СКВАРЦО́Ў-СЦЯПА́НАЎ Іван Іванавіч (сапр.Скварцоў, літ.псеўд. Сцяпанаў; 8.3.1870, г. Багародск, цяпер Нагінск Маскоўскай вобл. — 8.10.1928),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Маскоўскі настаўніцкі ін-т (1890). У рэв. руху з 1891, сацыял-дэмакрат з 1896, бальшавік з 1904, з 1921 чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б), чл.ЦКВКП(б) з 1925. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. У грамадз. вайну кіраўнік выд-ва «Камуніст». У 1920 удзельнічаў у аднаўленні органаў сав. улады на Беларусі. З 1925 рэд.газ. «Известия», нам.рэд. «Правды», рэд. «Ленинградской правды». Адначасова з 1926 дырэктар Ін-та Леніна пры ЦКВКП(б). Чл.ЦВКСССР. Аўтар прац па эканам., гіст., прыродазнаўчых і філас. пытаннях. Пераклаў на рус. мову «Капітал» К.Маркса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХА́РТА (Suharto; н. 8.6.1921, Кемусу, каля г. Салатыга, Інданезія),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Інданезіі. Скончыў ваен. школу ў г. Гомбанг. Ген. арміі. У 1945—49 удзельнікузбр. барацьбы Інданезіі супраць нідэрл. акупантаў. У 1962—63 камандаваў аперацыямі па выгнанні галандцаў з Зах. Ірыяна, у 1963—65 — стратэгічным рэзервам сухапутных войск. У 1965 задушыў спробу дзярж. перавароту, заняў пасады міністра абароны і камандуючага сухапутнымі войскамі. З 1966 нам. прэм’ер-міністра Інданезіі, з 1967 — в.а. прэзідэнта, з 1968 прэзідэнт Інданезіі. Ажыццяўляў палітыку «новага ладу», якая прадугледжвала развіццё рыначных адносін і арыентацыю на краіны Захаду пры жорсткім аўтарытарным рэжыме, што прывяло да эканам. ўздыму краіны ў 1970—80-я г. Аднак рост знешняй запазычанасці і карупцыя сталі прычынай фін. крызісу ў сярэдзіне 1990-х г. Пад націскам масавых нар. выступленняў у маі 1998 падаў у адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНКЕ́ВІЧ Юрый Аляксандравіч (н. 4 3.1937, г. Чайбалсан, Манголія),
расійскі падарожнік, урач і тэлежурналіст. Палкоўнік мед. службы (1979), канд.мед.н. (1974). Нашчадак беларусаў — ураджэнцаў б. Віленскай губ. Скончыў Ленінградскую ваен.-мед. акадэмію (1960). Узначальваў Цэнтр мед.-біял. падрыхтоўкі касманаўтаў; значны яго ўклад у тэорыю авіякасм. медыцыны. З 1973 вядучы праграмы «Клуб падарожнікаў» на рас. тэлебачанні. Удзельнік экспедыцый у Антарктыку і Арктыку, плаванняў Т.Хеердала на папірусных лодках «Ра-1» (1969) і «Ра-2» (1970; гл.«Ра») праз Атлантычны ак., трысняговай лодцы «Тыгрыс» па маршруце Эль-Курна (Ірак) — Джыбуці (1977—78). Вывучае паводзіны чалавека ў экстрэмальных умовах. Дзярж. прэмія СССР 1987.
Тв.:
На «Ра» через Атлантику. 2 изд. М., 1981;
В океане «Тигрис». М., 1982;
Их позвал горизонт. М., 1987 (разам з А.В.Шумілавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛА́Ш Васіль Ісакавіч (25.12.1844, в.Белка Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 23.8.1946),
народны герой, удзельнікпартыз. руху на Беларусі ў грамадз. 1918—20 і Вял.Айч. войны. У 1919 у час акупацыі польск. войскамі Мазырскага пав., дзе жыў Т., разведчык 417-га палка Чырв. Арміі, арганізаваў і ўзначаліў партыз. атрад (300 чал.), які выбіў ворага з в. Навасёлкі і захапіў вял. трафеі. Узнагароджаны ордэнам Чырв. Сцяга. З 1921 старшыня Навасёлкаўскага с/с. У Вял.Айч. вайну дапамагаў партызанам, за што арыштаваны акупантамі; пасля вызвалення супрацоўнічаў з Мінскім падп. абкомам КП(б)Б. У пач. 1943 з партыз. аэрадрома Зыслаў перапраўлены ў Маскву, дзе выступаў перад рабочымі, воінамі, якія адпраўляліся на фронт. Узнагароджаны ордэнам Айч. вайны 1-й ступені. У г. Петрыкаў яму пастаўлены помнік. Прататып дзеда Т. ў аповесці Я.Коласа «Дрыгва». У в. Навасёлкі Талаша дзеда дом-музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОЛЬ Карл Фёдаравіч (19.4.1777, с. Кескверэ Ляэнескага пав., Эстонія — 5.5.1842),
расійскі военачальнік. Ген. ад інфантэрыі (1826). Граф (1829). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1836). Скончыў Сухап. корпус (1796). Удзельнічаў у Швейцарскім паходзе Суворава 1799, у войнах з Францыяй (1805) і Турцыяй (1806—09). У вайну 1812 (з ліп.) ген.кватэрмайстар 1-й арміі. Удзельнік бітваў пад Смаленскам і каля с. Барадзіно. З вер. 1812 в.а. ген.-кватэрмайстра аб’яднаных армій, са снеж. 1812 ген.-кватэрмайстар Гал. штаба пры Аляксандру I. Удзельнічаў у кампаніях 1813—14. Са снеж. 1815 ген.-кватэрмайстар Гал. штаба, з 1823 — нач. штаба 1-й арміі. У час рус.-тур. вайны 1828—29 і падаўлення паўстання 1830—31нач. штаба дзеючай арміі. З 1830 чл.Дзярж. савета. На аснове матэрыялаў па гісторыі вайны склаў апісанне бітвы каля с. Барадзіно 24 і 26 жн. 1812 (1839).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́САЎ Баляслаў Канстанцін Данілавіч (1832 ці 1833, г. Барысаў Мінскай вобл. — пасля 1866),
удзельніквызв. руху 1860-х г. Брат А.Д.Трусава. Скончыў Мінскую гімназію, Маскоўскі пед.ін-т (1853). Настаўнічаў у Маскве. Быў блізкі да рэв.т-ва М.І.Ішуціна, чл. польск. падп.к-та ў Маскве, які дапамагаў удзельнікам паўстання 1863—64. У 1866 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць па т.зв. «каракозаўскай справе» (замах на цара Аляксандра II). На следстве выявілася дачыненне Т. да ўцёкаў Я.Дамброўскага з-пад варты ў Маскве (1864) і да планаў рэвалюцыянераў арганізаваць уцёкі М.Г.Чарнышэўскага з Сібіры. Аднак у поўным аб’ёме сувязі Т. з падполлем не былі раскрыты. У снеж. 1866 вызвалены пад нагляд паліцыі. Далейшы лёс невядомы.
Літ.:
Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963;
Русско-польские революционные связи. Т. 2. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНК (Franck) Джэймс (26.8.1882, г. Гамбург, Германія — 21.5.1964),
нямецкі і амерыканскі фізік і біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1944), Лонданскага каралеўскага т-ва (1964). Замежны чл.-кар.АНСССР (1927). Скончыў Гайдэльбергскі (1902) і Берлінскі (1906) ун-ты, дзе і працаваў. З 1918 у Ін-це фіз. хіміі ў Берліне, з 1920 у Гётынгенскім ун-це (праф., дырэктар Фіз. ін-та). З 1935 у ЗША, з 1938 праф. Чыкагскага ун-та. Навук. працы па атамнай фізіцы, малекулярнай спектраскапіі і фотасінтэзе. Сумесна з Г.Л.Герцам ажыццявіў эксперыменты па ўзбуджэнні і іанізацыі атамаў пары ртуці пры сутыкненні з электронамі (гл.Франка—Герца дослед). Развіў спектральны метад даследавання хім. сувязей, даследаваў фотахім. працэсы ў малекуле хларафілу. Аўтар прац «Фотасінтэз у раслінах» (1949). Удзельнік распрацоўкі атамнай бомбы, у 1945 выступіў супраць яе ваен. выкарыстання. Нобелеўская прэмія 1925 (з Герцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХМЕ́НЕЎ Мікалай Сяргеевіч (27.7.1885, Масква — 14.1.1963),
удзельнікрэв. руху на Беларусі і Зах. фронце, дыпламат. Скончыў Маскоўскі ун-т (1909). З 1914 палкавы ўрач на Зах. фронце. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. армейскага к-та, нам. старшыні ВРК 2-й арміі, адзін са стваральнікаў бальшавіцкай арг-цыі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. дэлегацыі па падпісанні дагавора аб перамір’і на Зах. фронце ў ліст. 1917 у мяст. Солы Ашмянскага пав. У 1919—20 чл. рэўваенсавета 15-й арміі Зах. фронту. У кастр. 1920 чл. дэлегацыі па падпісанні мірнага дагавора з Фінляндыяй. З 1922 у Наркамаце асветы РСФСР. У 1925—30 і 1934—37 на дыпламат. рабоце ў Францыі, Японіі, Даніі. З 1938 у сістэме аховы здароўя. Чл.ВЦВК у 1925—31. Аўтар успамінаў у кн. «У барацьбе за Кастрычнік у Беларусі і на Заходнім фронце» (1957).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКО́ЎСКІ Ігнат (каля 1798, Навагрудчына — 1873),
бел. і польскі пісьменнік, мемуарыст. Удзельнік паўстання 1830—31. Працаваў адвакатам у Навагрудку. З 1831 у эміграцыі ў Лондане, кампаньён А.Рыпінскага па выдавецкай справе. У 1857 вярнуўся на радзіму, жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку Ведзьма б. Навагрудскага пав. У эміграцыі выступаў з публіцыст. артыкуламі і вершамі. У мемуарнай кн. «Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды» (выйшла ананімна, 1-е выд., Лондан, 1854; 2-е выд., Познань, 1858) расказаў пра побыт і звычаі жыхароў Беларусі, хваляванне сялян у мяст. Крошын Навагрудскага пав. ў 1828, пра бел. паэта П.Багрыма (упершыню апубл. яго верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...»). Аўтар публіцыст. кніг «Палітычныя творы» (Лондан, 1853), «Трохгадовае прабыванне на Усходзе» (Лондан, 1857).
Літ.:
Пачынальнікі: З гіст.-літ. матэрыялаў XIX ст.Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА Пётр Ціханавіч (3.9.1901, в. Старая Зенькавіна Кармянскага р-на Гомельскай вобл. —28.10.1950),
савецкі ваен. дзеяч. Контр-адмірал (1948). Скончыў школу рулявых і сігнальшчыкаў (1923), Ваенна-марское паліт. вучылішча (1924), Ваенна-паліт. акадэмію імя М.Талмачова (1934). У ВМФ з 1919, з 1920 на караблях Дняпроўскай ваен. флатыліі. Удзельнікграмадз. вайны, сав.-польскай вайны 1920 і падаўлення Кранштацкага паўстання 1921. З 1921 служыў на Чарнаморскім флоце, з 1939 нач.паліт. ўпраўлення Чарнаморскага флоту. У Вял.Айч. вайну ўдзельнічаў у абароне Адэсы, Ачакава, больш за 7 месяцаў знаходзіўся ў акружаным Севастопалі. З 1942 у Волжскай ваен. флатыліі, на Сталінградскім фронце. З 1944 на Каспійскай флатыліі, з 1947 нам.каманд. Чарнаморскім флотам. 29.9.1949 беспадстаўна арыштаваны органамі МДБ і прыгавораны Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР да расстрэлу. У 1954 рэабілітаваны.