scab

[skæb]

1.

n.

1) струп -а́ m. (на ра́не)

2) каро́ста f., шо́лудзі pl. only (у жывёлы і расьлі́наў)

3) Sl. штрэ́йкбрэ́хэр -а m.

4) Sl. няго́днік -а m., падлю́га -і m. & f.

2.

v.i.

1) пакрыва́цца стру́пам

2) зрыва́ць страйк

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

skin2 [skɪn] v.

1. здзіра́ць ску́ру; лупі́ць;

skin a rabbit здыма́ць шку́ру з труса́;

skin an apple здыма́ць з я́блыка шку́рку;

skin smb. alive жыўцо́м драць шку́ру; спуска́ць шку́ру (з каго-н.); не пакіда́ць жыво́га ме́сца (на кім-н.);

I skinned my knee. Я абадраў калена.

2. зарубцо́ўвацца, заго́йвацца; пакрыва́цца то́нкаю пле́ўкаю;

The wound began to skin over. Рана пачала зарубцоўвацца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

spot2 [spɒt] v.

1. пазнача́ць, пакрыва́ць або́ пакрыва́цца пля́мамі;

This silk spots with water. На гэтым шоўку застаюцца плямы ад вады.

2. знеслаўля́ць, псава́ць (рэпутацыю);

He spotted his reputation by malingering. Ён падмачыў сваю рэпутацыю, прыкідваючыся хворым.

3. пазнава́ць; прыкмяча́ць, прымяча́ць, заўважа́ць;

spot a mistake знайсці́ памы́лку;

spot a criminal пазна́ць злачы́нца

4. infml пакра́пваць (пра дождж);

It’s spotting with rain. Пакрапвае дождж.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Моршчыцца, моршчыць ’збірацца ў маршчыны’, ’моршчыць твар’, ’пакрывацца рабізнай (аб паверхні вады)’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ; мсцісл., Жыв. сл.), моршч, моршча́к, моршчэнік ’маршчына’ (ТС), моршчы ’маршчыны’ (гродз., КЭС). Укр. мо́ршчити, моршо́к, мо́рщина, рус. морщить, морщина, ст.-рус. съмърсканъ ’зморшчаны’, польск. marszczyć, н.-луж. maršćiś, в.-луж. zmorsk, moršćić, чэш. mraštiti, ‑mrsknouti, славац. mŕštiť, mraštiť, славен. mŕščiti, серб.-харв. мр̏штити се, смр̏скати, мр̏ска, макед. мршти се, балг. мръщя, ст.-слав. съмръснѫти ’моршчыць’. Прасл. mьrsk‑/morsk‑, да якіх роднаснымі з’яўляюцца лат. mãrskla ’складка тлушчу, валлё-падбародак’, mãrskna ’тс’ (Мюлёнбах–Эндзелін, 2, 584; Фасмер, 2, 659; Бязлай, 2, 203), ст.-інд. mū́rcchati ’дранцвее, шэрхне, гусцее’, якое з *mr̥sk‑ (Махэк₂, 380). Гл. таксама моршчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fur

[fɜ:r]

1.

n.

1) поўсьць, шэрсьць f.

2)

furs — ску́ры пу́шных жывёлаў

fur coat — фу́тра n.

3) на́кіп -у m. (у катле́); аса́дак -ку m. (у бо́чцы); налёт -у m. (на языку́ ў хво́рага)

2.

v.

1) падбіва́ць фу́трам

2) пакрыва́цца налётам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца ружовым, афарбоўвацца ў ружовы колер. Неба на паўночным усходзе святлела, і срэбная паласа паўзла на ўсход і паступова шырылася, ружавела. Шамякін. Ледзь-ледзь пачаў ружавець усход і змрок ночы змяніўся перадранішняй бледнасцю. Краўчанка. // безас. Пра наступленне раніцы. За акном ужо ружавела.

2. Чырванець, пакрывацца румянцам. Чорныя .. [Рыгоравы] вочкі гарэлі, як вугалькі, і смуглыя шчокі сарамліва ружавелі. Колас. Янка маўчыць, толькі вушы яго ружавеюць яшчэ больш. Брыль.

3. Выдзяляцца сваім ружовым колерам, віднецца (пра што‑н. ружовае). Сям-там ружавеюць шапкі цыбатых мухамораў. Кандрусевіч. Ён [Нішка] з дарогі звярнуў адзінока І кароткі зрабіў адпачынак, Дзе на ўзмежку самотная вішня Ружавела дарамі галінак. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слязі́цца, ‑зішся, ‑зіцца; незак.

1. (2 ас. не ўжыв.). Напаўняцца слязамі; выдзяляць слёзы (пра вочы). Ад .. [дыму] слязяцца вочы і кашаль раздзірае грудзі. Шамякін. Адно вока ў Аляксеева было крыху большае, яно слязілася, і таму здавалася, што Аляксееў смяецца, як вар’ят, і нават падміргвае. Карпаў.

2. Абл. Плакаць. Удзень і.. [Маня] гаварыла мала: толькі слязілася ды смаркалася. Мележ.

3. (2 ас. не ўжыв.); перан. Выдзяляць кроплі соку, вільгаці; выцякаць па кроплі; сачыцца. Крыштальнымі кроплямі цёплай жывіцы слязіліся свежыя пні і акоранае яловае бярвенне. Машара. З пашчапаных соснаў слязілася смала, павяла лісце на бярэзінах. Гурскі. // Пакрывацца кроплямі вільгаці. З сонцам Тчэ туман валокны. Дык чаго слязяцца вокны? Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скару́па ‘шкарупа, струп’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘шкарупіна’ (Ласт.), скору́па ‘шарпак’ (беласт., Сл. ПЗБ), скару́ба ‘тс’ (там жа), скару́пка (Нас.), ‘скурка, шкарлупка’ (Ласт.), ‘струпок’ (Байк. і Некр.), скару́пнуцьпакрывацца струпам; засыхаць, пакрывацца як бы карою (гаворыцца аб нечым мяккім)’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. скорупа, шкорупа ‘чарапок’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. шкарупа, шкарлупіна. Ст.-бел. скорупа, шкорупа з ст.-польск. skorupa, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 103; яшчэ раней такую думку выказаў Карскі (Белорусы, 149). Пытанне аб паходжанні слоў з ‑б‑ і ‑п‑ застаецца да канца не высветленым. Яны несумненна суадносяцца з прасл. *koruba/*korupъ. Трубачоў (ЭССЯ, 11, 105) на падставе ко́руп ‘скінутая гадзюкай ці вужом скура ў час лінькі’ (шальч., Сл. ПЗБ) узнаўляе прасл. *korupъ, на фоне якога формы з ‑b‑ разглядаюцца як другасныя, узнікшыя ў выніку азванчэння (“аслаблення”) першапачатковага ‑p‑, параўн. серб. кору̀пина ‘кара, кажура, шалупінне’, макед. корупка ‘скурка, кажура, шкарлупа’ і інш. У сувязі з гэтым пытанне аб запазычанні з польскай уяўляецца спрэчным, паколькі гэтыя словы ўзаемадзейнічаюць з блізкімі па семантыцы кантынуантамі прасл. *skorolupa (гл. шкарлупа). Адсутнасць паўнагалосся Карскі (1, 255) тлумачыў недастаткова высветленымі акцэнтнымі прычынамі або пропускам ненаціскнога галоснага. Прасл. *skorupa (побач з *skorupъ, *skorъpa) узнаўляецца на падставе ўкр. шкору́па ‘цвёрдая скарынка на зямлі’, польск. skorupa ‘шкарлупіна, панцыр, чарапок, цвёрдая абалонка зямлі, шарпак’, чэш. дыял. škorupa, škorapa ‘тс’, славац. дыял. skorupa, škorupa, в.-луж. skorpawa, škorpawa ‘шалупіна, скурка, кара’, н.-луж. škórpina ‘тс’, серб.-харв. ско̏руп ‘плёнка на гарачым малацэ’ (гл. Сной у Бязлай, 3, 246–247).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rust

[rʌst]

1.

n.

1) іржа́ f.

2) іржа́ f. (хваро́ба збо́жжавых расьлі́наў)

3) руды́ ко́лер

2.

v.

1) іржаве́ць, пакрыва́цца іржо́ю

2) прытупля́цца, карэ́ць (ад бязьдзе́йнасьці)

Don’t let your mind rust during vacation — Не дава́й сваі́м мазга́м прытупля́цца падча́с адпачы́нку

3.

adj.

іржа́вы; руды́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ска́ліць ‘агаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу)’ (ТСБМ), ска́ліць (шчэ́рыць) зу́бы ‘смяяцца, рагатаць, насміхацца’, ска́ліцца ‘тс’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 2, ТС, ПЗБ), ‘смяяцца’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, Пятк. 2, Ян.), ‘ашчэрвацца; паказваць злосць’ (Нас.), ‘прыжмурвацца’ (Мат. Гом.), скалы́ты: скалы́тʼ го́чы ‘прыжмурвацца; прыжмурваць вочы’ (Клім.), скала́ты ‘той, хто смяецца з іншых’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж ска́лікі ‘кпіны’ (Бяльк.), фраз. ска́лачкі ска́ліць ‘усміхацца’ (пра немаўля) (Нік. Посл.). Укр. ска́лити ‘скаліць (зубы)’, ‘прыжмурваць (вочы)’, ска́литися ‘тс’, рус. ска́лить (зубы), ска́литься ‘усміхацца, смяяцца’, польск. skalić się ‘трэскацца, пакрывацца трэшчынамі’. Ад таго ж кораня, што і скала́1, з якім звязана чаргаваннем; гл. яшчэ шчыліна (Міклашыч, 298; Праабражэнскі, 2, 292; Фасмер, 3, 631). Паводле Борыся (SEK, 4, 274), дэнамінатыўнае ўтварэнне ад *skala.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)