1. Выражае з дапамогай інтанацыі розныя пачуцці, перажыванні: здзіўленне, прыкрасць, адчай і пад. «Э, глупства!» — сказаў я сам сабе.Колас.[Загурскі:] — Э-э-э, браце ты мой, той не салдат, хто не марыць быць генералам.Асіпенка.
2. Выражае нязгоду, пярэчанне субяседніку. — Э, дарагі, — жалкуючы, адказаў адзін з мужчын, — не па дарозе нам.Краўчанка.[Бацька:] — Э, не! Пакуль не збяруцца ўсе, не пакажу.Кандрусевіч.
3. Выражае затрымку ў гутарцы ад нечаканасці, здзіўлення і пад. Выбіраецца на сходзе брыгадзір ці жывёлавод — чалавек міжволі ў мінулае кідае: — Э, а з якога ён роду? Як яго бацька ці дзед некалі дбаў?Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маўклі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не любіць многа гаварыць; негаваркі. Віктараў бацька быў разважлівы, маўклівы, гаварыць многа не любіў, затое словы яго ніколі не разыходзіліся са справай.Гроднеў.Ганна Сцяпанаўна была не з маўклівых, і трэба было ўвесь час весці з ёй размову.Шыцік.// Які маўчыць, не ўступае ў размову. Праводзячы .. [Марыю], маці ўпотай плакала, а бацька ішоў маўклівы і сумны.Кулакоўскі.Байцы спалі, толькі каля зямлянак і пры ганках хадзілі маўклівыя вартавыя.Мележ.//перан. Поўны маўчання, нямы. Дубы стаялі маўклівыя, паважныя, ні адзін лісток не трапятаўся на іх.Шамякін.Ноч надыходзіла цёмная, маўклівая, па-асенняму сумная і непрыветная.Чарнышэвіч.
2. Зразумелы без слоў. У маўклівай згодзе абое [Агапа з Ігнасём] стараліся менш паказвацца ў людзі.Мурашка.// Які не суправаджаецца словамі. Маўклівае здзіўленне. □ Колькі хвілін дзве пары вачэй былі ў маўклівым спаборніцтве.Мікуліч.Старшыня калгаса згадзіўся [склікаць сход] з маўклівым, але прыкметным нездавальненнем.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзі́ван.
1. (нешта незвычайнае) Wúnder n -s, -; Wúnderding n -(e)s, -e; Séltenheit f -, -en;
2. (здзіўленне) Verwúnderung f -, -en; Erstáunen n -s, -;
3. (дзіўна) у знач.вык, разм. mérkwürdig, erstáunlich;
◊
што за дзі́ва! das ist ein wáhres Wúnder!, das ist wúnderbar!;
няма́ нічо́га дзі́ўнага das ist gar nicht verwúnderlich;
не дзі́ва, што… (es ist) kein Wúnder, dass…;
дзі́ву дава́цца sich wúndern;
на дзі́ваáusgezeichnet, sehr gut;
◊
дзі́ва што! und ob!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
га1, нескл., м.
Скарочанае абазначэнне слова гектар (ужываецца звычайна пры лічэбніках). 50 га. Пасеяць 40 га пшаніцы. □ Раўняйся па лініі ўдарных брыгад! Хто спаборніцтвам там не ахоплены? Каб зацвілі сотні тысяч га Пад ільном ды пад каноплямі.Крапіва.
[З пачатковых літар слоў «гекта» і «ар».]
га2, часціца.
1. Тое, што і а 3 (у 1 знач.). «Юзік! — паўтарыў ён мацней. — Юзік!» — «Га? Што?»Чорны.Рачкоўскі зусім неспадзявана для Карызны павесялеў: — А праўда, Сымоне, слаўна жылося там, га?Зарэцкі.
2.Абл. Тое, што і а 3 (у 2 знач.). — Тата, га, тата, а заўтра хто павядзе каня? — запыталася яна.Гартны.
1. Выражае здзіўленне пры апазнанні каго‑н., радасць сустрэчы з кім‑н. — Га, Пятрусь, і ты тут? — сустрэў Петруся Карусь Акалот.Колас.
2. Гучны выкрык, якім хочуць напалохаць каго‑н. Схаваўшыся за куст, Грышка моўчкі наглядаў за сваім сябрам... Раптам вылецеў з-за куста і гукнуў на ўсю моц: — Га-а!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цуд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Паводле рэлігійных уяўленняў — невытлумачальная з’ява, якая выклікаецца чарадзействам. [Селянін:] — Заўсёды перад кірмашом штогод.. бывае яшчэ адзін цуд: за год святыя сляды абрастаюць мохам.Бядуля.
2. Што‑н. нечаканае, незвычайнае. І тады стаўся цуд: Капейка ўстаў і пачаў гаварыць.Брыль.Можа стане цуд і з’явіцца Якім, як бы нічога не бывала!Машара.//узнач.прысл.цу́дам. Разм. Незвычайным, неверагодным чынам; выпадкова. На Ленінградскай вуліцы Тумаш павёў іх [варшаўцаў] у чатырохпавярховы дом, які цудам уцалеў у час бамбёжак.Новікаў.
3. Пра тое, што выклікае захапленне, здзіўленне сваімі выдатнымі якасцямі, прыгажосцю і пад. У саснячку густым, смалістым — Загледзішся на цуд такі — У беленькіх манішках чыстых Стаяць фарсіста маслякі.Цвірка.Ну не кулеш, а — цуд! Духмяны, залацісты, смакавіты.Валасевіч.//чаго. Пра тое, што з’яўляецца ўзорам дасканаласці ў якой‑н. галіне. Задаволеная, што так добра выканала даручэнне, Муза Сымонаўна хутка везла цуд мастацтва.Арабей.Крок за крокам прасочвае паэт ператварэнне дрэва ў цуд музыкі і весялосці.Бярозкін.
4.узнач.вык. Дзіўна, незвычайна. Наогул жа, калі салавей пяе — гэта цуд.Лужанін.
•••
Цуда ў рэшаце — пра што‑н. незвычайнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4.(приводить в состояние нервного подъёма) узбуджа́ць; (волновать) хвалява́ць, узруша́ць; (распалять) распа́льваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карці́на, ‑ы, ж.
1. Твор станковага жывапісу, выкананы фарбамі на палатне, дошцы, паперы і інш. Пісаць карціну. Карціна І. Я. Рэпіна «Запарожцы». Выстаўка карцін.
2.перан. Тое, што можна бачыць або ўяўляць сабе ў канкрэтных вобразах. Прыгожыя карціны роднага беларускага пейзажу мільгалі адна за другой.Васілевіч.// Літаратурнае, вобразнае апісанне чаго‑н. Ніхто ні да Пушкіна, ні пасля яго не даў такой жывапіснай карціны Пецярбурга, як аўтар «Меднага конніка».Палітыка.Малюючы карціны бітваў Чырвонай Арміі з белапалякамі, напаўняючы гэтыя карціны рамантыкаю барацьбы, пісьменнік, аднак, не захапляецца толькі гэтым бокам падзей.Арабей.// Агульнае становішча чаго‑н. — Я раненька ў праўленне прыбег, усе дакументы па будаўніцтву — на стол: колькі збудавалі за гэтыя гады, колькі па планах трэба пабудаваць, колькі ёсць у нас на калгасныя патрэбы дошак, цвікоў — поўная карціна, адным словам.Савіцкі.[Камандуючы:] Вы павінны мець зусім ясную карціну абароны праціўніка.Крапіва.
3.Разм. Пра тое, што выклікае захапленне, здзіўленне сваёй незвычайнасцю. — А тут нашы самалёты — як бы іх знарок хто выклікаў. Адным словам — ка-а-рціна!Лынькоў.
4. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі. Драма ў трох актах і пяці карцінах.
5.Разм. Кінакарціна, кінафільм. Ля кінатэатра стаяла вялікая чарга — ішла новая карціна.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bless[bles]v.
1. бла(га)слаўля́ць; свянці́ць, пасвянці́ць;
bless oneself жагна́цца, хрысці́цца;
The priest blessed the willow branches. Святар пасвянціў галінкі вярбы.
2.fml дабраслаўля́ць, услаўля́ць, усхваля́ць;
We bless your holy name, O Lord. Услаўляем тваё святое імя, Госпадзі.
3. прасі́ць мі́ласці ў Бо́га
4. быць удзя́чным, жада́ць дабра́;
God bless her for sincerity. Дай Божа ёй здароўя за яе шчырасць.
♦
be blessed with smth. быць надзе́леным/азо́раным чым-н.;
He was blessed with great talent. Бог даў яму вялікі талент;
God bless you! Дай вам Бог здаро́ўя!;
Bless me! О Бо́жа! (выражае здзіўленне, спалох і да т.п.);
Bless you! Будзь здаро́ў! (пры чханні)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)