уздыхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да ўздыхаць (у 1 знач.).

2. Перадыхнуць, адпачыць. [Антось:] — Знайсці то знайшоў, ды вельмі ж занятыя яны [сваякі]: і днём і ноччу на будоўлі, уздыхнуць няма калі. Кулакоўскі.

•••

Уздыхнуць свабодна (вольна); уздыхнуць на поўныя грудзі — адчуць палёгку, вызваліўшыся ад клопатаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)