Пу́бліка ’супольнасць людзей, сабраных у пэўным месцы’ (ТСБМ), ст.-бел. публика ’публічнасць’ (1687). Запазычана праз польск. publika ’вялікі з’езд, публічны сход; грамадскасць’, першапачаткова ’агульны або дзяржаўны інтарэс’ (XVI–XVII стст.), што ўзыходзіць да лац. (res)publica, літаральна ’агульная справа’, гл. рэспубліка (ад лац. pūblicus ’народны, дзяржаўны, грамадскі’, скарочаны варыянт ад незафіксаванага *populicus < populus ’тлум, люд, народ’, гл. Банькоўскі, 2, 961, даслоўным перакладам якога было рэч паспалітая, адсюль паспо́льства ’грамадскасць, грамадства’. Розныя дэрываты, большасць з якіх запазычана з польскай і рускай моў, а таксама непасрэдна з лацінскай мовы (параўн. яшчэ ст.-бел. публикация, публиковати, публичный, Булыка, Лекс. запазыч., 33), распаўсюдзіліся пад уплывам франц. publik, publique (з XIII ст.) ’яўны, адкрыты, даступны ўсім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дром Зараснік крапівы, ажыны, малінніку, павою-бярозкі Convolvulus arvensis і іншай высокай травы ў лесе на нізкім месцы, у цяністых кустах, па равах (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

сіньце́ж Балотная сенажаць, якую косяць толькі па лёдзе (Пух. Шат.).

ур. Сінява Лях. («Звязда», 23 кастрычніка 1966), в. Сінягоў (на месцы балота) Ст.-дар.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

round3 [raʊnd] v.

1. агіна́ць; абыхо́дзіць круго́м;

We rounded the corner. Мы завярнулі за вугал;

The ship rounded the cape. Карабель абагнуў мыс.

2. акругля́ць; акругля́цца; рабі́цца кру́глым;

Her eyes rounded with amazement. Ад здзіўлення яе вочы акругліліся.

3. (up/down) акруглі́ць, вы́разіць у кру́глых лі́чбах

round off [ˌraʊndˈɒf] phr. v.

1. завярша́ць, канча́ць

2. выраўно́ўваць

round up [ˌraʊndˈʌp] phr. v.

1. збіра́ць у адны́м ме́сцы, скліка́ць

2. зганя́ць; акружа́ць; рабі́ць абла́ву

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

safe2 [seɪf] adj.

1. бяспе́чны;

keep smth. safe захо́ўваць што-н. у бяспе́чным ме́сцы;

He’s now safe from danger. Яму цяпер не пагражае небяспека.

2. цэ́лы, непашко́джаны

3. ве́рны, надзе́йны

in safe hands у надзе́йных рука́х;

on the safe side на ўся́кі вы́падак; для бо́льшай на дзе́йнасці;

play (it) safe асцяро́жна пазбяга́ць ры́зыкі;

safe and sound жывы́ -здаро́вы;

we are safe as houses BrE мы тут як за мурава́най сцяно́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бяссі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае фізічных сіл; вельмі слабы. Хлопец кінуўся падымаць таварыша. Але бяссільнае цела інжынера хілілася долу, і тут толькі хлопец заўважыў вялікую лужыну крыві на месцы, дзе ляжаў таварыш. Лынькоў. [Мікола] разгортвае.. сшытак і, палажыўшы на яго левыя старонкі сваю бяссільную руку, правай рукой нешта піша. Брыль.

2. Няздольны што‑н. зрабіць, што‑н. пераадолець; бездапаможны. [Мікола:] — Загаіць гэту рану Мы бяссільны, ўрачы. Бачыла. // Пазбаўлены магчымасці задаволіцца (пра пачуцці). Бяссільная злосць [Мікіты] вылілася на Матку, яго безадказную памочніцу, і ясна стала, якая яна, гэта злосць, горкая, дзікая і дурная. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіку́н, ‑а, м.

1. Чалавек з племені, якое знаходзіцца на ступені першабытнай культуры; нецывілізаваны чалавек. // Пра некультурнага, неразвітага, грубага чалавека. — Тупагаловыя дзікуны! Яны не разумеюць, што няма той сілы, якая знішчыла б народ. Шамякін. Я баяўся, што стычынскія хлапчукі зловяць мяне на вуліцы і адлупцуюць. Такія дзікуны могуць! Чарнышэвіч.

2. Разм. Нелюдзімы, дзікаваты чалавек. [Панне] Людміле цікава было паглядзець на гэтага дзікуна і пустэльніка, які яшчэ аж дасюль не быў у Завітанках. Колас.

3. Разм. Пра чалавека, які адпачывае ў курортным месцы без пуцёўкі. — Люблю ездзіць адпачываць «дзікуном», — гаварыў.. Аляксей Пятровіч. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грама́дскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да грамадства (у 1 знач.). Грамадскі лад. Законы грамадскага развіцця. // Які ўзнікае ў грамадстве або адносіцца да жыцця грамадства. Грамадскія адносіны. Грамадскае жыццё.

2. Які належыць усяму грамадству; калектыўны. Грамадская ўласнасць на прылады і сродкі вытворчасці. // Прызначаны для агульнага карыстання. Грамадскія бібліятэкі. □ — Таварышы, так у грамадскім месцы сябе не паводзяць, — сярдзіта гаворыць нехта ззаду. Карпаў.

3. Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву. Грамадскае даручэнне. Грамадскі інспектар. □ Студэнтам было шмат работы і грамадскай, і па вучобе. Карпюк.

•••

Грамадская думка гл. думка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знадво́рку, прысл.

1. Са знешняга, надворнага боку; звонку. Знадворку Прохарава хата сапраўды мела цалкам прыстойны выгляд і нават сярод іншых вызначалася сваёй велічынёй і свежасцю. Зарэцкі. Скуратовіч замкнуў знадворку дзверы. Чорны.

2. З прасторы, размешчанай па-за межамі памяшкання; з вуліцы. Гадзіннік .. у прахадной павешаны быў на такім месцы, каб яго можна было бачыць знадворку. Корбан. Знадворку данёсся глухі тупат ног. Ваданосаў. // Па-за межамі памяшкання; на вуліцы, на дварэ. Дзецям стала зусім не страшна, хоць знадворку гулі сосны. Мележ. Знадворку ўсталёўваўся дзень. Пасвятлела ў хаце, праясніліся твары. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́бухнуць 1, ‑не; зак.

1. Узарвацца, разляцеўшыся на часткі. Вось адзін снарад выбухнуў зусім блізка. Васілёнак.

2. З сілай вырвацца адкуль‑н. Танк адразу нейк акамянеў на месцы, і полымя з дымам выбухнула з яго. Чорны.

3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць. Выбухнула забастоўка. Выбухнулі воплескі. □ Пажар той выбухнуў, як з грому, Хоць ён і меў свае прычыны. Колас. Жыў у тваёй маўклівасці прысуд. І, калі гнеў твой выбухнуў, раскуты, — Маё збавенне праз твае пакуты Прыйшло. Ды не пазбавіла пакут. Грачанікаў.

вы́бухнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да выбухаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)