Баруздзі́ць трызніць; блюзніць, вярзці’ (Касп.). Рус. дыял. бару́зди́ть ’шумець’, барузди́ть ’быць неспакойным (аб вадзе)’, бару́здить ’трызніць; блюзніць’, борозда́ ’сварлівы чалавек, які выклікае беспарадак’, борозди́ть ’муціць ваду; перашкаджаць; блюзніць, вярзці; гаварыць незразумела’ (акрамя асноўных значэнняў: ’араць, баранаваць і да т. п.’). Гл. СРНГ. Калі гэта не нейкае гукапераймальнае ўтварэнне, то, відаць, звязана з слав. borzda, borzditi (усх.-слав. борозда́ і г. д.). Як семантычную паралель параўн. баразні́ць ’баранаваць; блюзніць, вярзці’ (Др.-Падб., 21) < баразна́. Парафін. яшчэ ўкр. (зах.) бороздити ’перашкаджаць каму-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сто́ці ‘высокі, стаячы’, ‘строма’, ‘стойма’, сто́цевы ‘стромы’, сто́цы ‘стойма’, стоць ‘тс’, ‘вертыкальна’, ‘уніз галавой’, сто́цьмы ‘высокі’, сто́ця ‘стромка’ (Сл. ПЗБ), стоць, сто́цьма ‘галавою уніз’ (Янк. 1), ‘перпендыкулярна’ (Касп.), стоць, стацьмако́м ‘стаяком, дагары нагамі, дыбарам’ (Барад.), сто́цьма ‘нястрымна’ (Жд. 2), стоцькі ‘стойма’ (Др.-Падб.), стуць (галавой) ‘уніз галавой’ (Сцяшк.). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ (4, 591–592), з літ. stãčias ‘стаячы, стромы, высокі’. Гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 132. Сюды ж назоўнікі стоці ‘апорныя слупы ў гумне’ (паст., ЛА, 4), стоць ‘беспарадак’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаўжо 1 ’брудная ’бялізна’, ’лахманы’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Да лоўж, якое кантамінавала з лайно (гл.).
Лаўжо 2 ’ваўчынае логава’ (глыб.), лаўжышна ’тс’ (паст.), ’лежыва’ (глыб., Сл. паўн.-зах.) генетычна звязаны з папярэднім лаўж; семантыка развівалася наступным чынам: ’куча галля’ → ’вялікая колькасць чаго-небудзь’ (раг. лоўж) → ’беспарадак’ (лаг. лоўжышча) → ’логава’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. таксама літ. laužymas ’бярлога’.
Лаўжо ’вузкая прадаўгаватая дошка, якой закрывалі бакавую адтуліну ў калодачным вуллі’ (барыс., Сл. паўн.-зах.). Генетычна звязана з літ. laužti ’ламаць’, laužymas ’ломка’ (першапачаткова ’ўломак, кавалак адламанай галіны’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Катава́сія ’катавасія, беспарадак, шум, гоман і да т. п.’ (ТСБМ, БРС). Рус. катава́сия, укр. катава́сія, балг. катавасия, серб.-харв. катавасіја. Спачатку гэта слова мела значэнне ’царкоўны спеў, што выконваўся абодвума клірасамі, якія сходзіліся на сярэдзіне царквы’. Потым, пераносна, яго пачалі ўжываць для абазначэння шуму, гоману і да т. п. Звычайна лічыцца запазычаннем са с.-грэч. καταβάσιον ’hymnus ecclesiasticus’. Так у Фасмера, 1, 209; Праабражэнскага, 1, 301 і інш. Шанскі (2, К, 89) удакладняе, што для слова катавасія з яго семантыкай трэба ўлічваць і грэч. форму καταβασία ’сашэсце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разгара́чыцца ’раскірачыцца’, разгара́ка ’раскірака’ (слонім., Нар. словатв.), розґара́ґа ’скрыўлены ад хваробы чалавек’ (драг., Нар. лекс.), разгіра́чыцца ’шырока расставіць ногі’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’расхінуцца’ (Сцяшк.). Не зусім яснае слова. Хутчэй за ўсё, гэта фанетычны варыянт слова раскара́чыцца ’шырока расставіць ногі’, раскара́ка ’чалавек з няўклюдна расстаўленымі нагамі’, ’нешта няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае’ (гл.) са зменай к — г у інтэрвакальным становішчы. Сюды ж розґірэ́йда ’чалавек вуглаваты, няскладны, з крывымі нагамі’ (драг., Нар. лекс., пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 271), разґірэ́ка ’раскірэка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), разгірэ́ня ’разявака’ (Сцяшк.), разгірэ́к ’беспарадак’ (Юрч. СНЛ). Гл. разгірака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разва́л м.
1. (действие) в разн. знач. разва́л, -лу м., разва́льванне, -ння ср.;
2. (состояние) разва́л, -лу м.;
3. (разлад, раздор) разва́л, -лу м., разла́д, -ду м.;
4. (беспорядок) разг. разва́л, -лу м., беспара́дак, -дку м.;
5. (половина распиленного вдоль бревна) спец. пла́шка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
kapusta
kapust|a
ж. капуста;
~a kiszona (kwaszona) — кіслая (квашаная) капуста;
~a faszerowana — галубцы;
~a włoska — савойская капуста;
~a czerwona — чырвоная капуста;
groch z ~ą — беспарадак; гармідар; блытаніна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Лоўж, лоўш ’галлё, скінутае ў кучу’, ’куча галля’ (Бяльк., Некр., Шат., Янк. 2, ТСБМ; Сл. ПЗБ; староб., Мат. дыял. канф.; кліч., Маладосць, 6, 1975), ц.-палес. ловж, лёўж, ливж, лимж, ломж, ломж, лож, лемж ’тс’ (ЛАПП, Бел.-укр. ізал.), лоўж ’куча ўвогуле’ (Янк. 2; ст.-дар., Нар. сл.), ’куча бруднай бялізны’, ’вялікая колькасць чаго-небудзь’, ’рэчы, складзеныя ў пэўным парадку’, ’рыззё’ (Сл. ПЗБ), віц. лоўжа ’курган’ (Яшк.). Старажытны літуанізм (Арашонкава і інш., БЛ, 3, 30), параўн. літ. láužas ’куча галля’ (Урбуціс, Baltistica, 5, 64; Толстой, Лекс. балтызмы, 48; Непакупны, Связи, 187; Чарапанава, Бел.-рус. ізал., 123). Гл. таксама лаўж ’тс’. Сюды ж лоўжышча ’беспарадак’ (лаг., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́рхал (БРС) ’гоман, малая звадка’ (КЭС); ’беспарадак’ (Бір. Дзярж.); ’лямант, гвалт’ (Жд.). Таго ж паходжання, што і ва́рхал ’тс’ (гл.), г. зн. запазычанне з польск. warchoł. Форма вэ́рхал (падобнай формы ў польскай мове няма) другасная, узнікла ў бел. мове, відаць, з формы тыпу вархо́л (апошняя, напр., засведчана ў гаворках Слаўгарадчыны; гл. Яшкін, Бел.-польск. ізал., 157) пры перанясенні націску на першы склад. Параўн. багно́, але бэ́гна, барса́ць, але бэ́рсаць і да т. п. Яшкін (там жа) лічыць вэ́рхал, ва́рхал не запазычаннем, а агульным утварэннем для беларуска-польскай зоны. Гэта няправільна, бо ў польск. мове слова з’яўляецца спрадвечным і адлюстроўвае (разам са шматлікімі вытворнымі; гл. Брукнер, 601–602) прасл. адносіны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няра́ха ’неахайны чалавек’ (астрав., ул. інф.), нераха ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Ян., ТС), ніриха, нірэха ’неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), а таксама нярахлівы, нірихлівы ’неахайны’ (Сл. ЦРБ, Сл. ПЗБ), перахавалі ’неахайны, некультурны’ (ТС), рус. неряха ’неахайны чалавек; няўмелы, дурны чалавек’, н.-луж. njerech ’беспарадак, смецце’, ’неахайны чалавек’, njerešny ’бесталковы; нячысты’. Лічыцца вытворным ад прасл. дыял. *ręchъ, экспрэсіўнага ўтварэння ад *rędъ (гл. рад), параўн. н.-луж. rěch ’парадак; чысціня’, рус. ряха ’франціха’, ряхаться ’выстройвацца, прыбірацца’, нарядный ’прыбраны’ і пад. (Шустар-Шэўц, 14, 1014; Фасмер, 3, 66). Дапушчэнне балтыйскага паходжання (Смулкова, Лекс. балтызмы, 39) не мае падстаў, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 146. Значэнне ’няўклюда’ можа быць звязана з рехацца ’поркацца’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)