ТАЛА́Ш Васіль Ісакавіч (25.12.1844, в.Белка Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 23.8.1946),
народны герой, удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. 1918—20 і Вял.Айч. войны. У 1919 у час акупацыі польск. войскамі Мазырскага пав., дзе жыў Т., разведчык 417-га палка Чырв. Арміі, арганізаваў і ўзначаліў партыз. атрад (300 чал.), які выбіў ворага з в. Навасёлкі і захапіў вял. трафеі. Узнагароджаны ордэнам Чырв. Сцяга. З 1921 старшыня Навасёлкаўскага с/с. У Вял.Айч. вайну дапамагаў партызанам, за што арыштаваны акупантамі; пасля вызвалення супрацоўнічаў з Мінскім падп. абкомам КП(б)Б. У пач. 1943 з партыз. аэрадрома Зыслаў перапраўлены ў Маскву, дзе выступаў перад рабочымі, воінамі, якія адпраўляліся на фронт. Узнагароджаны ордэнам Айч. вайны 1-й ступені. У г. Петрыкаў яму пастаўлены помнік. Прататып дзеда Т. ў аповесці Я.Коласа «Дрыгва». У в. Навасёлкі Талаша дзеда дом-музей.