ДЗЮСЕРСО́ (Du Cerceau, Ducerceau),

сям’я французскіх архітэктараў 16—17 ст. Жак I Андруэ (1510 ці 1512, Парыж — каля 1585), у 1531—33 працаваў у Італіі. Вядомасць прынеслі цыклы дакументальна дакладных афортаў з Выявамі помнікаў архітэктуры: «Кніга архітэктуры» (1559—61), «Антычныя аркі і манументы» (1560), «Найпрыгажэйшыя будынкі Францыі» (т. 1—2, 1576—79). У сваіх праектах (святочна-парадныя замкі Шарлеваль у Нармандыі, Вернёй-сюр-Уаз у Іль-дэ-Франсе) свабодна спалучаў элементы ант. і рэнесансавай італьян. архітэктуры. Жак II Андруэ (каля 1550—1614), з 1588 «архітэктар караля». Удзельнічаў у буд-ве Вял. галерэі Луўра і павільёна Флоры палаца Цюільры ў Парыжы (1600—08, не захаваўся).

Жак I Андруэ Дзюсерсо. Замак-палац Вернёй-сюр-Уаз. З афорта цыкла «Найпрыгажэйшыя будынкі Францыі». 1576.

т. 6, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖА́БНІК (Hydrocharis),

род кветкавых раслін сям. жабнікавых. Вядомы 2 вілы, пашыраныя ў Еўразіі. На Беларусі — Ж. звычайны, або жабіны (H. morsus-ranae). Нар. назва парэз. Расце ў азёрах, сажалках, старыцах. Разводзіцца ў акварыумах.

Шматгадовая расліна выш. 15—30 см, з белаватымі каранямі, укрытымі карычневымі валаскамі, свабодна плавае на паверхні вады. Сцябло з доўгімі міжвузеллямі. Лісце круглаватае з выразкай каля асновы, на доўгіх чаранках, у разетцы. Кветкі белыя, з жоўтымі плямамі каля асновы пялёсткаў. на доўгіх кветаносах, песцікавыя адзіночныя, тычынкавыя па 2—4 у суквеццях. Цвіце ў чэрв.—ліпені. Плод ягадападобны. Размнажаецца пераважна вегетатыўна. Зімуе ў выглядзе асобных пупышак, якія ўвосень апускаюцца на дно, а вясною ўсплываюць на паверхню вады. Лек. (супрацьзапаленчы, заспакаяльны, вяжучы сродак) расліна.

Жабнік звычайны.

т. 6, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУНТУ́Ш,

верхняе мужчынскае адзенне, што апраналі на жупан. К. прыйшоў з Венгрыі ў Польшчу, у 16 ст. — на Беларусь і разам з жупаном стаў традыц. адзеннем заможнай шляхты. Шылі доўгі, ніжэй каленяў, з разрэзанымі рукавамі, якія свабодна звісалі або закідваліся на плечы. Верхняя частка заўсёды расшпілена, каб быў відаць жупан. У 16 ст. К. шылі з сукна, пазней з шоўку, зімою падшывалі лёгкім футрам. Колер К. звычайна яркі, але цямнейшы за жупан; падкладка інш. колеру; дадаткам быў тканы каляровы пояс, у т. л. слуцкія паясы. З 1778 К. і жупан у паасобных ваяводствах мелі пэўны вызначаны колер, што надавала ім характар ваяводскага мундзіра. У 2-й пал. 19 ст. стаў урачыстым адзеннем арыстакратыі.

М.​С.​Лобач.

т. 9, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫВІЛЕ́Й 1387,

першы агульназемскі заканадаўчы акт ВКЛ, выдадзены вял. кн. Ягайлам у Вільні 20.2.1387 пасля заключэння Крэўскай уніі 1385. Зацвярджаў феад. правы баяр, якія прынялі і прымалі хрышчэнне паводле каталіцкага абраду ў час хрысціянізацыі язычніцкай Літвы. П. гарантаваў такім баярам поўную ўласнасць на іх родавыя маёнткі з правам свабодна распараджацца імі. Правы баяр-католікаў прыраўноўваліся да правоў шляхты Польскага каралеўства, што падкрэслівала інтэграцыйную палітыку Ягайлы. Маёнткі і насельніцтва баяр вызваляліся ад розных работ на карысць дзяржавы, за выключэннем буд-ва і рамонту дзярж. замкаў. П. захаваў феад. павіннасць баяр выходзіць у вайсковы паход за свой кошт. Паліт. мэтай П. было з’яднаць вакол вял. князя літ. баяр у барацьбе з незалежніцкімі тэндэнцыямі літ. і бел. феадалаў ВКЛ. Напісаны на лац. мове.

А.​П.​Грыцкевіч.

т. 13, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Махры́, махор, мохрыкі, махорчыкісвабодна звісаючыя ніткі, шнуркі па краях тканіны, адзення’, ’шматкі, абвіслыя касмылі’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Ян., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’тонкія карэньчыкі ў раслінах’ (рас., петрык., Шатал., Мат. Гом.; Ян., Сл. ПЗБ), беласт. ’расткі, парасткі’ (Сл. ПЗБ), ’пялёсткі ў махрастых кветках’ (ТСБМ), махры́, махроцце ’лісце агародніны’ (Мат. Гом.), махроўка ’хустка з махрамі’ (там жа); мін., гродз. махрычка ’ручнік з махрамі’ (Нас.); махрасты, махрысты, махровы (ТСБМ). Рус. ма́хря́, махор, махры́, мохра́, мохо́р. Бел.-рус. ізалекса. Утворана ад мох (гл.) (Мацэнаўэр, LF, 10, 353; Фасмер, 2, 668; Сарокін, РР, 1969, 3, 81–87; Гарэцкі, Мовознавство, 1968, 6, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

максілапо́ды

(н.-лац. maxillapoda, ад лац. maxilla = сківіца + гр. pus, podos = нага)

падклас ракападобных; пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах; жывуць свабодна, прымацаваныя да субстрату, ёсць паразіты, драпежнікі; састаўная частка зоапланктону, корм для рыб.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Sprchfertigkeit f -, -en дар сло́ва, красамо́ўства;

~ bestzen* 1) свабо́дна размаўля́ць на ро́зных мо́вах, до́бра ве́даць мо́вы; 2) вало́даць да́рам мо́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кніда́рыі

(н.-лац. cnidaria)

тып кішачнаполасцевых; водныя, пераважна марскія, адзіночныя або каланіяльныя арганізмы, для якіх характэрны дзве жыццёвыя формы — прымацаваны паліп і свабодна-плаваючая медуза; падзяляюцца на класы гідразояў, сцыфоідных, каралавых паліпаў і выкапнёвых канулярый.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АРЫЕНТАВА́ННЕ,

1) вызначэнне свайго месца знаходжання адносна напрамкаў свету, арыенціраў, элементаў рэльефу, а таксама напрамкаў руху. Праводзіцца з дапамогай компаса, карты, аэраздымка. Прыблізнае арыентаванне магчыма па мясцовых арыенцірах (натуральных і штучных), па Сонцы, Месяцы, зорках, а таксама радыё-, светлавых і гукавых сігналах.

2) Арыентаванне спартыўнае — спаборніцтвы па арыентаванні і хуткім перамяшчэнні на мясцовасці з выкарыстаннем буйнамаштабнай карты і компаса. Праводзяцца ў зададзеным кірунку (неабходна як мага хутчэй прайсці дыстанцыю паводле дакладна вызначанага і пазначанага на карце парадку), на маркіраванай мясцовасці (зімой на лыжах спартсмен рухаецца па адзначанай сцяжкамі трасе і наносіць на карту кантрольныя пункты), па выбранай трасе (зададзеную колькасць кантрольных пунктаў спартсмен знаходзіць на мясцовасці ў любой паслядоўнасці, выбіраючы свабодна па азімуце шлях да кожнага з іх). На Беларусі развіваецца з 1964. Чэмпіянаты свету з 1966.

т. 2, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕДУ́ЗЫ,

асобіны палавога пакалення кішачнаполасцевых жывёл, якія свабодна плаваюць. Характэрны для сцыфоідных і многіх гідроідных. Некат. сцыфоідныя (стаўрамедузы) жывуць на дне, прымацаваныя да субстрату. Пашыраны ў морах, часам у прэсных водах. М. ўзнікаюць пры адпачкаванні ад прымацаваных да субстрату асобін бясполага пакалення — паліпаў. У некат. гідроідных (трахіліды) і сцыфоідных чаргаванне пакаленняў страчана, М. развіваецца з яйца.

Дыяметр ад некалькіх міліметраў да 2,3 м. М. уласціва гетэрапалярная радыяльна-восевая сіметрыя. Цела паўпразрыстае, у форме парасона або звона; па краях шчупальцы (даўж. да 30 м), у некат. з жыгучымі клеткамі, і органы пачуццяў. Ротавая адтуліна ў сярэдзіне ніжняга боку парасона. Рухаюцца рэактыўным спосабам (выкідваюць ваду з поласці парасона). Кормяцца планктонам. Раздзельнаполыя. Палавыя прадукты выкідваюць у ваду, дзе яны апладняюцца і развіваюцца.

Медузы: 1 — каранярот; 2 — крыжавічок; 3 — батрынема; 4 — карына.

т. 10, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)