сукупнасць работ па вызначэнні і захоўванні дакладнага часу і перадачы інфармацыі аб ім; аб’яднанне астр. устаноў краіны, якія вядуць адпаведныя работы. Устанаўлівае сувязь паміж сусветным часам (вызначаецца з астр. назіранняў) і атамным часам (вызначаецца пры дапамозе квантавага гадзінніка, недакладнасць ходу якога каля 1 с за сто гадоў). Захоўванне часу паміж назіраннямі выконваецца пры дапамозе кварцавых гадзіннікаў, якія кантралююцца атамнымі і малекулярнымі стандартамі частаты з дакладнасцю, на 3—4 парадкі вышэйшай за дакладнасць вызначэння сусветнага часу. Для праверкі часу праз радыёвяшчальную сетку кожную гадзіну перадаюць 6 сігналаў, апошні з якіх адпавядае дадзенай гадзіне. Работу С.ч. розных краін каардынуе Міжнар. бюро часу пры Парыжскай абсерваторыі, якое па іх матэрыялах вылічвае і публікуе канчатковыя папраўкі радыёсігналаў. Міжнар. шкала атамнага часу рэалізуецца шляхам усярэднення паказанняў некалькіх дзесяткаў атамных гадзіннікаў С.ч. ў розных краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРВА́РКІ,
натуральныя павіннасці па будаўніцтве і рамонце замкаў, дарог, мастоў, грэбляў, плацін, млыноў і інш.дзярж. і панскіх збудаванняў, ачыстцы берагавых палос суднаходных рэк у ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі ў 15—1-й трэці 20 ст. Ш. не ўваходзілі ў склад паншчыны, іх памер не быў аднолькавы ў розных мясцовасцях; у 1-й пал. 19 ст. на Беларусі складаў да 24 і болей рабочых дзён у год з сял. двара. Найб. пашыранай інвентарнай нормай было 12 рабочых дзён у год з двара. Пасля сялянскай рэформы 1861 цяжар Ш. значна павялічыўся з прычыны таго, што дарожныя ўчасткі часта замацоўвалі за сельскай грамадой за некалькі дзесяткаў вёрст ад паселішчаў, а сяляне абавязаны былі папраўляць дарогі пераважна ў час палявых работ. Дарожную павіннасць несла амаль выключна сялянства. Ш. ў 1921—39 існавалі ў Зах. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
панара́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да панарамы. Панарамны від. Панарамны фон. □ Увага пісьменніка была сканцэнтравана на панарамным паказе ваенных дзеянняў.Дзюбайла.Мастак [М. Гусоўскі] склаў з дзесяткаў бачаных ім здарэнняў панарамную карціну: тут і ловы шляхецка-княжацкія, і мужыцкія, і каралеўскія.У. Калеснік.
2.Спец. Які мае абсталяванне для шырокага ахопу гарызонта пры назіраннях; абсталяваны панарамай (у 4 знач.). Панарамны прыцэл.
•••
Панарамная здымкагл. здымка.
Панарамны кінатэатргл. кінатэатр.
Панарамны фільмгл. фільм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МНОГАКАНА́ЛЬНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
від электрасувязі, які забяспечвае адначасовую і незалежную перадачу многіх паведамленняў па адной лініі сувязі. Ёмістасць лічбавых сістэм М.с. да дзесяткаў тысяч каналаў сувязі. Выкарыстоўваецца ў тэлефаніі, тэлеграфіі, тэлебачанні і інш. для перадачы паведамленняў па паветраных, кабельных, хваляводных, аптычных, радыёрэлейных і спадарожнікавых лініях сувязі.
Грунтуецца на частотным, часавым, палярызацыйным або кодавым (ці іх камбінацыі) ушчыльненні сігналаў (раздзяленні каналаў для кожнага паведамлення); канальныя сігналы ўшчыльняюцца ў групавы, які падаецца ў лінію сувязі пасля лінейных пераўтварэнняў для ўзгаднення з яе характарыстыкамі. Частотнае ушчыльненне, калі кожнаму каналу адпавядае пэўны ўчастак спектра частот у агульнай паласе прапускання лініі, выкарыстоўваецца пераважна ў аналагавых сістэмах перадачы; часавае ушчыльненне (адпавядае пэўны прамежак часу) — у аналага-імпульсных і лічбавых сістэмах; палярызацыйнае (тыл палярызацыі хвалі) — у спалучэнні з інш. ў спадарожнікавых і аптычных сістэмах; кодавае ўшчыльненне — у сістэмах рухомай сотавай радыёсувязі і інш. сістэмах з шумападобнымі сігналамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЦЭ́ЛА (франц. parcelle ад лац. particula часцінка),
1) дробны зямельны ўчастак (або ч. зямельнага надзелу), на якім вядзецца парцэлярная гаспадарка. 2)У біялогіі — структурная ч.біяцэнозу, дробная біяхаралагічная адзінка. У батаніцы, біягеацэналогіі структурная ч.гарыз. расчлянення фітацэнозу (або біягеацэнозу), якая ахоплівае ўсю яго тоўшчу і адрозніваецца ад інш.ч. саставам, якасцямі кампанентаў, спецыфікай іх сувязяў і матэрыяльна-энергет. абмену. Вылучаецца па шчыльнасці і прадукцыйнасці асобных відаў раслін (пераважна дамінантаў) і асаблівасцях мікраасяроддзя пражывання. Паводле паходжання П. бываюць карэнныя, вытворныя і антрапагенныя. У заалогіі, эталогіі — сукупнасць адзіночных асобін жывёл або сем’яў (вял. сям’я), якія жывуць у непасрэднай блізкасці адна ад адной і часта кантактуюць паміж сабой; тэрмін блізкі да паняцця дэм — невял. (ад некалькіх асобін да дзесяткаўэкз.), адносна ізаляваная ад інш. унутрывідавая групоўка пазваночных жывёл, якая існуе на працягу жыцця аднаго-двух пакаленняў, а потым аб’ядноўваецца з інш. падобнымі групоўкамі. Гл. таксама Біяхор(а).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ТАК,
група дзікіх млекакормячых аднаго віду з узаемазвязанымі паводзінамі, якія захоўваюць блізкасць адзін да аднаго і маюць аднолькавы рытм актыўнасці і напрамак руху. Утварэнне С. характэрна для кітападобных, капытных, прыматаў, сумчатых, некат. драпежных. Склад С. (паводле ўзросту і полу) і памеры непастаянныя (у адрозненне ад сям’і, гарэма). Макс. памеры вызначаюцца магчымасцямі ўзаемнай каардынацыі паводзін, у кітоў і прыматаў — некалькі дзесяткаў асобін, у капытных (паўн. алені, сайгакі, гну) — сотні і тысячы. Найб. буйныя С. ўтвараюцца ў час сезонных міграцый. У С. перайманне пераважае над свабодным прыняццем рашэння, што характэрна для адзіночных жывёл. Складаныя іерархія і сістэма сувязей паміж асобінамі ў С. прыматаў. У капытных іерархія вызначаецца памерамі цела, рагоў. У жывёлагадоўлі С. — група с.-г. жывёл, сфарміраваная ў гаспадарцы для асобнага ўтрымання, адкорму і пасьбы. С. авечак — атара, С. коней — табун. У гадоўлі буйн. раг. жывёлы вылучаюць С. дойныя, нагульныя (гурт), цялят, маладняку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВА́РАВІЧЫ,
гарадзішча і курганны могільнік каля г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.Гарадзішча 7 ст. да н.э. — 1 ст.н.э.мілаградскай культуры і зарубінецкай культуры. Пляцоўка амаль прамавугольная (65×67 м). Даследаваў у 1988—90 А.М.Драбушэўскі. Выяўлены рэшткі 5 пабудоў, некалькі дзесяткаўгасп. і слупавых ям. Амаль у цэнтры пляцоўкі выяўлены сляды доўгага дома, дзе даследаваны рэшткі бронзаліцейнай вытв-сці — фрагменты домніц, тыгляў, льячак, ліцейных форм для бранзалетаў, кавалкі шлакаў і інш. У адной з пабудоў выяўлены невял. скарб бронзавых упрыгожанняў. У курганным могільніку канца 10 — пач. 12 ст. 34 насыпы (раней было 150) выш. 0,5—1,7 м, дыям. 5—12 м. Адкрыў у канцы 19 ст. Е.Р.Раманаў, даследаваў у 1892 мясц. настаўнік, у 1976 абследаваў Я.Г.Звяруга. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены падвескі, нож, гліняны гаршчок, арабскія манеты 933 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГІЯ КУРГАНЫ́,
валападобныя пахавальныя насыпы 2-й пал. 1-га тысячагоддзя ў Бел. Падзвінні і Верхнім Падняпроўі, у вярхоўях р. Вялікая і каля Пскоўскага возера Расіі. Нар. назва на Пн Беларусі — валатоўкі. Даўжыня курганоў у 2 і больш разоў перавышае шырыню, часам дасягае некалькіх дзесяткаў метраў. На Беларусі выяўлены Д.к. 5—6 і 8—10 ст. Яны адлюстроўваюць перыяд, калі на Пн лясной паласы Беларусі з’явіліся славяне, якія асімілявалі мясц. балцкае і фіна-угорскае насельніцтва, утварылі групоўку ўсх. славян — крывічоў, вылучана археал. культура доўгіх курганоў паўн. Беларусі. Пахавальны абрад — трупаспаленне (у больш ранніх — за межамі пахавання). У кургане звычайна некалькі пахаванняў у ляпных гаршках-урнах ці ямках. Пахавальны інвентар некаторых курганоў — бронзавыя бранзалеты, ланцужкі, падвескі, шкляныя пацеркі сіняга колеру, жал. спражкі, нажы, касцяныя падвескі-птушкі. Большасць пахаванняў амаль без інвентару, што сведчыць пра асаблівасці рытуалу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НЕ́РУШ»,
народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль БДУ. Створаны ў 1980, у 1985 нададзена званне народнага. Арганізатар і маст. кіраўнік В.Гладкая. Уключае вак.-танц. групу (36 удзельнікаў) і інстр. ансамбль (8 чал.). У рэпертуары аўтэнтычныя бел.нар. песні, музыка, танцы, абрады розных рэгіёнаў Беларусі. Валодае школай нар. спеву з захаваннем рэгіянальных асаблівасцей. Большасць твораў запісана этнамузыколагамі і ўдзельнікамі калектыву ў фалькл.-этнагр. экспедыцыях, у т. л. песні «Ой, ты, сонца да яснае сонейка», «Да повідэмо куста», «Ой, і дай ты мне раду», «Там на лужку, на лужку», полька «Верацяно», «Ацьмінаўская кадрыля», веснавыя карагоды. Ансамбль зрабіў некалькі дзесяткаў запісаў на Бел. радыё, выпусціў кампакт-дыск. Творчасці калектыву прысвечаны фільмы Бел. тэлебачання «Вяселле ў Траецкім» (1989), «Каляда», «Піліпаўка». Лаўрэат і дыпламант рэсп. і міжнар.фалькл. фестываляў і конкурсаў, у т. л. ў Балгарыі (Сафія, 1985, Залаты медаль), Нарвегіі (г. Ф’ёрдэ, 1995), Італіі (г. Віка-Экуэнсе, 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭ́І (Proteidae),
сямейства хвастатых земнаводных. 2 роды, 2—6 відаў. Пашыраны ў Зах. Еўропе і Паўн. Амерыцы. Еўрапейскі П., або ольм (Proteus anguineus, або P. anguinus) жыве ў падземных (пячорных) вадаёмах. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Амерыканскі П. (Necturus maculosus) утварае 5 падвідаў (часта лічаць асобнымі відамі), жыве ў чыстых азёрах з пясчаным дном і багатай расліннасцю. Мяркуецца, што П. — неатэнічныя лічынкі невядомых саламандраў (гл.Неатэнія).
Цела выцягнутае, хвост доўгі, вёслападобны, з плаўніковай складкай. Вонкавых шчэлепаў 3 пары. Кормяцца беспазваночнымі. Апладненне ўнутранае. Даўж. П. еўрап. да 30 см, афарбоўка цела бледна-ружовая. Канечнасці слабыя, на пярэдніх па 3 пальцы, на задніх па 2. Вочы пад скурай, рэдукаваныя. Адкладвае да 80 яец або нараджае 2 дзіцяняці. Даўж. П. амер. да 43 см, афарбоўка зменлівая, ад карычнева-чырв. да шэрай з блакітна-чорнымі плямамі. На канечнасцях па 4 пальцы. Вочы прыкметныя. Адкладвае некалькі дзесяткаў яец.