Пы́раць: пыраць бялізну пранікам ’праць бялізну пры дапамозе прача’ (Мат. Гродз.). Звязана з праць ’сціраць, выбіваць прачом’ (гл.) чаргаваннем вакалізму, параўн. пе́рыць ’тс’.

Пыра́ць ’пароць, тыкаць, калоць’ (Сержп.), пырну́ць ’біць чым-небудзь вострым’ (ТСБМ, Сержп.), пырну́тэ ’парнуць, ткнуць, кальнуць’ (драг., Нар. лекс.), выклічнік пырь ад пароць (мсцісл., Нар. лекс.), рус. пыря́ть, пырну́ть. Звязана чаргаваннем галосных з паро́ць (гл.), гл. Праабражэнскі, 2, 160; паводле Фасмера (3, 420), грунтуецца на анаматапеічным утварэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́дарка ’божая кароўка’ (ст.-дар., Жыв. НС), педу́рка‑се́дурка (кам., Шатал.; З жыцця, 166; ЛА, 1) — вынік трансфармацыі асновы *bedr‑, першапачаткова прыметніка *bedrъ, утворанага ад дзеяслоўнай асновы *bed‑/*bod‑калоць’, гл. бадаць1; у адносінах да божай кароўкі можна гаварыць пра значэнне ’наколаты, пакрыты сямю кропкамі’. Лексема ўзнікла ў выніку другасных асэнсаванняў у сувязі з імёнамі людзей — у дадзеным выпадку Фёдар/Пётр і Сідар. Гл. таксама федарка, петра-паўла (Трубачоў, Эт. сл., 1, 180–182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

prick

[prɪk]

1.

n.

1) уко́л -у m.

а) дзе́яньне

б) уко́латае ме́сца

2) вастрыё n.

3) во́стры боль

2.

v.t.

1) уко́лваць, кало́ць

2) настаўля́ць

the dog pricked his ears — саба́ка наста́віў ву́шы

3.

v.i.

спрычыня́ць або́ адчува́ць во́стры боль

- kick against the pricks

- prick up the ears

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Кале́нік ’расліна ляскаўка, Silene cucubalus’ (віц., Кіс.). У іншых мовах адпаведнікаў як быццам няма. Не вельмі яснае паходжанне, магчыма, да калоць, параўн. рус. алан. колетуха ’расліна Cirsium, чартапалох’. Што датычыць семантыкі, падставы для такога меркавання ёсць — у некаторых відаў Silene як лісце, так і плады пакрыты восцю. Параўн. яшчэ рус. дыял. колкий у назвах раслін, у якіх ёсць калючкі, рожкі і да т. п., гл. СРНГ, 14, 137. Не выключана таксама, што тут утварэнне ад калоць ’расшчапляць і да т. п.’; семантыку тлумачаць нар. сінонімы: бел. ляскаўка. лускаецца, луснец, рус. хлопушка і да т. п. Гэтыя супастаўленні, аднак, не вельмі дакладныя. Магчыма, неабходна меркаваць аб утварэнні ад калець (Сколеть), параўн. калелая як назва хваробы (гл. ніжэй). Словаўтваральна гэта было б больш надзейна (*колетная трава), параўн. зах.-сіб. каленная ’расліна Dracoccphalum thymiflorum, змеегалоўнік’ — лекавы сродак ад радзімае, прыладка (хваробы ў маленькіх дзяцей), які суправаджаецца сутаргамі. Аднак рускі прыклад двухсэнсоўны, паколькі семантыка лацінскай назвы сведчыць хутчэй на карысць першай прапанаванай версіі. Магчымая сувязь з каляя не пераконвае па семантычных прычынах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзю́лька1 ’калючка, востры шып у расліны — агрэсту, ружы’ (Бяльк.); ’калючка ў вожыка; іголка ў расліны, шып’ (Нас.); ’матавіла для наматвання нітак; калючка’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і назва чартапалоху — бадзюлі (< *bodati, *bostiкалоць’). Матавіла атрымала сваю назву па форме (шылападобныя канцы).

Бадзю́лька2, бадзюлёк ’што-небудзь маленькае’ (Бір. Дзярж.). Назва, бясспрэчна, другаснага паходжання. Першапачаткова, напэўна, тое ж самае, што і бадзю́лька1 ’калючка; матавіла’, потым маленькая калючка, маленькае матавіла і г. д.’ > ’што-небудзь маленькае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзя́к ’расліна Cirsium, бадзяк палявы, агародны’ (Бяльк.; гл. таксама Кіс.), будзя́к ’чартапалох, Carduus crispis L.’ (Кіс.). Укр. бодак, бодляк, бодлак ’Cirsium, бодак, будяк, бодяк ’Carduus’, рус. будяк. Параўн. чэш. bodlák, славац. bodliak ’Carduus’, славен. bodak ’Carduus’, ст.-польск. bodłak, bodak, bodziak ’тс’. Усё гэта незалежныя слав. утварэнні ад дзеяслова *bosti, *bodati калоць’. Гл. Махэк, Jména rostl., 255 (рус. формы, як лічыць Мяркулава, Очерки, 94–95, запазычаны з укр.). Параўн. і Слаўскі, 1, 38. Гл. яшчэ бада́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калу́н1 ’цяжкі тапор з клінападобным лязом для колкі дроў’ (БРС, ТСБМ, драг., Жыв. сл.; бяроз., слуц., КЭС, Сл. паўн.-зах.; Сцяц.), укр. дыял. колун, рус. колун ’тс’. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ун ад колотикалоць’, якое далей да *kolti. Вельмі праблематычным з’яўляецца аднясенне да гэтай лексемы балг. дыял. кулун ’певень’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 160), нават калі ўлічваць ц.-слав. колоунъ ’animal quoddam’, тым больш, што ўжо рэгулярная суфіксацыя не дазваляе з упэўненасцю сцвярджаць праславянскае паходжанне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пароцькалоць, тыкаць чым-небудзь вострым; разразаць ніткі, якімі што-небудзь зашыта; распорваць, расшываць; бадаць’. Агульнаслав.: рус. поро́ть, укр. поро́ти, ст.-рус. пороти, порю ’разразаць, патрашыць’, царк.-слав. прати, польск. próć, porzę ’распорваць, разразаць’, в.-луж. próć, н.-луж. projś, чэш. pářti ’распорваць’, славац. parať ’тс’, серб.-харв. по̀рити ’распорваць’, славен. práti ’распорваць па шву’, балг. по́ря ’разразаю’. Прасл. porti, porjǫ. Роднасныя грэч. πείρω ’праколваць’, πόρος ’праход’, гоц. faran ’ехаць’ (Траўтман, 206; Мацэнаўэр, LF, 33, 190; Фасмер, 3, 332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́кла ’закутак у хляве для малых свіней’ (брагін., З нар. сл.), ’месца ў вуглу плота’ (Мат. Гом.), ’выгін ракі’ (стол., Яшкін). Укр. уст. дыял. за́кла ’крук’ (’Haken’, Жэлях.), за́кло ’частка зямлі, што ўдаецца ў чужую зямлю (Грынч.). Ніканчук (БЛ, 1974, 6, 71), улічваючы розныя значэнні слова на Укр. Палессі, аб’ядноўвае закло са словамі клін, укр. ікла, рус. клык, якія генетычна звязвае з калоць (гл.) і прапануе рэканструяваць яго форму як закъло. Гэта верагодна. Аналагічна на больш шырокім матэрыяле Варбат, Этимология, 1972, 49–53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раске́п ’раскол, шчыліна’ (Нас., ТСБМ). Сюды ж раске́п, роске́п ’раздвоены дышаль у вупражы валоў’ (ПСл, Лексика Пол.). Зыходнай формай лічыцца *расскеп, параўн. рус. дыял. расскеп ’тс’, што, паводле Фасмера (3, 445), ад скепать ’расшчапляць, калоць’. Ад раске́піць, гл.; паводле Карскага (1, 368), вядомае і ў старабеларускі перыяд, пры звычайным рашчэп (ращеп). Захаванне першасных спалучэнняў ске‑ (< прасл. *skoaip‑) Векслер (Гіст., 92) звязвае са старажытным падзелам славянскіх моў, параўн. макед. расцеп ’разлом, шчыліна ў скале’. Меркаванне пра запазычанасць гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)