Во́н1 прысл. ’прэч’ (БРС, КТС, Касп., Бяльк., КЭС). Рус.вон, ст.-слав.вънъ, балг.вън, макед.вон ’звонку’, серб.-харв.ва̏н, слав.vèn, чэш.ven, славац.von, ст.-польск.wen, в.-луж.won, н.-луж.wen. Роднаснымі з’яўляюцца ст.-інд.vánam ’лес’, ст.-інд. месн. скл. адз. л. vánē ’ў лесе’. Параўн. аналагічныя літ.laũkan ’прэч, вон’, laukè ’звонку’, якія паходзяць з laũkas ’поле’ (Гл. Зубаты, Studie, 2, 196–198; Гуйер, Введение, 101; Фасмер, 1, 225). Прасл.vъnъ першапачаткова, напэўна, уяўляла сабой він. скл. назоўніка; яно з’явілася яшчэ ў той час, калі дом і вёску акружаў лес, і абазначала паняцце, процілеглае паняццю ’дома, у хаце’ (Шанскі, 1, В, 158; Махэк₂, 683). Іншыя гіпотэзы менш пераканаўчыя; Траўтман (360) узводзіць вънъ да ст.-прус.wins ’паветра’, winna ’вонкі’, winnenвін. скл. адз. л. ’пагода’, аналагічныя лат.ârā ’вон, вонкі’, літ.óras ’паветра, пагода’. Як заўважае Фасмер (там жа), у такім выпадку было б цяжка вытлумачыць рус.дыял.сво́ну ’звонку’. Прэльвіц (40), а таксама Сразнеўскі (1, 391) параўноўваюць з грэч.ἄνευ ’без, акрамя, удалечыні’, ст.-інд.anō ’не’, гоц.inu ’без’, ст.-в.-ням.āno, н.-в.-ням.ohne ’без’.
Во́н2, вона́ (займ.) ’ён, яна’ (Нас.), вонэ́ ’яны’ (Шатал.). Ад onъ з пратэт. в. Гл. ён.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы — асабовы займ. 2 асобы мн. л., укр.ви, рус.вы, польск.wy, чэш.vy, славац.vy, славен.vȋ, серб.-харв.ви̑, балг., макед.вие. Агульнаславянскае, ускосным склонавым формам адпавядаюць ст.-прус.wans — він. скл. мн. л. ’вас’, лац.vōs, авест.vō, ст.-інд.vas — энклітыка він. скл. падв. л., род. скл. мн. л., грэч.ὑμᾶς і інш.; старажытная форма наз. скл. мн. л., якой адпавядаюць ст.-прус.ious, літ., лат.jūs, авест.yužəm, yūš, ст.-інд.yūyám, гоц.jus (і.-е.*i̯ūs) была страчана пад уплывам ускосных склонавых форм (Фасмер, 1, 366; Брукнер, 637; Махэк₂, 704; Младэнаў, 65; Праабражэнскі, 1, 103). Вы ў звароце да адной асобы адз. л. засвоена праз польск. з заходнееўрапейскіх краін, дзе пачало ўжывацца ў такім значэнні ў сярэднія вякі (Махэк₂, 704; Шанскі, 1, В, 218).
Вы — прыстаўка, характэрная пераважна для паўночнаславянскіх моў (укр.ви‑, рус.вы‑, польск.wy‑, чэш.vy‑, в-, луж.wu‑), якой у паўднёваславянскіх па значэнню часцей за ўсё адпавядае из‑. Роднасная ст.-в.-ням.ūz (сучасн. ням.aus ’з’), гоц.ūt, ст.-інд.ud ’на, уверх, з’ і інш. Пры калькаванні ў беларускай літар. мове звычайна служыць для перадачы рус.из (< ц.-слав.); параўн. рус.истребовать — бел.вытрабаваць, 124) извергнуть — бел.вывергнуць і пад. (Крукоўскі, Уплыў, 124).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́галь (БРС, Нас., КТС, Шат., Касп., Гарэц., Бяльк., Мядзв.). Рус.у́голь, укр.ву́гіль, ст.-рус.оуг(ъ)ль, ст.-слав.ѫгль ’вугаль’, балг.въгле н. р. ’вугаль’, серб.-харв.у̏гаљ, славен.vọ̑gel, чэш.uhel, славац.uhol, польск.węgiel, в.-луж.wuhl, wuhel, н.-луж.hugel. Прасл.ǫgъlъ (Махэк₂, 666; Скок, 3, 537). Роднаснае літ.anglìs, ст.-прус.anglis, він. скл. адз. л. añglį̌, усх.-літ.ánglis, лат.ùogle, ст.-інд.áṅgāraḥ ’вугаль’, н.-перс.angišt ’тс’ (Траўтман, 8; Фрэнкель, 10; Фасмер, 4, 146). Сольмсен (Unters., 218) дапускае магчымасць роднасці з агонь. Аб гэтым гл. таксама Тапароў, Прус., 87.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вячо́рашні ’які быў учора вечарам’ (Байк. і Некр., Гарэц., Яруш.), вечорошній ’тс’ (Нас.). Рус.вечорошни(ы)й ’тс’ (Даль). Ад *вечорась ’учора, учора вечарам’; параўн. рус.вечорась ’тс’ (вяц., валаг., наўг. і г. д., СРНГ). Параўн. славен.večę̑rkah ’вечарам’ і večę̑rkašnji ’пасляабедзенны’ (Плет.). З іншай семантыкай фармальна тоесныя ўкр.зах.вече́рішній ’вячэрні’, серб.-харв.вечѐрашњи, славен.večę́rašnji, макед.вечерашен ’тс’, якія пацвярджаюць старажытнасць утварэння. Да формы вечорась параўн. рус.дыял.вчерась; гл. Фасмер, 1, 366 (там і заўвагі адносна склону). Параўн. яшчэ ст.-рус.дьньсь, рус.утрось, летось і г. д., якія, паводле Сразнеўскага, 1, 772, уяўляюць сабой формы він. скл. + указальны займеннік; з’ява яшчэ праславянская.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́дта ’вельмі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), на́дто ’тс’ (Сцяшк. Сл.; ТС), на́тта, на́тто ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел.надто ’акрамя таго’ (XVI ст.), ст.-рус.надъ ’тс’, укр.надто ’занадта; звыш таго’, рус.надто ’надзвычай’, ’верагодна, відаць’, польск.nadto ’надзвычай, занадта’, ’акрамя таго’, ст.-польск.nadto ’звыш’, славін.nout‑to ’акрамя таго’, чэш.nadto ’звыш таго, да таго ж, у дадатак’, ст.-чэш. ’звыш таго, акрамя таго’. Празрыстае сінтагматычнае спалучэнне прыназоўніка *nad і займенніка *to (ESSJ SG, 2, 436), які выступае ў форме наз.-він. скл. (Карскі 2–3, 72, 92); Шуба разглядае беларускія формы з пункту погляду сучаснай мовы як невытворныя, страціўшыя суадносіны з адпаведнай прыназоўнікава-іменнай канструкцыяй (Шуба, Прыслоўе, 148).
Румя́ны2 ’ружовая ці чырвоная касметычная фарба для твару’ (ТСБМ). З рус.румяна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ААМЫ́НЬ (партуг. Макао),
тэрыторыя ва Усх. Азіі, на ўзбярэжжы Паўд.-Кітайскага м., у дэльце р. Сіцзян. Належыць Партугаліі. Уключае п-аў Аамынь і а-вы Тайпа і Калаане. Пл. 16 км². Адм. ц. — г. Аамынь. Нас. 497 тыс.чал. (1991); кітайцы (больш за 95%), партугальцы і інш.Афіц. мова партугальская. Вернікі пераважна католікі. Большая частка насельніцтва жыве ў г. Аамынь. Рэльеф узгорысты. Клімат мусонны; ападкаў 1800 мм за год, бываюць тайфуны.
Тэр. Аамыня са стараж. часоў належала Кітаю, мела розныя назвы. Тут знаходзіўся палац кіт. імператрыцы — Магэ (Палата Матухны, адсюль назва Макао). У 14—17 ст. Аамынь — гандл. гавань у пав. Сяншань (цяпер Чжуншань), прав. Гуандун. У 1553 у Аамыні з’явіліся партугальцы, з 1555 яны арандавалі Аамынь, у 1557 стварылі адміністрацыю пры захаванні суверэнных правоў Кітая. У 1849 партуг. ўрад абвясціў Аамынь незалежным ад Кітая. Паводле навязанага Кітаю ў 1887 Дагавора аб дружбе і гандлі Партугалія атрымала права на «вечнае кіраванне» Аамынем. У 1940 захоплены Японіяй. Пасля паражэння Японіі ў 2-й сусв. вайне — пад кантролем Партугаліі, якая ў 1951 абвясціла Аамынь сваёй «заморскай правінцыяй» на чале з губернатарам. Урад КНР неаднаразова заяўляў, што Аамынь — тэр. Кітая, і настойваў на вяртанні яго праз мірныя перагаворы. У 1987 прынята сумесная кіт.-партуг. заява, якой прадугледжана з 20.12.1999 аднаўленне суверэнных правоў КНР на Аамынь, а таксама дазволена стварыць асобны адм. раён у адпаведнасці з абвешчаным Пекінам прынцыпам «адна дзяржава — два лады». Паліт. партыі: Дэмакратычны цэнтр Аамыня, Асацыяцыя абароны Аамыня.
Аснова эканомікі — турызм і галіны, якія яго абслугоўваюць. Развіта вытв-сцьтэкст., электронных вырабаў, феерверкаў, вырабаў са скуры, він, камфары. Аамынь — буйны пасрэдніцкі цэнтр міжнар.гандл. і валютна-фін. аперацый. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 2% тэрыторыі. Вырошчваюць агародніну, развіты птушкагадоўля і рыбалоўства. Асн.гандл. партнёры — Кітай, Сянган, ЗША і Канада. Экспартуе адзенне, тэкстыль, шоўк, прадукцыю саматужных промыслаў, тытунёвыя вырабы, чай, рыбу. Вял. ролю адыгрывае рээкспарт тавараў з Кітая. Імпартуе сыравіну, харч. прадукты, пітную ваду. Аамынь вядомы як перавалачны пункт кантрабанднага гандлю золатам і опіумам. Ігральны бізнес. Марскі курорт. Паромная сувязь Аамыня — Сянган. Штогод Аамынь наведваюць 5 млн. турыстаў. Грашовая адзінка — патака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́КШЫЦКІ РАЁН,
на ПдЗ Віцебскай вобл. Утвораны 15.1.1940. Пл. 2,2 тыс.км². Нас. 36,1 тыс.чал. (1997), гарадскога 29,6%. Сярэдняя шчыльн. 16 чал. на 1 км². Цэнтр раёна — г.Докшыцы, г.п.Бягомль, 277 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 10 сельсаветаў: Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Ваўкалацкі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Крыпульскі, Параф’янаўскі, Парплішчанскі, Сітцаўскі, Тумілавіцкі.
Большая ч. раёна ў межах Верхнебярэзінскай нізіны і Нарачана-Вілейскай нізіны, на Пн адгор’і Свянцянскіх град, на ПдМінскае ўзвышша. Паверхня ўзгорыста-раўнінная. Пераважаюць выш. 160—200 м, найвыш. пункт 264,4 м (каля в. Лусцічы). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, легкаплаўкія гліны. Сярэдняя т-растудз. -7,2 °C, ліп. 17,2 °C. Ападкаў 623 мм за год. Вегетацыйны перыяд 183 сут. Рэкі Бярэзіна з Поняй (бас. Дняпра), Вілія і Сэрвач (бас. Нёмана). Найб. азёры Сэрвач, Плаўна, Вольшыца, Медзазол, Межужол, Манец. Пашыраны дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя і тарфяна-балотныя глебы. Пад лясамі 44% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя і бярозавыя лясы. На тэр. раёна Бярэзінскі біясферны запаведнік, гідралагічныя заказнікі рэсп. значэння: Верхневілейскі, Галубіцкая пушча, Сэрвач. Помнік прыроды — дуб (узрост больш за 450 гадоў) у парку в. Сітцы.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 82,7 тыс.га, з іх асушаных 24,7 тыс.га. На 1.1.1997 у раёне 14 калгасаў, 7 саўгасаў, 55 фермерскіх гаспадарак. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы па вытв-сці буд. матэрыялаў, паліўнай (торфабрыкет), харч. (кансервы, кандытарскія вырабы, вытв-сцьвін і спірту і інш.), лёгкай прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Полацк—Маладзечна, Крулеўшчына—Глыбокае, аўтадарогі Глыбокае—Докшыцы—Бягомль, Лепель—Бягомль—Плешчаніцы, Ушачы—Докшыцы—Вілейка. У раёне 16 сярэдніх, 12 базавых, 7 пач. школ, 1 вочна-завочная школа, дапаможная школа-інтэрнат, дзіцяча-юнацкая спарт., 2 муз. і дзіцячая школа мастацтваў, 19 дашкольных устаноў, 38 клубаў, 43 б-кі, 8 бальніц, 2 амбулаторыі, 23 фельч.-ак. пункты, санаторый «Лясное» і санаторый-прафілакторый «Баравое». Помнікі архітэктуры: касцёл Іаана Хрысціцеля (канец 19 ст.) у в. Ваўкалаты, царква (18 ст.) у в. Камайск; касцёл Іаана Хрысціцеля (1908) у в. Параф’янава; Спаска-Праабражэнская царква (1627) у в. Порплішча; брама (пач. 18 ст.) і Георгіеўская царква (1913) у в. Сітцы; Юр’еўская царква (1870) у в. Тумілавічы. Выдаецца газ. «Родныя вытокі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Калу́фар ’расліна Tanacetum balsamita (він., Кіс.), колуфер ’тс’ (Нас.). Рус.калуфер, кануфер ’тс’, ст.-польск.karupiel, karupień, karupier, karpiel ’назвы раслін’. Магчыма, апошняя форма сюды не адносіцца, гл. Слаўскі, 2, 85–86. Крыніцай прывсдзепых лексем лічыцца лац. або грэч. назва гваздзікоў caryophyllum, καπνόφυλλο v гл. Слаўскі, там жа; Фасмер, 2, 771 (дзе і літ-pa). Корш. (AfslPh, 9, 510) меркаваў аб турэцкім пасрэдніцтве (тур.karanfil), што цалкам магчыма, калі улічыць такую назву, як польск.turecka piwonia для Tanacetum balsamita. Расліна вядомая як лекавая і аздобная, у Еўропе сустракаецца і як здзічэлая; відавочна, што назва прыйшла разам з рэаліяй. Для бел. мовы, як можна меркаваць паводле лінгвагсаграфічнага крытэрыю (поўнач і усход), пасрэднікам была рус. мова.