◎ Пла́стаць ’плёхаць, шлёпаць’ (ТС). У выніку кантамінацыі пляскаць і пласт (гл.) у значэнні ’што-небудзь доўгае і плоскае’, параўн. бел. пластам ’выцягнуўшыся’, пластаць, пласпюнуць ’ударыць чым-н. доўгім’ (Нас.) і рус. дыял. пластать ’біцца з плёскатам (пра хвалі)’, пластану́ться ’ўпасці плазам’.
◎ Пласта́ць ’патрашыць рыбу’ (добр., Мат. Гом.), плыстаньня ’разразанне на кавалкі (звычайна пра сала)’ (Юрч. СНЛ), рус. пластать ’разразаць рыбу ўздоўж па хрыбегніку напалам для засолкі і сушкі’. Да пласт (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)