пла́ст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пла́ст пласты́
Р. пласта́ пласто́ў
Д. пласту́ пласта́м
В. пла́ст пласты́
Т. пласто́м пласта́мі
М. пласце́ пласта́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пласт, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Шчыльны, плоскі слой чаго-н.

Верхнія пласты глебы.

Пласты каштоўных выкапняў.

2. перан. Аднародная ў якіх-н. адносінах маса як частка чаго-н. (кніжн.).

Пласты насельніцтва.

Лексічны п.

Ляжаць як пласт або пластом (разм.) — нерухома, не маючы сіл падняцца.

|| прым. пластавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Пластавая горная парода.

П. вугаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пласт м.

1. пласт, род. пласта́ м.; (слой) слой, род. сло́я м.; (земли при пахоте) скі́ба, -бы ж.;

2. перен. пласт, род. пласта́ м., слой, род. сло́я м.;

лекси́ческий пласт лексі́чны пласт;

лежа́ть пласто́м (как пласт) ляжа́ць пласто́м (як пласт).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пласт, -та́ м., прям., перен. слой, пласт;

ве́рхнія ~ты́ гле́бы — ве́рхние слои́ по́чвы;

нафтано́сны п. — нефтено́сный пласт;

лексі́чныя ~ты́ — лекси́ческие слои́ (пласты́);

ляжа́ць як п. (~то́м) — лежа́ть пласто́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пласт (у геалогіі) 4/485; 8/32, 462

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

пласт, ‑а, М ‑сце, м.

1. Шчыльны слой чаго‑н. Тоўстым пластом лёг на саламяных стрэхах снег. Колас. Цёпла ўхутанае тоўстым пластом моху, гэтае балота замярзала як след толькі ў самыя суровыя зімы. Паслядовіч.

2. Гарызантальны слой асадачнай горнай пароды. Вось ужо ў другім ствале пачалі сустракацца пласты каштоўных выкапняў. Кулакоўскі.

3. перан.; чаго або які. Аднародная ў якіх‑н. адносінах частка чаго‑н. Лексічны пласт. Фразеалагічны пласт. □ Гістарычна апраўдана і сама спрэчка паміж Ліпскім і Пратасавіцкім: засцянковая шляхта, як дваранскі пласт, была невядома для Расіі. «Полымя».

•••

Ляжаць як пласт (пластом) гл. ляжаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пласт м. Schicht f -, -en; Lge f -, -n (тс. перан.);

пласта́мі schchtweise, in Lgen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

-пласт

(гр. plastos = вылеплены)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «ўтвораны з чаго-н.».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пла́ст ’спрасаванае граблямі бярэмя сена’, ’шчыльны слой чаго-небудзь’, ’гарызантальны слой пароды’ (ТСБМ, Др.-Падб., Сцяшк. Сл., Яруш., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.; сміл., арш., Стан.; ЛА, 2), віл. пласто́к ’бярэмя, ахапак’ (Жыв. сл.), ’плоскі слой гліны’ (Вярэн.; Жыв. НС), ’лён, што застаецца на шчотцы пры часанні кужалю’ (міёр., Шатал.), ’пачаскі’ (воран., Сл. ПЗБ), пла́сцік ’кавалачак парэзанай бульбы’ (Вешт.), пласце́ньпласт мёду, сена’ (Нас.), пласт ’укладванне палатна ў час бялення — гармонікам’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’сувой палатна’ (барыс., ЛА, 4), пла́стам ’выцягнуўшыся’ (Нас.). Укр. пласт, пластівʼя ’слой’, ’галіна хвойнага дрэва’, ’складзеная капа сена’, пласцʼе́нка ’абярэмак сена’, пластє́ ’жардзіны, прызначаныя для будаўніцтва’, рус. пласт ’валок скошанай травы’, ’бярэмя сена, якое бярэцца віламі’, польск., в.-луж. płast ’соты’, чэш. plást і plástev, славац. plást ’тс’, ’сотавы мёд’, славен. plȃst, plȃstje, plȃstovje ’слой’, ’малы стог’, серб.-харв. пла̑ст ’капіца, стажок, тарпа’, ’слой’, макед. пласт, балг. пластпласт’. Прасл. *plastъ з мяркуемым першасным значэннем ’шырокі і тонкі слой, пласт’ (Махэк₂, 455) ці ’мата, від пляцёнкі, падобнай да тканіны’, якое з і.-е. *plōt‑t‑u‑s: ст.-інд. práthati ’пашырае’, ’раскладаецца (пра труп)’, літ. išplė́sti, išplė̃sti ’пашырацца, распаўсюджвацца’, лат. plats ’шырокі, прасторны’, ст.-інд. pr̥thú‑ ’шырокі’, с.-в.-ням. fletze ’слой пароды’, італ. fiadoneпласт мёду’. Буга (РФВ, 73, 336) звязвае прасл. *plastъ з літ. plãštaka, plaštakà ’далоня’, Траўтман (223) і Мацэнаўэр (LF, 12, 349) — са ст.-в.-ням. flah ’плоскі’, гл. плоскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КУЛЬТУ́РНЫ ПЛАСТ,

прынятая ў археалогіі і геалогіі назва пласта зямлі, які ўтварыўся ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека. Мае сваю кансістэнцыю (гумус, вуголле, попел, вапну, трэскі, буд. друз і інш.), структуру (шчыльную або рыхлую), спецыфічны колер, часам і спецыфічны пах (двухвокісу вугляроду). У К.п. звычайна захоўваюцца рэшткі стараж. жытлаў, гасп. пабудоў, помнікаў манум. дойлідства (храмы, палацы), прадметы матэрыяльнай культуры (прылады працы, зброя, упрыгожанні і інш.), кухонныя адходы (косці дзікіх і свойскіх жывёл, рыб, абпаленае збожжа, костачкі пладоў і інш.). На фарміраванне К.п. ўплываюць інтэнсіўнасць жыцця і род дзейнасці людзей, ступені канцэнтрацыі жыхароў на адпаведнай плошчы ў пэўны перыяд, працягласць пражывання, а таксама знешнія абставіны (стыхійныя бедствы, варожыя навалы і інш.). Датаванне К.п. робяць па знаходках, датаваных на раней даследаваных помніках, па манетах, рэштках мураваных збудаванняў (гл. Археалагічнае датаванне). Глеба, на якой залягае К.п. і якая ўжо не мае слядоў жыццядзейнасці чалавека, называецца мацерыком. К.п. адносіцца да помнікаў і ахоўваецца дзяржавай, распрацоўка яго павінна весціся ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове помнікаў і існуючай навук. методыкай раскопак. Раскапаны К.п. знікае назаўсёды і ў адрозненне ад помнікаў архітэктуры не паддаецца аднаўленню.

Л.В.Калядзінскі.

т. 9, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)