ТКАЧО́Ў Павел Іванавіч (3.9.1930, с. Скадаінаўка Каменскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 1.1.1998),
бел. пісьменнік, літ.-знавец. Д-р філал. н. (1981), праф. (1982). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1983). Скончыў БДУ (1955). З 1955 працаваў у газ. «Зорька», «Піянер Беларусі» (1960—64). З 1969 у БДУ (у 1981—86 дэкан ф-та журналістыкі). Друкаваўся з 1947. Пісаў на бел. і рус. мовах пераважна для дзяцей: кн. «Мікіткаў падарунак» (1960), «Вішнёвая квецень» (1965), «Самае галоўнае» (1977), аповесці «Пра Сяргейку і лясных жыхароў» (1961), «Піліпка з Галубінай Слабодкі» (1969), «Граніца была побач» (1972). Даследаваў памфлет і сатыру: манаграфіі «Вечны бой: (Памфлетная спадчына Я.Галана і традыцыі М.Горкага)» (1970), «Іду на вы» (1975), «Граніцы жанру» (1977).
Тв.:
Час світальнай зоркі: Выбранае. Мн., 1980;
«Сатиры злой звенящая строка...»: Природа смеха в памфлете. Мн., 1980;
Силуэты прошлого: Очерки, эссе, заметки. Мн., 1983;
У ліпені 1917 г. Мн., 1986;
Пралескі яе вясны: Аповесці і нарысы. Мн., 1988;
Быў месяц кастрычнік: Аповесць, апавяданні. Мн., 1991.
І.У.Саламевіч.
т. 15, с. 474
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)