род кветкавых раслін сям. дымніцавых. Каля 300 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, 1 від — у гарах Усх. Афрыкі.
На Беларусі 3 віды Ч.: пустая, або цыбульная (C. cava), прамежкавая (C. intermedia; занесена ў Чырв. кнігу) і шчыльная, ці Галера (C. solida). Трапляюцца ў лісцевых і мяшаных лясах, сярод хмызняку, цвітуць рана вясной. У культуры Ч.: буйнакветная (C. gigantea), высакародная (C. nobilis), жоўтая (C. lutea) і інш.
Адна-, радзей двух- і шматгадовыя травяністыя расліны, часта з падземнымі клубнямі. Сцябло простае. Лісце пераважна двойчы-тройчыперыстае, чаргаванае. Кветкі фіялетавыя, жоўтыя ці белаватыя, няправільныя, са шпоркай, сабраныя ў рыхлую гронку. Плод — стручкападобная каробачка. Клубні ядавітыя, маюць алкалоіды, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Лек., меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎКАГРА́ФІЯ (ад шоўк + ...графія), серыграфія,
відмаст.трафарэтнага друку. Алейныя або вадзяныя фарбы з дапамогай эластычнай пласціны (ракеля) праціскаюцца на паперу праз шаўковую сетку, нацягнутую на раму. Участкі, свабодныя ад малюнка, закрываюць непранікальным для фарбы саставам. Ш. адметная яркасцю і дэкар. маляўнічасцю каларыту, дазваляе атрымліваць рэльефныя выявы. З дапамогай Ш. можна друкаваць якасныя рэпрадукцыі карцін. Тэхніка Ш. з’явілася ў 20 ст. ў творах графікі, была запазычана з кіт. і яп. друку на тканінах. З 1930-х г. пашырылася ў творах Дж.Полака, Р.Раўшэнберга, Б.Шана (ЗША), В.Вазарэлі, Ф.Лежэ (Францыя). На Беларусі вядома з 2-й пал. 20 ст. ў творчасці У.Вішнеўскага, С.Войчанкі, Л.Кальмаевай, Г.Мацура, К.Ракіцкага, Дз.Раманюка, У.Цэслера і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАКО́ВЫЯ (Sturnidae),
сямейства птушак атр. вераб’інападобных. Паводле розных сістэм класіфікацыі 24—36 родаў, 104—111 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, акліматызаваны ў Паўн. Амерыцы, Новай Зеландыі, на некат. акіянічных астравах. Жывуць у лесастэпах, стэпах, пустынях, лясах і інш. На Беларусі 2 віды: шпак звычайны (Sturnus vulgaris) і залётны від шпак ружовы (Pastor roseus).
Даўж. цела 17—45 см, маса 50—150 г. Апярэнне ў большасці цёмнае, карычневае або чорнае з метал бляскам, у некат. яркае, чырв., сіняе і інш. Самцы буйнейшыя за самак. Крылы завостраныя ці закругленыя. Ногі моцныя. Дзюба прамая, радзей злёгку кручкаватая Нясуць 2—9 (часцей 4) яец. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, дробнымі беспазваночнымі, ягадамі, насеннем і інш. Многія добра спяваюць, могуць пераймаць галасы інш. птушак і розныя гукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТРАФ (ад ням. Strafe пакаранне),
грашовае спагнанне, мера матэрыяльнага ўздзеяння, якая ўжываецца ў выпадках і парадку, устаноўленых законам або дагаворам. У цывільным праве Ш. — відняўстойкі, што спаганяецца з даўжніка ў выпадку невыканання або неналежнага выканання ім абавязацельства; адзін са спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў. У крымінальным праве Ш. — мера пакарання ў выглядзе грашовага спагнання, якое назначаецца судом у выпадках, прадугледжаных законам. Памер Ш. вызначаецца з улікам памеру мінім. зарплаты, устаноўленай на дзень вынясення прысуду, у залежнасці ад характару і ступені грамадскай небяспекі ўчыненага злачынства і матэрыяльнага становішча асуджанага. Як адм. спагнанне Ш. накладаецца на асоб, вінаватых у адм. правапарушэннях. Заканадаўствам вызначаны падставы, парадак, памер і кола службовых асоб, якія паўнамоцны накладаць адм. Ш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫПО́ЎКАзвычайная
(Cobitis taenia),
рыба сям. ўюновых атр. карпападобных. Пашырана ў прэсных вадаёмах Еўропы (да 60°паўн. ш.) і Азіі. Насяляе ціхія мелкаводныя затокі і залівы з іліста-пясчаным грунтам, у які закопваецца. На Беларусі звычайны від. Нар. назвы каза, кусачка, сіколка, сякушка, точка.
Даўж. да 12 см. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў. Афарбоўка стракатая, светла-жоўтая, па баках — паласа бураватых ці чорных плям. Каля рота 6 кароткіх вусікаў. Пад вачыма высоўныя двухраздзельныя шыпы, якімі можа ўкалоць або ўшчыпнуць (адсюль назва). Характэрна поліплаідыя (ікра можа развівацца пры стымуляцыі спермай самцоў блізкароднасных відаў). У лічынак пасля вылуплівання развіваюцца вонкавыя жабры — рэдкая з’ява для прэснаводных рыб. Корміцца дробнымі воднымі беспазваночнымі. Выкарыстоўваецца як прынада пры лоўлі драпежных рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎФЕМІ́ЗМ (грэч. euphēmismos ад eu добра + phemi кажу),
моўны выраз, што ўжываецца з мэтай аслабіць залішне прамое, адкрытае выказванне (звычайна ўласцівае быт., гутарковай мове), даць больш мяккае, «прыстойнае» абазначэнне якога-н. прадмета або з’явы; відтропа. У адносінах да слоў, якія яны замяняюць, Э. часта выступаюць у ролі сінонімаў (напр., «зорак з неба не хапае» замест «недалёкі, неразумны»).
Э. вядомы з даўніх часоў, звязаны з забаронай ужываць тое ці інш. слова, каб не наклікаць злую сілу на сябе (талу). Паводле характару Э. блізкія да метаніміі, перыфразы, нярэдка становяцца іх разнавіднасцю. Э. проціпастаўляецца дысфемізм — замена эмацыянальна і стылістычна нейтральнага слова больш грубым, зневажальным (напр., замест «памерці» — «апруцянець, загнуцца, апрэгчыся» і г.д.). Працэсы эўфемізацыі вывучаюцца ў лексікалогіі і сацыялінгвістыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брылёк ’1/100 вядра’ (Інстр. III), «особого рода рюмка, вроде небольшого стакана с разогнутыми вверху краями, вместимостью 1/100 ведра; служит меркою водки» (Мядзв.). Рус. (Дон) брылик ’від пасудзіны’. Ад брыль ’галаўны ўбор’ (па падабенству, гл. СРНГ, 3, 217 пад брыль: этымалогія Папова, 1855 год).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літарату́ра ’сукупнасць твораў пісьменства народа’, ’від мастацтва — стварэнне вобразаў пры дапамозе мовы, слова’, ’сукупнасць друкаваных твораў адной галіны ведаў’ (ТСБМ), літэратура (Яруш.). З польск.literatura < лац.litterātūra ’пісьмовы тэкст, навука пра мову, адукацыя, навука, пісьменства’ < littera. Крукоўскі (Уплыў, 85) крыніцай запазычання лічыць рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́руб ’участак, дзе высечаны лес’ (Мат. Гом., Інстр. II); ’зруб’ (Мат. Гом.); ’вышыня зруба ад падлогі да столі’ (Інстр. II). Рус.дыял.вы́руб ’паляна з карчамі і кустамі; від плоту; дзеянне па дзеяслову вырубіць’, польск.wyrąb, в.-луж.wurub. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырубіць < рубіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярту́ты мн. л. ’баранкі’ (петрык., Мат. Гом.), відавочна, пранікла з укр. мовы; параўн. укр.бук.верту́т, верту́та ’рулет, від пірага з макам, тварагом, павідлам’. Не выключана рэгіянальнае ўтварэнне ад вярце́ць (гл.). Суфікс ‑ут‑ мае экспрэсіўны характар, прынамсі, у бел. гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 70, 129).