дацца, дамся, дасіся, дасца; дадзімся, дасцеся, дадуцца; пр. даўся, ‑лася, ‑лося; заг. дайся; зак.

1. Дазволіць зрабіць з сабой што‑н. Дацца абстрыгчы. ▪ Хвядзько хацеў абняць і пацалаваць Параску, але яна не далася, уцякла ў хлеў. Лобан.

2. Разм. Ударыцца, стукнуцца. Увечары стала вядома: нічога страшнага ў Міхалючка не было, але ён моцна даўся аб цвёрдую зямлю, і па плячы пайшла пухліна. Чорны.

3. Разм. Дастацца. У цяжкай працы даўся хлеб, У бойках нас сустрэла слава. Хведаровіч. // Паддацца засваенню. Літары даліся хлопцу няцяжка. Брыль.

4. Разм. Стаць прадметам асаблівай увагі, інтарэсу. — Даўся вам Сямён. Ён жа такая нуда. А тыя хоць пагаварыць цікава могуць. Шыцік.

•••

Дацца ў знакі — надакучыўшы, даняць, надоўга запомніцца.

Дацца ў памяць — надоўга запомніцца, засесці ў памяці.

Дзіву дацца — моцна здзівіцца чаму‑н.

Не дацца ў крыўду каму — сумець пастаяць за сябе, абараніць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)