Пе́лец ’маленькі кавалак сала’ (лун., Шатал.), пе́лесць ’пласт (мяса, сала)’ (Нас.). Відазмененае пад уплывам польск. połeć усходне-славянскае полътъ ’кавалак’. Гл. полць; магчымы ўплыў папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)