Напе́рад ’уперад’ (ТСБМ, Ян.), наперэ́д ’тс’ (ТС), напе́рад, наперэ́д, напярод ’раней’, ’спачатку’ (Жд. 2, Ян., ТС; пруж., Сл. ПЗБ), укр. наперед ’уперад’, ’спачатку’, ’надалей’, рус. наперёд ’раней’, ’спачатку’, ’у будучым’, польск. naprzód ’спачатку’, ’уперад’, серб.-харв. напред ’уперад’, балг. напред ’тс’, макед. напред ’тс’. Са спалучэння *na і назоўніка ў він. скл. адз. л., гл. перад 1, пярод ’пярэдняя частка’; семантыка ’спачатку’, ’раней’, ’надалей’ развілася з прасторавага значэння для абазначэння часу, пры гэтым пунктам адліку можа стаць як мінулы, так і будучы адрэзак часу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)