Прыкіда́цца ’прыставаць (пра хваробу); прыключацца, прыставаць (няшчасцю); наскокваць, накідвацца; прыкідвацца, прытварацца’ (Нас., Мядзв., Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Нар. Гом.), прыкі́давацца ’прыставаць (пра хваробу)’ (віл., Сл. ПЗБ), прыкі́дывыцца ’прыкідвацца, прытварацца’ (Бяльк.), прыкі́нуцца ’прыставаць (няшчасцю, хваробе)’ (Бяльк.), таксама зак. тр. прыкі́нуцца ’прыняць пэўны выгляд з мэтай падману; прытварыцца; раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу, штосьці нядобрае)’; перан. ’прывязацца, прыхіліцца’ (ТСБМ, ТС). Сюды ж амонімы з іншай семантыкай: прыкіда́цца ’трапляцца, пападацца; прызнаваць сваяцкія сувязі, роднасць; спрыяць, ставіцца з прыхільнасцю; прыставаць’ (Ян., ТС), прікіда́цца ’пападацца’ (Бяльк.). Да кіда́ць/‑ца (гл.). Таксама сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі, якія працягваюць семантыку ’прыстаць (пра хваробу)’: пры́кідзь, пры́кісь ’запаленне; дзіцячая хвароба, вогнік’ (чэрв., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), пры́кісь ’ускладненне хваробы’ (ашм., Стан.), прыкі́дка, прыкі́тка ’запаленне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), і прыметнікі з далейшым семантычным развіццём: прыкі́дны́ветлівы, ласкавы, прыхільны’ (навагр., Нар. сл.; ст.-дар., Сл. ПЗБ; ТС), прыкі́длівы, прыкі́дчывы ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (слаўг., лельч., нараўл., ЛА, 3), прыкі́дліву ’прыветлівы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

darować

dar|ować

1. зак. падарыць;

2. дараваць; выбачыць, прабачыць;

nie mogę sobie tego ~ować — (я) не магу сабе гэтага дараваць;

~uj mi — прабачце мне; даруйце мне;

3. незак.; гл. darowywać

~uj (pan) ~ujcie — прабачце (ветлівы зварот)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ла́ска 1, ‑і, ДМ ласцы, ж.

1. Выражэнне любві, пяшчоты. Матчына ласка. □ Асенні вечар ля акон... І твае словы, жэсты, ласка Запамінаюцца бы казка Дзіцячых, бесклапотных дзён. Лойка. // Мяккасць, пяшчота, лагоднасць. — Яшчэ сядзіш, дачушка? — ад слоў бацькі, як і заўсёды, вее стрыманай ласкай і клопатам. Васілевіч. Сонца пракладае Шлях красе маёвай, Атуляе хаты Ласкай і цяплом. Журба.

2. Спачувальныя, прыхільныя адносіны, прыветлівае абыходжанне. Стары не выказаў ніякага здзіўлення з прычыны нечаканай начальніцкай ласкі. Самуйлёнак.

3. Міласць, паблажка, спагада. Не будуць сіроты Ласкі панскай прасіць!.. Танк. Байцы, забыўшы слова — страх, у смерці ласкі не прасілі. Хадыка.

•••

Без чужой ласкі — самастойна, без чужой дапамогі (зрабіць, абысціся і г. д.).

Быць у ласцы гл. быць.

Дзякуй за ласку гл. дзякуй.

Добрая ласка чыя — як пажадае хто‑н. І гэта іх [дзяцей] добрая ласка: захочуць праведаць старую маці — прыедуць... Ракітны.

З вялікай ласкі чыёй — дзякуючы каму‑н.

З ласкі чыёй — па чыйму‑н. дазволу, загаду і пад.

З ласкі на пацеху — так сабе, нізавошта; так уздумалася, так раптоўна захацелася.

Зрабі(це) ласку гл. зрабіць.

З якой (гэта) ласкі? — навошта? чаму?

Калі ласкаветлівы зварот, ветлівая просьба, ветлівае пабуджэнне. Віця пачырванеў ад няёмкасць і далікатна прапанаваў: — Дык, калі ласка, праходзьце далей... Якімовіч.

Ласку прыняць гл. прыняць.

Мець ласку гл. мець.

На ласку — а) на добрую волю каго‑, чаго‑н.; б) ветлівы зварот. [Салдат:] — Скажы, на ласку, ці з сяла ніхто Не ўратаваўся? Танк.

Не ў ласцы — не ў гуморы, не ў настроі. — Паненка наша нешта не ў ласцы сёння, — укалола сястру Тэкля. Гартны.

Ні гневу ні ласкі гл. гнеў.

Праз ласку чыю — па чыёй‑н. віне, праз каго‑н.

Прасіць ласкі гл. прасіць.

Трапіць у ласку гл. трапіць.

Убіцца ў ласку гл. убіцца.

Як ваша (твая, яго) ласка — як вы (ты, ён) захочаце (захоча), пажадаеце (пажадае).

ла́ска 2, ‑і, ДМ ласцы; Р мн. ласак; ж.

Невялікая драпежная жывёліна сямейства куніцавых з тонкім гібкім целам. Дзед расказваў пра ласак, маленькіх вёрткіх звяркоў, якія вельмі любяць бегаць па конях, заплятаючы ў каўтуны ім грывы. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прамы́ ’роўны, выцягнуты ў якім-небудзь напрамку, без выгібаў, некрывы; непасрэдны, без прамежкавых ступеней’; ’шчыры, праўдзівы, прынцыповы’ (ТСБМ). Рус. прямой, укр. прямій, ст.-рус. прямъ ’прамы, правільны; справядлівы, просты’, чэш. přímý ’прамы’, славац. priamy ’тс’, славен. prẹ̑m ’прамы’, ст.-слав. прѣмь ’прамы, правільны’; сюды ж польск. uprzejmyветлівы, шчыры’ (< ’прамы, правільны’), серб.-харв. према ’насупраць’, прама, прам ’насупраць’. З прычыны наяўнасці ў корані галосных a і e прасл. форма вызначалася па-рознаму: або як *pręmъ (Зубаты, AfslPh 15, 496 і наст.), або як *prěmъ (Голуб-Копечны, 301). Фасмер (3, 395) абедзве рэканструкцыі лічыць спрэчнымі і дапускае кантамінацыю *prēmos і *prōmos (*pramъ). Славянскія словы роднасныя грэч. πρόμος ’пярэдні, той, хто стаіць на чале’, з інш. вакалізмам: πράμος ’тс’, окс. promom ’першы’, ст.-ісл. framr ’добры, смелы, прыдатны’, ст.-в.-ням. fruma ’карысць, выгада’ і інш. Гл. таксама Махэк₂, 493; Скок, 3, 33–35. У беларускай мове магло захавацца толькі на ўсходзе тэрыторыі, паколькі ў сучаснай літаратурнай мове ўспрымаецца як русізм (Станкевіч, Зб. тв., 1, 32; Пацюпа, Гармонія, 25). Тое ж адносна славенскай сцвярджае Сной₂ (566).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fair

I [fer]

1.

adj.

1) справядлі́вы; сумле́нны, добрасумле́нны; зго́дны з пра́віламі (гульня́)

a fair judge — справядлі́вы судзьдзя́

2) неблагі́

3) ла́дны

a fair sum of money — ла́дная су́ма гро́шай

4) сьве́тлы, бяля́вы (валасы́, ску́ра)

5) лаго́дны, со́нечны; чы́сты (пра не́ба); незапля́млены

6) прыго́жы; ве́тлівы

7) разбо́рлівы, выра́зны, чытэ́льны (по́чырк)

2.

adv.

1) справядлі́ва, сумле́нна

2) про́ста

- fair and square

- fair lady

II [fer]

n.

кірма́ш -у́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ве́тлыветлівы, прыветлівы, ласкавы’ (БРС, КТС, Касп.), (у)вѣтлый (Нік., Оч., 1), ве́тла (Гарэц., Яруш., БРС, КТС, Касп.), ветласць ’уласцівасць ветлівага чалавека, прыветлівасць’ (Гарэц., КТС, БРС), вѣтлыс(т)ь (Нік., Оч., 1). Рус. пск., смал., калін., калуж., прэйл. ве́тлый ’прыветлівы, ласкавы, мілы; гаваркі’, смал. ’вясёлы’. Паўночна-ўсходнеславянскае ўтварэнне ад větъ і ‑lъ. У сучасных слав. мовах větъ не захавалася, ёсць шматлікія дэрываты: рус. ответ, привет, обет, совет, вече, завещать, чэш. závěť, dovětek, oběť, славен. obečati, серб.-харв. ве́ћати, ст.-слав. вѣтъ, ст.-рус. вѣтъ ’нарада, рада, дагавор’; ’павучанне, саромленне’, якое збліжаецца этымолагамі (Фасмер, 1, 305; Махэк, 687) са ст.-прус. waitiāmai ’гаворым’, waitiāt ’гаворыць’, літ. vaitenù ’мяркую’, vaiténti ’кіраваць, вызначаць, меркаваць’, авест. vaēϑ‑ ’вызначыць суровым следствам’, vaēϑa ’судовае заключэнне’. Адносна сувязі слова větiti і vějati ’дзьмуць’ гл. Тапароў, КСИС, 25, 1958, 86–87, які далучае да іх і слав. větii (< *vēt‑i) ’аратар’. Вайян (RÉS, 24, 1947, 152–155), паводле ст.-слав. отъвѣ (замест отъвѣшта), дапускае корань vě‑ (а не vět‑), які маецца ў дзеяслове вѣꙗти (семантыка яго развівалася наступным чынам: ’веяць’, г. зн. ’аддзяляць’ → ’вырашаць’ → ’судзіць’). У сувязі з і.-е. *vet‑: *ve‑ параўн. таксама тахар. A, тахар. B wätk ’раздзяляць, вырашаць, загадваць’ і we‑ ’гаварыць’; падобнае развіццё значэння назіраецца ў лац. cernere ’аддзяляць’; ’вырашаць’, грэч. κρίνειν ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́бы, лю́бый ’які выклікае пачуццё любві; блізкі, дарагі, мілы сэрцу, каханы’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., ТСБМ, ТС; мядз., Сл. ПЗБ), ’той, каго любяць, шкадуюць’ (КЭС, лаг.). Укр. лю́бий ’тс’, люб ’мілы’, лю́ба ’каханая’; рус. люб, любый (люба ’каханая’); польск. устар. luby, н.- і в.-луж. luby (прыметнік і назоўнік), палаб. lʼaibě (< ljubъjь); чэш. libý, ст.-чэш. ľubý, ľub, ľúb, славац. ľúby (ľúba ’каханая’); славен. ljȗb, ljúba ’мілы, каханы, дарагі’ (ljúbi ’каханы’, ljȗba ’каханая’), серб.-харв. паўн.-зах. љуб (з XVII ст. і як назоўнік), љу́ба ’жонка’, макед. љуба ’каханая’, ’жонка’, балг. люба ’любка, каханая’, ст.-слав. любъ ’мілы, прыемны’. Прасл. lubъ ’мілы, прыемны, каханы’ (Слаўскі, 4, 360–362), роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. liaupsė́ ’пашана’, ’хвалебная песня’, liáupsinti ’ўсхваляваць’, ст.-інд. lúbhayati ’моцна жадае’, lōbhas ’жаданне, прага’, lōbháyati ’ўзбуджае жаданне’, гоц. liufs, ст.-в.-ням. liob, н.-в.-ням. lieb, ст.-грэч. λυπτά ’юрлівая’, ’каханка’, лац. lubet (libet) ’мне падабаецца’, ’я жадаю, маю ахвоту’, lubīdō, libīdō ’страснае жаданне’, алб. laps ’жадаю, прагну’ — і.-е. *leubhos (Фасмер, 2, 544; Слаўскі, 4, 360–362; Скок, 2, 337–339; Бязлай, 2, 146; Шустар-Шэўц, 12, 864; БЕР, 3, 572; Трубачоў, Эт. сл., 15, 181–182). Сюды ж лю́бенькі, любе́нькі, лю́бінькі, любу́нкаветлівы зварот да людзей, любе́й ’мілей’, любе́йшы ’мілейшы’ (Бяльк., Шат., Нас., Мікуц., Рам. 8–9; КЭС, лаг.), лю́ба, лю́бо ’міла, з любоўю’, ’падабаецца’, ’па сэрцу’, ’добра’ (ТСБМ, Бяльк., Растарг., ТС; калінк., З нар. сл.; воран., Сл. ПЗБ), любя ’даспадобы’ (мядз., Жыв. сл.)

Любы́ ’кожны, усякі’, ’які хочаш (на выбар)’, ’абы-хто’ (ТСБМ, ТС; КЭС, лаг.; брасл., Сл. ПЗБ), рус. любой, ст.-рус. любой ’які хочаш’ (XVI ст.), славен. poljúben, чэш. libovolný, славац. ľubovolný ’тс’. Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

miły

mił|y

1. мілы, прыемны; ветлівы, прыязны;

~a powierzchowność — прыемны вонкавы выгляд; мілы з выгляду;

~y uśmiech — мілая ўсмешка;

bądź tak ~y i ... — будзь такі ласкавы...;

~y w dotyku — прыемны на вобмацак;

2. уст. абл. дарагі, мілы; любы;

~y sercu — дарагі (мілы) сэрцу;

mój ~y — мой мілы!;

jak mi Bóg ~y — далібог; дальбог;

jeśli ci życie ~e — калі табе жыццё дарагое

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

даліка́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Ветлівы, ласкавы ў абыходжанні з людзьмі; уважлівы, паслужлівы. — Наш каморнік, дык гэта залаты чалавек. Спакойны, добры, далікатны. Чорны. [Купала:] — Вы, Міколачка, дрэнны крытык. Што я вам ні пачытаю — абавязкова спадабаецца. Вы чалавек далікатны і не хочаце пакрыўдзіць старэйшага. Хведаровіч. // Заснаваны на павазе; чулы, мяккі. Далікатныя адносіны паміж людзьмі. □ Здавалася, што .. [Зорык] выпешчаны багатымі бацькамі, з першых крокаў прывучаны да далікатнага абыходжання. Новікаў.

2. Разм. Які патрабуе асцярожных, тактоўных адносін. Далікатная справа. □ — Яшчэ раз выбачайце .., Арцём Сямёнавіч. Я да вас па вельмі далікатнаму пытанню. Галавач.

3. Кволы, тонкі; выпеставаны. Далікатныя рукі. Чалавек далікатнага складу. Далікатныя рысы твару. □ На божы свет, як бы з магілы, З зямлі травінкай далікатнай, Густою шчотачкаю здатна Выходзяць дробныя зярняткі. Колас. // Не простага паходжання (пра чалавека). Сцепаніда Гаўрылаўна, хоць і зваў яе Чмаруцька ў вясёлую хвіліну княгіняй, ніякага дачынення да такога далікатнага роду не мела. Лынькоў. // Які патрабуе беражлівых адносін, догляду, лёгка псуецца пры карыстанні. Машына гэта далікатная, яна не любіць, калі дакранаецца да яе які-небудзь таптун, а не сапраўдны вадзіцель. Кулакоўскі. Рукі страцілі меру націску і, беручы далікатную рэч, баішся, каб не раздушыць. Крапіва.

4. Складаны, тонкі па выкананню. Работа такая далікатная, ажно страх бярэ нас — малых. Бядуля.

5. Кволы, мяккі, прыемны навобмацак (пра валасы, пух, тканіну і пад.). Далікатная скура. Плацце з далікатнай матэрыі. □ Птушаняты ўсе былі жывыя, голенькія, ружовыя, з жоўтымі роцікамі і далікатным рэдзенькім пушком на галоўках. Ляўданскі.

6. Прыемны на смак, пах, гучанне і пад. Далікатныя духі. □ — Ды што той гарадскі харч! Ён можа і далікатны, але наедку з яго мала. Лынькоў. — От хоць раз найграешся, Піліп... — Не кажы ты — вельмі далікатную музыку люблю. Скрыган.

[Ад фр. délicat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nice [naɪs] adj.

1. прые́мны, мі́лы, сла́ўны, до́бры;

a nice smile прые́мная ўсме́шка;

a nice day до́бры/паго́длівы дзень;

that’s very nice of you гэ́та ве́льмі ласка́ва з ва́шага бо́ку;

it’s been nice meeting you прые́мна было́ з ва́мі пазнаёміцца

2. iron. до́бры, до́бранькі;

This is a nice mess you’ve got us into! У добрую ж гісторыю вы нас уцягнулі!

3. то́нкі, во́стры;

a nice distinction то́нкае адро́зненне;

a nice shade of meaning то́нкае адце́нне ў значэ́нні;

a nice ear то́нкі/во́стры слых

4. склада́ны, ця́жкі; які́ патрабуе вялі́кай дакла́днасці, асцяро́гі і даліка́тнасці;

a nice point of law склада́нае юрыды́чнае пыта́нне

5. : The porridge was nice and hot. Аўсяная каша была па-сапраўднаму гарачая;

The bus is going nice and fast. Аўтобус ідзе даволі хутка.

as nice as pie ве́льмі до́бры, ве́тлівы, прыя́зны, абыхо́длівы; ≅ хоць (ты) да ра́ны кладзі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)