куст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Нізкарослая дравяністая расліна, у якой галіны пачынаюцца амаль ад самай паверхні глебы. Куст бэзу. Куст парэчак. Куст маліны.
2. Травяністая расліна, сцябліны якой растуць пучком. Куст быльніку. Куст суніц.
3. перан. Аб’яднанне якіх‑н. прадпрыемстваў, арцелей і пад.
•••
Какаінавы куст — трапічная расліна сямейства какаінавых, лісце якой утрымлівае какаін і іншыя алкалоіды; кока 2.
Глядзець (пазіраць) у кусты гл. глядзець.
У кусты (хавацца, уцякаць і г. д.) — далей ад адказнасць ад непасрэднага ўдзелу ў справе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каўзану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм.
1. Аднакр. да коўзацца.
2. Рухаючыся, злёгку дакрануцца, датыкнуцца да каго‑, чаго‑н.; слізгануць. Рука каўзанулася па мокрым, слізкім каўняры... Галавач.
3. Хутка з’ехаць, саслізнуць куды‑н. Разам з лавінай абломкаў скалы Сяргей каўзануўся некуды ўніз, ледзь паспеўшы скурчыцца і ўтуліць галаву між каленяў. Шыцік.
4. Прабегчы, праслізнуць, не затрымліваючыся на паверхні чаго‑н. (пра святло, позірк і пад.). Па столі зноў каўзанулася жоўта-белае святло, і вочы ў Ледзі палыхнулі зеленаватым агнём. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Сагнаць, прагнаць адкуль‑н. усіх, многіх. [Талаш:] — Пазганялі нас паны сваім войскам з нашай кроўнай зямлі. Колас.
2. Сагнаць з паверхні ўсё, многае. Завея пазганяла снег з дарог. □ Дзень назаўтра быў сонечны. Вецер нібы знарок пазганяў хмары з неба. Паслядовіч. // перан. Знішчыць. Расчыніла неба сені, Пазганяла сонца цені. Колас.
3. Сагнаць, прымусіць сысціся ў адно месца ўсіх, многіх. Гітлераўцы пазганялі людзей, каб паказаць ім адзін з сваіх прапагандысцкіх фільмаў пра «перамогі» над савецкімі войскамі. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пані́зіцца, ‑ніжуся, ‑нізішся, ‑нізіцца; зак.
1. Стаць, зрабіцца больш нізкім, меншым па вышыні або размясціцца нізка ад паверхні чаго‑н. [Ліда:] — Расліны заняпалі тут таму, што панізіўся ўзровень вады ў глебе. Паслядовіч. // Пагоршыцца, аслабець. Паспяховасць панізілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паменшыцца (пра ўзровень, ступень, сілу, інтэнсіўнасць чаго‑н.). [Вера:] — Падкормка канчаецца, трэба ж нешта рабіць. А то надоі панізяцца... Асіпенка.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць цішэйшым (пра голас, гук і пад.). Голас панізіўся да шэпту. // Набыць больш нізкае гучанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́бінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Маршчынка на воднай паверхні ад лёгкага ветру. Ветру зусім не было, і вада ў возеры стаяла спакойнай, без ніводнай рабінкі. Галавач.
рабі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Памянш. да рабіна; маладая невялічкая рабіна. На маладзенькай рабінцы перад вокнамі чырванела пучкоў тры ягад — першы ўраджай на маладым дрэўцы. Чорны.
2. Адна ягада рабін.
3. Народная назва піжмы. У дробным альшэўніку, дзе стаяла карова, цвіла трава-рабінка. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разга́р, ‑у, м.
1. Пара самага высокага развіцця, самага моцнага праяўлення чаго‑н.; момант найвышэйшага напружання чаго‑н. Вясна ў разгары. Ціха і цёпла. Гаўрылкін. Вяселле было ў самым разгары, калі Фёдар Цімафеевіч раптам падняўся з-за стала і сказаў: — Вы тут, дарагія госцейкі, гуляйце, гуляйце, весяліцеся, а я пайду.. Васілёнак. — Калона бронемашын! — у самы разгар бою далажылі нашы разведчыкі, і камандзір выпусціў зялёную ракету — сігнал да агульнага адступлення. Карпюк.
2. Спец. Акісленне ўнутранай паверхні ствала гарматы ад прарыву парахавых газаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скало́ць 1, скалю, сколеш, сколе; зак., што.
Аддзяліць слой, кавалак чаго‑н. ударам, зняць з паверхні; збіць. Скалоць лёд з тратуара.
скало́ць 2, скалю, сколеш, сколе; зак., што.
1. Змацаваць, сашчапіць разам што‑н. (шпількай). Скалоць кавалкі матэрыі.
2. і каго. Зраніць у многіх месцах чым‑н. вострым, калючым. [Наста] скалола ў кроў іржышчам жорсткім босенькія ногі і моцна плакала. Астапенка. Учора да [Тарасевічаў] прыехалі фашысты, арыштавалі бацьку, .. усё нечага дапытваліся, але ён маўчаў, сцяўшы зубы. Тады фашысты штыкамі ўсяго яго скалолі насмерць. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
літагра́фія
(ад літа- + -графія)
l) спосаб друку, пры якім адбітак атрымліваецца пераносам фарбы пад ціскам з плоскай паверхні каменя непасрэдна на паперу;
2) малюнак, зроблены такім спосабам;
3) прадпрыемства або цэх, дзе друкуюць такім спосабам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэлье́ф
(фр. relief)
1) сукупнасць няроўнасцей на зямной паверхні, якія ўтварыліся ў выніку ўзаемадзеяння эндагенных і экзагенных працэсаў; выступае ў формах мегарэльефу, макрарэльефу, мезарэльефу і мікрарэльефу;
2) выпуклы скульптурны малюнак на плоскасці (напр. барэльеф, гарэльеф).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тапагра́фія
(гр. topographia, ад topos = месца + grapho = пішу)
1) раздзел геадэзіі, які займаецца вымярэннем паверхні зямлі і перадачай яе на планах і картах;
2) паверхня якой-н. мясцовасці і ўзаемнае размяшчэнне асобных яе частак, пунктаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)