1. Дазволіць зрабіць з сабой што‑н. Дацца абстрыгчы. □ Хвядзько хацеў абняць і пацалаваць Параску, але яна не далася, уцякла ў хлеў.Лобан.
2.Разм. Ударыцца, стукнуцца. Увечары стала вядома: нічога страшнага ў Міхалючка не было, але ён моцна даўся аб цвёрдую зямлю, і па плячы пайшла пухліна.Чорны.
3.Разм. Дастацца. У цяжкай працы даўся хлеб, У бойках нас сустрэла слава.Хведаровіч.// Паддацца засваенню. Літары даліся хлопцу няцяжка.Брыль.
4.Разм. Стаць прадметам асаблівай увагі, інтарэсу. — Даўся вам Сямён. Ён жа такая нуда. А тыя хоць пагаварыць цікава могуць.Шыцік.
•••
Дацца ў знакі — надакучыўшы, даняць, надоўга запомніцца.
Дацца ў памяць — надоўга запомніцца, засесці ў памяці.
Дзіву дацца — моцна здзівіцца чаму‑н.
Не дацца ў крыўдукаму — сумець пастаяць за сябе, абараніць сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірвану́цьірвану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.
1.каго-што і без дап. Рэзка, моцна тузануць, пацягнуць. Познышаў ірвануў шнур. І ў той жа момант, ураз уздыбіўшы першыя вагоны, грукнуў выбух...Краўчанка.[Гарманіст] ірвануў раптам мяхі, урэзаў польку.Васілевіч.Сцюжа рванула дзверы сталовай, міргнула велізарная настольная лямпа.Мікуліч.// Схапіўшы зубамі, параніць, укусіць. Сабака рвануў за нагу.
2.Разм. Парывіста, рэзка скрануцца з месца, рэзкім рухам кінуцца куды‑н. Ірвануў паравоз, зашыпеў весела парай.Лынькоў.// Рэзка, моцна падзьмуць (пра вецер). Моцны вецер ірвануў з поля і абсыпаў .. [Міхаську] мяккім сняжком.Якімовіч.
3.каго-што. Падарваць, узарваць што‑н. з выбухам. — Зараз вось ірванём мост і пойдзем.Чыгрынаў.Выбухі рванулі зямлю.Шчарбатаў.//без дап. Раздацца, прагрымець. Праз тры — пяць мінут у агні затрапяталіся ружовыя языкі, а затым ірванулі выбухі.Мехаў.
4.Разм. Хутка і многа зрабіць. [Анішчук:] Не вельмі ты вясною рвануў.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Злучыць, змацаваць адно з адным пры дапамозе сашчэпак, клямараў і пад. Сашчапіць паперы. Сашчапіць вагоны. □ [Анікей] сашчэпіць.. [лодкі] цугам, выедзе на раку і ўхопіцца за якую-небудзь баржу, што ідзе на Васілі...Ракітны.// Злучыць разам, сплятаючы (рукі, пальцы). Лёня падняў дзве рукі над галавой, сашчапіў іх і тым самым паказаў, што вітае.. [спявачку].Сабаленка.Потым.. [капітан] паклаў рукі на стол, зроблены з жэрдак, сашчапіў пальцы.Асіпенка.Чарэнда сашчапіў кулак, чамусьці доўга глядзеў на яго, быццам вывучаў, пасля пацёр кончыкамі пальцаў сваю поўную шчаку і.. сарамліва ўсміхнуўся.Чыгрынаў.//Моцна сціснуць (зубы). Падышоўшы да Наздрэйкавай хаты, .. [Сомік] сашчапіў зубы і кінуўся да акна.Крапіва.
2. Заціснуць, моцна трымаючы што‑н. [Іра] ўзяла і сашчапіла паперку ў кулаку — пэўна, дзеля канспірацыі.Марціновіч.
3.Разм. Сшыць на скорую руку, наспех. — Ідзі, — дазваляе маці. — А я яшчэ пашыю. Да адвячорка яшчэ паспею сашчапіць Ігналю сарочку.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прайма́ць ’прабіраць, пранізваць (пра мароз, холад, вецер і пад.); глыбока, моцна дзейнічаць, рабіць вялікае ўражанне на каго-небудзь’ (ТСБМ), ’прасоўваць (нітку) праз ігольнае вушка’, ’пранікаць (аб ветры, марозу)’ (Нас.), пройма́ць ’праймаць, прабіраць’ (ТС), зак. тр. пройняты ’спехам прашыць, прыхапіць ніткай’ (Клім.), ст.-бел.проимати ’разабраць, зрабіць у чым-небудзь адтуліну’. Прыставачны дзеяслоў ад імаць (гл.). З семантычных паралеляў параўн. рус.пронимать ’прабіраць (аб холадзе)’ і ўкр.пройма́ти ’абхапіць (аб холадзе); прасоўваць нітку (у іголку)’.
Жэ́ґліць ’паліць’ (шчуч., З нар. сл., 42). В.-луж.žehlic ’прасаваць’, ’мігцець’, žehlić so ’тлець’, чэш.žehliti ’прасаваць’, разм. ’скардзіцца’, славац.zehliť ’прасаваць’. Улічваючы выбухны характар ґ і геаграфію, відаць, з польск., дзе зафіксавана żeglić ’слаба паліцца, тлець’. Паходжанне слова звязана з жэгаць, жыгаць, жгаць (гл.), прычым, калі дапускаць рэдуплікацыю, магчыма гаварыць і аб варыянтнасці l‑r (параўн. серб.-харв.жа̏грити ’паліць’, рус.дыял.жа́грить ’моцна паліць печ’), падобнай да вар’іравання жураць — жуляць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зуры́ць ’гнаць’ (Шат.; мазыр., ЭШ). Чэш.zuřiti ’гневацца; выступаць супраць каго-н.’, славац.zúriť ’гневацца’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 179) параўноўвае бел. і чэш. лексемы, прапануе прасл. дыялектызм zuriti і піша пра генетычную сувязь з літ.žiaurùs ’люты, жорсткі’. Аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1303 і 514. Іначай Махэк₂ (719–720), які звязвае чэш. слова з польск.żurzyć ’гневацца’ (гл. журыцца); Копечны (440), тлумачыць zuřiti < zóriti да і.-е.*gʼher‑ ’моцна жадаць’. Няясна.