скі́ба, ‑ы, ж.
1. Луста (звычайна хлеба). Дзядзька падносіць ім [братам Стыфанцовым] тлустае сала, Рэжа таўшчэзнымі скібамі хлеб. Прыходзька. Што было ў каго, паклалі На траву-мурог: Скібу сыру, жменю солі, Чорны хлеб, пірог. Танк.
2. Пласт узаранай зямлі. Плуг пайшоў роўна, адвальваючы скібы цёплай, бурай зямлі. Пестрак. Перайшлі хлопцы цераз граду з чорнымі, як сажа, скібамі свежаўзаранай зямлі. С. Александровіч. // Наогул пласт чаго‑н. Скіба дзёрну. □ Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю. Звонак.
•••
Адрэзаная скіба (луста) — пра чалавека, які канчаткова парваў сувязь з сям’ёй, з калектывам, жыве асобна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́гальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вугалю; багаты вугалем. Вугальны пыл, пласт, басейн. // Зроблены з вугалю. Вугальныя электроды. // Які займаецца здабычай вугалю. Вугальная прамысловасць. // Прызначаны для здабычы, захавання, перавозкі вугалю. Вугальны склад. Вугальны камбайн.
•••
Вугальная кіслата гл. кіслата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярэ́бірак, ‑рка, м.
Абл. Ахапак, пласт сена, саломы і пад., набраны граблямі. Міхась перабраўся на гару, на хату, дзе была яго пасцель на пярэбірку свежага сена. Дамашэвіч. У адным стозе Іван Касніцкі ўбачыў, што пярэбірак саломы навісае ўніз. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
футро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. футраваць (у 1, 2 знач.).
2. Пласт, абліцоўка з якога‑н. вогнетрывалага або хімічна стойкага матэрыялу, якім пакрываецца ўнутраная паверхня металургічных печаў, каўшоў і пад. Замена футроўкі доменнай печы.
[Ад ням. Futter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пла́стаць ’плёхаць, шлёпаць’ (ТС). У выніку кантамінацыі пляскаць і пласт (гл.) у значэнні ’што-небудзь доўгае і плоскае’, параўн. бел. пластам ’выцягнуўшыся’, пластаць, пласпюнуць ’ударыць чым-н. доўгім’ (Нас.) і рус. дыял. пластать ’біцца з плёскатам (пра хвалі)’, пластану́ться ’ўпасці плазам’.
Пласта́ць ’патрашыць рыбу’ (добр., Мат. Гом.), плыстаньня ’разразанне на кавалкі (звычайна пра сала)’ (Юрч. СНЛ), рус. пластать ’разразаць рыбу ўздоўж па хрыбегніку напалам для засолкі і сушкі’. Да пласт (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пласту́н ’карп, Cyprinus carpio’ (астрав., Сл. рэг. лекс.), укр. пластуне́ць ’род чарнаморскага селядца’, рус. раст. пласту́н ’дробны селядзец’. Відаць, да пласт (гл.), матывацыя, аднак, няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́ціўня ’пласт вашчыны з мёдам у вуллі, які вісіць тарцом да лятка’ (ТС). Дэрыват ад праці́ўны ’процілеглы, супрацьлеглы’ < *проціў (гл. проці, супраць) з суф. ‑ja.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́сталка ’прыстасаванне ў калодзе для адгадвання мёду’ (карм., Мат. Гом.). Утворана прыстаўкай па‑ ад столка ’слой, пласт, складка’ (гл.). Параўн. таксама роднаснае ўкр. стільник ’соты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
warstwa
ж.
1. слой, пласт;
warstwa ozonowa — азонавы слой;
2. праслойка;
warstwa społeczna — сацыяльная праслойка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БА́НЦАРАЎШЧЫНА,
гарадзішча жалезнага веку на беразе р. Свіслач каля былой в. Банцараўшчына Мінскага р-на. Пляцоўка авальная (55 × 35 м), з Пн і ПнЗ умацавана 2 валамі выш. каля 2 м і равамі. Культурны пласт 0,2—1,8 м; мае 2 гарызонты: ніжні (3 ст. да нашай эры — 4 ст. нашай эры) адносіцца да штрыхаванай керамікі культуры, верхні — 6—8 ст. (ад яго атрымала назву банцараўская культура). Выяўлены рэшткі драўляных наземных пабудоў з разваламі печаў-каменак, вырабы з жалеза (сярпы, наканечнікі коп’яў, нажы, брытвы), бронзы (пярсцёнкі, фібула, лунніца, бранзалет і інш.), гліны (посуд, тыглі, льячка, прасліцы), шкляная пацерка і інш.
т. 2, с. 283
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)