ТКАЧО́Ў Мікола (Мікалай Гаўрылавіч; 8.3.1918, в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.4.1979),
бел.пісьменнік. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1939). З 1943 у рэд. магілёўскай абл.газ. «За Радзіму», з 1949 у час. «Полымя», з 1957 гал.рэд.газ. «Літаратура і мастацтва», з 1959 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1972—79 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1938. Аўтар рамана «Згуртаванасць» (1949—50) пра ўсенародны характар партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. У кнігах прозы «Пошукі скарбаў» (1963), «Дыханне агню» (1978) тэмы штодзённай працы людзей, хараства душы чалавека, роздум над жыццём, яго сэнсам, узвышанае пачуццё любові да роднай зямлі, маральна-этычныя праблемы. На бел. мову перакладаў творы з англ. (М.Твэн), лат., малд. (В.Рошка), рус. (С.Варонін, М.Прыляжаева, Я.Фёдараў), укр. і інш. л-р.
Тв.:
Дыханне агню: Раман, апавяданні. Мн., 1988.
Літ.:
Пашкевіч Н. На шырокіх шляхах жыцця. Мн., 1965. С. 66—90.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧО́Ў Павел Іванавіч (3.9.1930, с. Скадаінаўка Каменскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 1.1.1998),
бел.пісьменнік, літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1981), праф. (1982). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1983). Скончыў БДУ (1955). З 1955 працаваў у газ. «Зорька», «Піянер Беларусі» (1960—64). З 1969 у БДУ (у 1981—86 дэкан ф-та журналістыкі). Друкаваўся з 1947. Пісаў на бел. і рус. мовах пераважна для дзяцей: кн. «Мікіткаў падарунак» (1960), «Вішнёвая квецень» (1965), «Самае галоўнае» (1977), аповесці «Пра Сяргейку і лясных жыхароў» (1961), «Піліпка з Галубінай Слабодкі» (1969), «Граніца была побач» (1972). Даследаваў памфлет і сатыру: манаграфіі «Вечны бой: (Памфлетная спадчына Я.Галана і традыцыі М.Горкага)» (1970), «Іду на вы» (1975), «Граніцы жанру» (1977).
Тв.:
Час світальнай зоркі: Выбранае. Мн., 1980;
«Сатиры злой звенящая строка...»: Природа смеха в памфлете. Мн., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭТМА́ЕР, Пшэрва-Тэтмаер (Przerwa-Tetmajer) Казімеж (12.2.1865, в. Людзьмеж, Польшча — 18.1.1940), польскі пісьменнік; прадстаўнік «Маладой Польшчы». Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1889). Друкаваўся з 1886. Выдаў 8 зб-каў вершаў (1891—1924), якім уласцівы імпрэсіяністычна-сімвалісцкі характар, метафарычнасць, музычнасць; звяртаўся да пейзажнай, інтымнай і філас. лірыкі. У драмах «Сфінкс» (1893), «Завіша Чорны» (1901), «Рэвалюцыя» (1906) сімвалісцкія тэндэнцыі. Сэнс быцця чалавека, праблемы сучаснасці і мастацтва ў раманах «Анёл смерці» (1898), «Пані Мэры» (1901), «Гібель» (1905); прырода, традыцыі і побыт жыхароў польскіх Татраў у цыкле апавяд. «На Скалістым Падгаллі» (1903—10). У гіст. рамане «Легенда Татраў» (1910—11) маст. асэнсаванне гісторыі Польшчы 17 ст. Раман «Канец эпапеі» (т. 1—4, 1913—17) пра вайну 1812 і ўдзел у ёй палякаў. Асобныя творы Т. ў перакладзе на бел. мову друкаваліся ў газ. «Наша ніва» (1910—13).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ЛАДА (Fallada) Ганс [сапр.Дзітцэн
(Ditzen) Рудальф; 21.7.1893, г. Грайфсвальд, Германія — 5.2.1947], нямецкі пісьменнік. Дэбютаваў як перакладчык. Ранняя творчасць адзначана ўплывам экспрэсіяністаў, сталая — рамантыкаў і рэалістаў. Аўтар раманаў «Юны Гедэшаль» (1920),
«Антон і Герда» (1923), «Сяляне, бонзы і бомбы» (1931), «Маленькі чалавек, што ж далей?» (1932), «Хто аднойчы пакаштуе турэмнай баланды...» (1934), «Воўк сярод ваўкоў» (1937), «Жалезны Густаў» (1938), «Кожны памірае ў адзіночку» (1947) і інш., у якіх трагічная рэчаіснасць Германіі 1-й пал. 20 ст., праблемы існавання «маленькага чалавека», яго віны і адказнасці, прыстасавальніцтва і супраціўлення фашызму. Яго творы адметныя глыбокім псіхалагізмам, сюжэтнай напружанасцю, дакладнасцю дэталі, спалучэннем сатыры і дакумента з пранікнёным лірызмам. Аўтар аўтабіягр.кн. «У нас дома ў далёкія часы» (1941), «Успамінаў» (1946), шматлікіх фантаст. аповесцей і казак для дзяцей. На бел. мову яго асобныя творы пераклаў В.Сёмуха.
Тв.:
Бел.пер. — Даўным-даўно ў нас дома: Перажытае, бачанае і прыдуманае. Мн., 1981;
Рус.пер. — Собр. соч.: В 4 т. Т. 1—3. М., 1990—94.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РМАНАЎ Дзмітрый Андрэевіч (7.11.1891, с. Серада, цяпер г. Фурманаў Іванаўскай вобл., Расія — 15.3.1926),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1912—15). У 1918 чл. Іванаўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, сакратар Іванава-Вазнясенскага губкома РКП(б); з 1919 камісар 25-й дывізіі Усх. фронту (камандзір В.І.Чапаеў), нач. палітупраўлення Туркестанскага фронту, нач. палітаддзела Кубанскай арміі. З 1923 сакратар Маскоўскай арг-цыі РАПП. Друкаваўся з 1910. Першы адметны твор — аповесць «Чырвоны дэсант» (1922). У рамане «Чапаеў» (1923, экранізацыя 1934) стварыў вобраз таленавітага нар. палкаводца. Аўтар рамана «Мяцеж» (1925), «Дзённікаў (1914—1916)» (апубл. 1929), апавяданняў, нарысаў, літ.-крытычных артыкулаў. На Беларусі паводле яго раманаў «Мяцеж» і «Чапаеў» паст. інсцэніроўкі (адпаведна 1927, БДТ-1; 1932, Дзярж.рус.драм.т-р).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́КСЛІ (Huxley) Олдас Леанард (26.7.1894, Годалмінг, Вялікабрытанія — 22.11.1963),
англійскі пісьменнік. Брат Дж.С.Хакслі. Скончыў Оксфардскі ун-т (1921). Дэбютаваў як паэт (1916). У інтэлектуальных «раманах ідэй» «Жоўты Кром» (1921), «Блазнерскі карагод» (1923), «Кантрапункт» (1928) выкрываў заганы тагачаснага грамадства. Вядомасць прынеслі антыутопіі «Цудоўны новы свет» (1932) і «Малпа і сутнасць» (1948) — сатыра на таталітарызм, стандартызаваны лад жыцця «грамадства спажывання». Разгубленасць і трывога за будучыню чалавецтва, нявер’е ў сац. прагрэс і духоўны патэнцыял асобы (сац.-псіхал. раман «Геній і багіня», 1955) прывялі Х. да містыцызму, ідэй будызму (раман-утопія «Востраў», 1962). Аўтар філас. раманаў «Сляпы ў Газе» (1936), «Пасля многіх гадоў памірае лебедзь» (1939), зб-каў вершаў, апавяданняў, філас. трактатаў, літ.-крытычных і мастацтвазнаўчых артыкулаў. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв.:
Рус.пер. — Желтый Кром: Роман. Рассказы. М., 1987;
Контрапункг;
Новеллы. Л., 1990;
О дивный новый мир. Обезьяна и сущность. Через много лет: Романы. М., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЗА́ Хакімзадэ Ніязі (6.3.1889, г. Каканд, Узбекістан — 18.3.1929),
узбекскі пісьменнік, тэатр. дзеяч. Нар. паэт Узбекістана (1926). У 1915 арганізаваў у Какандзе паўпрафес. тэатр. групу. У 1917 стварыў у Фергане т-р, з якім выступаў на франтах грамадз. вайны. Друкаваўся з 1914. Аўтар зб-каў любоўнай, філас. і грамадз. лірыкі «Белая ружа», «Чырвоная ружа», «Зялёная ружа», «Жоўтая ружа», «Ружовая ружа» (усе 1916), «Фіялетавая ружа» (1917), «Духмяная ружа» (1919), аповесці «Новае шчасце» (1915). Пісаў драмы («Бай і парабак», нап. 1918, выд. 1949; «Таямніцы паранджы», нап. 1927), камедыі «Хітрыкі Майсары» (паст. 1926) і інш. Збіраў і вывучаў нар. песні, выконваў іх на нац.муз. інструментах. Аўтар шматлікіх песень (словы і музыка). Імя Х. носіць Дзярж.акад. тэатр Узбекістана. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі В.Жуковіч, С.Законнікаў, С.Ліхадзіеўскі, Р.Няхай.
асецінскі пісьменнік, мастак; заснавальнік асецінскай л-ры і літ. мовы. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1881—85). Пісаў на асецінскай і рус. мовах. Зб-кі «Вершы» (1895, на рус. мове) і «Асецінская ліра» (1899, на асецінскай мове) адыгралі вял. ролю ў развіцці асецінскай л-ры. Сац. праблемы ўзнімаў у псіхал. апавяданнях («Паляванне на тураў», 1893). Гісторыі роднага народа прысвяціў этнагр. нарыс «Асоба» (1894). Аўтар паэм на рус. мове «Фаціма» (1889), «Перад судом», «Каму жывецца весела» (абедзве 1893), п’ес, публіцыст. артыкулаў. Заснавальнік рэаліст. жывапісу Паўн. Асеціі (жанравыя карціны, партрэты, пейзажы Каўказа). На бел. мову яго творы перакладалі Г.Кляўко, Ю.Свірка.
Тв.:
Бел.пер. — Асецінская ліра. Мн., 1986;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—3. М., 1974.
Літ.:
Тихонов Н. О К.Хетагурове. Орджоникидзе, 1965;
Балаев И. Романтическая поэма Хетагурова «Фатима». Орджоникидзе, 1970;
нямецкі пісьменнік; прадстаўнік іенскіх рамантыкаў. Вучыўся ва ун-тах Гале, Эрлангена, Гётынгена (1792—95). У сентыменталісцкім рамане «Гісторыя спадара Уільяма Ловеля» (1795—96) і інш. адчувальныя ўплывы л-ры «Буры і націску», англ. гатычнага рамана. Рамант. перыяд яго творчасці прадстаўлены «Народнымі казкамі, выдадзенымі Петэрам Лебрэхтам» (т. 1—3, 1797), у якіх выступіў як знаўца чалавечай душы, майстар рамант. іроніі. У цэнтры «рамана выхавання» «Вандраванні Франца Штэрнбальда» (1798) праблемы самавызначэння мастака, стасункаў мастацтва і грамадства. У камедыях-казках «Кот у ботах», «Сіняя барада» (абедзве 1797), «Свет навыварат» (1799) і інш. вострая сатыра на феад. парадкі, на рамантызм з яго прэтэнзіяй на пераадоленне высокай паэзіяй грубай прозы жыцця Аўтар зб. «Рамантычныя паэмы» (т. 1—2, 1799—1800), гіст. аповесцей «Мяцеж у Севенах» (1826) і «Малады сталяр» (1836), рамана «Віторыя Акарамбона» (1840) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Странствия Франца Штернбальда. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЛЫ Багдан Іосіфавіч (н. 24.6.1924, Кіеў),
украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1951). Працаваў у рэдакцыях газет, гал. рэдактарам час. «Барвінок». Аўтар паэт. і празаічных кніг для дзяцей «У ясную сонечную раніцу» (1947), «Як Барвінак і Рамонак у цёплыя краіны ляталі» (1968), «Сто прыгод Барвінка і Рамонка» (1973), «Барвінак у школе» (1977), «Мае дванаццаць месяцаў» (1985), «Маманты ў яблыневых джунглях» (1989), «Рудыкі» (1998), «Барвінак і далёкія сузор’і» (2002) і інш., дакумент. аповесці «Любі мяне пры ўсякай долі...» (1989: з У.Ліпскім) пра моладзь, вывезеную ў час Вял.Айч. вайны ў Германію; п’ес, публіцыстычных твораў, сцэнарыя кінафільма «Закон Антарктыды» (1963). На ўкр. мову пераклаў асобныя творы Я.Купалы, Э.Агняцвет, М.Аўрамчыка, В.Віткі, М.Калачынскага, А.Куляшова, М.Танка. Дзярж. прэмія Украіны імя М.Астроўскага 1972. На бел. мову яго творы пераклалі А.Вольскі, А.Вялюгін, Калачынскі, М.Маляўка.