Калу́н1 ’цяжкі тапор з клінападобным лязом для колкі дроў’ (БРС, ТСБМ, драг., Жыв. сл.; бяроз., слуц., КЭС, Сл. паўн.-зах.; Сцяц.), укр. дыял. колун, рус. колун ’тс’. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ун ад колоти ’калоць’, якое далей да *kolti. Вельмі праблематычным з’яўляецца аднясенне да гэтай лексемы балг. дыял. кулун ’певень’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 160), нават калі ўлічваць ц.-слав. колоунъ ’animal quoddam’, тым больш, што ўжо рэгулярная суфіксацыя не дазваляе з упэўненасцю сцвярджаць праславянскае паходжанне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)