ГАНЕ́СТАВА (Людміла Раманаўна) (н. 18.7.1923, в. Калышкі Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. спявачка (лірыка-драм. сапрана). Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Бел. кансерваторыю (1955, клас В.Несцярэнка). З 1949 артыстка хору Бел. радыё, у 1957—80 салісткаДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У операх бел. кампазітараў стварыла яркія вобразы Марысі («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Аксаны («Калі ападае лісце» Ю.Семянякі). Яе творчай індывідуальнасці найб. блізкія былі партыі драм. і трагедыйнага плана ў класічных операх: Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага), Тамара («Дэман» А.Рубінштэйна), Аіда, Дэздэмона («Аіда», «Атэла» Дж.Вердзі), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Чыо-Чыо-сан, Тоска (аднайм. оперы Дж.Пучыні); сярод інш. партый класічнага рэпертуару: Марыя, Настасся («Мазепа», «Чарадзейка» П.Чайкоўскага), Леанора, Амелія («Трубадур», «Баль-маскарад» Вердзі), Джаконда («Джаконда» А.Панк’елі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУЖЫ́НА (Паліна Васілеўна) (н. 1.6.1927, в. Палоева Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Бел. кансерваторыю (1955, клас Я.Віцінга). З 1955 салісткаБел. філармоніі, у 1957—83 — Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Валодае моцным прыгожым голасам вял. дыяпазону. Найб. блізкія ёй ролі лірыка-драм. плана. Сярод партый у нац. операх Марына («Яснае світанне» А.Туранкова), у класічных — Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Любаша, Любава («Царская нявеста» і «Садко» М.Рымскага-Корсакава), Графіня і Паліна, Княгіня («Пікавая дама», «Чарадзейка» П.Чайкоўскага), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага), Амнерыс, Ульрыка, Азучэна («Аіда», «Баль-маскарад», «Трубадур» Дж.Вердзі), Лаура і Сляпая («Джаконда» А.Панк’елі). У канцэртным рэпертуары творы бел. кампазітараў, кампазітараў-класікаў, бел.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДЫШКІЛІЯ́НІ (Натэла Атараўна) (н. 2.12.1960, г. Чэлябінск, Расія),
артыстка бел. балета. Засл. арт. Беларусі (1990). Дачка А.Дадышкіліяні. Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1979). З 1979 салісткаНац.акад.т-ра балета Беларусі. Танцоўшчыца класічнага плана. Найб. блізкія ёй партыі ў пастаноўках В.Елізар’ева: Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Каханая («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага). Сярод інш. партый: Маша, Адэта—Адылія, фея Бэзу і Блакітная птушка («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Сільфіда («Сільфіда» Х.Левенскольда), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Уладарка дрыяд («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Дзяўчына («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Магнолія («Чыпаліна» К.Хачатурана).
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 151—156.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬЦЭР (Кацярына Васілеўна) (14.11.1876, Масква — 12.12.1962),
расійская балерына. Нар.арт. Расіі (1925). Дачка танцоўшчыка В.Ф.Гельцэра. Скончыла Маскоўскую балетную школу (1894). З 1894 і ў 1898—1935 салісткаВял.т-ра ў Маскве, у 1896—98 — Марыінскага т-ра. У Вял. т-ры асн. выканальніца ў балетах А.Горскага. Яркая прадстаўніца рус. школы класічнага танца, у сваім выкананні спалучала лёгкасць, віртуознасць, імклівасць з шырынёй і мяккасцю рухаў. Сярод партый: Саламбо («Саламбо» А.Арэндса), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» Л.Герольда), Медора («Карсар» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р.Гліэра). З 1910 гастраліравала за мяжой, у т. л. ў Рускіх сезонах у Парыжы. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗМА́ЙЛАВА (Галія Баязітаўна) (н. 12.12.1923, г. Томск, Расія),
узбекская артыстка балета, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1962). Скончыла балетную школу (1941), тэатр.-маст.ін-т (1958) у Ташкенце. З 1941 салістка, з 1977 гал. балетмайстар Узб.т-ра оперы і балета імя А.Наваі. Сярод партый: Семург («Акбіляк» С.Васіленкі), Аўрора, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Шэхеразада («Шэхеразада» на муз. М.Рымскага-Корсакава), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Кармэн («Балеро» на муз. М.Равеля), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні). Выканальніца танцаў народаў Азіі. Сярод пастановак: «Лебядзінае возера» (1957), «Шэхеразада», «Балеро»; «Штраусіяна» на муз. І.Штрауса (усе 1960); «Амулет кахання» М.Ашрафі (1969, з А.Андрэевым), «Легенда аб каханні» А.Мелікава (1979), танцы ў операх. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛАС (Callas; сапр.Калаерапулу) Марыя
(3.12.1923, Нью-Йорк — 16.9.1977),
грэчаская спявачка (сапрана). Вучылася ў Афінскай кансерваторыі. Дэбютавала ў Афінах (1938). З 1950 салістка буйнейшых оперных т-раў свету «Ла Скала» (Мілан), «Ковент-Гардэн» (Лондан), опернага т-раў Чыкага, «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк). Валодала голасам вял. дыяпазону, выключным артыстызмам, майстэрствам бельканта. Сярод партый: Медэя («Медэя» Л.Керубіні), Лючыя, Ганна Балейн («Лючыя ды Ламермур», «Ганна Балейн» Г.Даніцэці), Норма, Аміна, Імагена («Норма», «Самнамбула», «Пірат» В.Беліні), Віялета («Травіята» Дж.Вердзі), Тоска, Чыо-Чыо-сан (аднайм. оперы Дж.Пучыні), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні, Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ). З 1982 у Афінах праводзіцца Міжнар. конкурс вакалістаў імя К. Здымалася ў кіно («Медэя», 1969), займалася рэж. дзейнасцю.
Літ.:
Мария Каллас: Биография. Статьи. Интервью: Пер. с англ. и итал. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКАЯ (Раіса Ермалаеўна) (н. 12.1.1935, Мінск),
бел. артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1953). Працавала ў т-рах оперы і балета Чэлябінска і Баку. З 1960 салісткаДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1975 балетмайстар-рэжысёр, з 1989 кіраўнік эстр.-харэаграфічнага ансамбля «Чараўніцы». Танцоўшчыца пераважна характарнага плана. Яе выкананне вызначалася высакароднасцю пластычнай формы, знешняй стрыманасцю пры ўнутр. тэмпераменце. Сярод партый у спектаклях бел. кампазітараў: Марта, Цыганка («Святло і цені», «Пасля балю» Г.Вагнера), Мадэрнісцкая танцоўшчыца, Карчмарка («Мара», «Выбранніца» Я.Глебава). З інш. партый: фея Карабос («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Мерседэс («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Каляровая дзяўчына («Сцежкаю грому» К.Караева). Выканала шэраг характарных танцаў у балетах і операх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЫ́РАВА (Халіма) (н. 29.12.1913, кішлак Таглык Ферганскай вобл., Узбекістан),
узбекская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1937). Вучылася ў Бакінскім тэатр. тэхнікуме (1924—27), ва ўзб. опернай студыі пры Маскоўскай кансерваторыі. З 1927 актрыса Узорнай краявой драм. трупы (Ташкент), у 1930—85 салісткаУзб.т-ра оперы і балета імя Наваі. Выконвала лірычныя, драм. і камедыйныя партыі: Наргюль («Буран» М.Ашрафі і С.Васіленкі), Лейлі, Гюльсара («Лейлі і Меджнун», «Гюльсара» Р.Гліэра і Т.Садыкава), Сін Дун-фан («Улугбек» А.Казлоўскага), Зухра («Тахір і Зухра» Т.Джалілава і Б.Броўцына), Майсара («Хітрыкі Майсары» С.Юдакова), Наргіз («Наргіз» А.М.М.Магамаева), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ). Аўтар кн. «Сонца над Усходам» (1962), «Я дачка ўзбекскага народа» (1968). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951. Дзярж. прэмія Узбекістана 1968.