падкаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак.
1. каго-што. Коцячы, наблізіць або даставіць, змясціць пад што-н.
П. бочку да склепа.
П. камень пад сцяну.
2. Хутка пад’ехаць куды-н. (разм.).
Брычка падкаціла да самага ганка.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аб раптоўным адчуванні болю, жаласлівасці і пад.
Да сэрца падкаціла трывога.
|| незак. падко́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падка́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 1 знач.) і падко́чванне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1. Наблізіцца скачкамі.
П. да тэлефона.
2. Зрабіць рэзкі рух, скачок уверх.
П. ад радаснай навіны.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Рэзка падняцца, павялічыцца (разм.).
Падскочыла тэмпература.
Цэны падскочылі.
4. Зайсці, забегчы куды-н., да каго-н. ненадоўга (разм.).
Падскочу на хвілінку да Міколы.
|| незак. падска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).
|| наз. падска́кванне, -я, н. (да 1—3 знач.) і падско́к, -у, м. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адагна́ць, адганю́, адго́ніш, адго́ніць; адгані́; адагна́ны; зак.
1. каго-што. Прагнаць; пазбавіцца ад чаго-н.
А. сабаку.
А. змрочныя думкі (перан.).
2. што. Перамясціць (ветрам, плынню і пад.).
Плынь адагнала лодку.
3. каго-што. Адвесці на ранейшае месца, адправіць куды-н.
А. машыну ў гараж.
4. што. Зрабіць шляхам перагонкі (спец.).
А. шкіпінар.
А. малако.
|| незак. адганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. адго́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 4 знач.) і адго́н, -у, м. (да 2—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ссу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Зрушыцца з месца, спусціцца куды-н.
С. з печы.
Мех ссунуўся з воза.
2. Сунучыся, зваліцца адкуль-н.
Снег ссунуўся са страхі.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, наблізіцца; насупіцца, нахмурыцца (пра бровы).
Дзеці ссунуліся цясней адзін да другога.
У дырэктара раптам ссунуліся бровы.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расслабіўшыся, спаўзці, з’ехаць уніз, набок.
Шапка ссунулася на патыліцу.
|| незак. ссо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. ссо́ўванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
там.
1. прысл. У тым месцы, не тут.
Тут сонца свеціць, а там дождж ідзе.
2. прысл. Потым, затым, далей.
Там пабачым, што трэба рабіць.
3. часц. У спалучэнні з займеннікам «які» і прыслоўямі «дзе», «калі», «куды» ўжыв. для ўзмацнення адмаўлення чаго-н., указання на немагчымасць здзейсніць што-н. (разм.).
Дзе там тая дарога!
Балота адно.
Якія там грошы!
Дзе там!
4. часц. Ужыв. ў пабуджальных сказах для ўзмацнення пабуджальнасці (разм.).
Пастарайся там хутчэй закончыць работу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
упхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).
1. каго-што ў што. Уштурхнуць, усунуць.
У. пальчаткі ў кішэню.
Яго сілай упхнулі ў кабінет.
2. перан., што. Прымусіць узяць, прыняць што-н.
У. няякасны тавар каму-н.
3. перан., каго. Паставіць на якую-н. работу, пасаду і пад. супраць волі або ўладкаваць куды-н. па пратэкцыі.
У. на завод.
У. сына на завочнае аддзяленне інстытута.
|| незак. упіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і упі́хваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Кла́сці 1 ’надаваць чаму-небудзь ляжачае становішча, змяшчаць куды-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Бяльк., Сцяшк., Гарэц., Ян.). Укр. класти, рус. класть ’тс’, ст.-слав. класти, балг. клада, макед. кладе, серб.-харв. кла̏сти, славен. klásti ’тс’. Прасл. klasti мае адпаведнік у балтыйскіх мовах: літ. klóti ’рассцілаць’, лат. klât ’пакрываць’. Славянскае ‑d‑ у klasti (klad‑ti) адносіцца да асновы цяперашняга часу. Яно фіксуецца ў аддзеяслоўных назоўніках (літ. klõdas). Гл. клад (Трубачоў, Эт. сл., 9, 187–189).
Кла́сці 2 ’апранаць’ (Сцяшк.). Улічваючы значэнне, калька з балт. Параўн. лат. klât ’пакрываць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наманы́ ’наўгад’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’наўздагад, навослеп, пэўна не ведаючы дарогі’ (слуц., Полымя, 1988, 7, 203). З прыназоўнікава-іменнай канструкцыі *на маны, дзе другая частка — аддзеяслоўны назоўнік у він. скл. мн. л. (Шуба, Прысл., 141), параўн. наманяць ’намерыцца’ (Сцяшк. Сл.), namanuć ’надумаць’ (Арх. Федар.), наману́цца ’надумацца’ (Сл. ПЗБ), дзе ў якасці зыходнага аўтары слоўніка дапускаюць літ. manytys ’надумаць’; тады першаснае значэнне злалучэння ’куды ўздумаецца (ісці, ехаць і пад.)’. З фармальнага боку пры наяўнасці мани ’абман, хлусня’, ’пах, тое, што прываблівае’, ’здань’ і інш. аддзеяслоўных утварэнняў ад * танін няма патрэбы дапускаць уплыў літоўскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пло́шка 1 ’бакавая частка ткацкага станка’ (брагін., Мат. Гом.), рус. арх. плашка ’кухонная дошка, кружок’. Са словазлучэння плоская дошка ў выніку семантычнай кандэнсацыі.
Плошка 2 ’вялікая плоская лыжка, якой аграбалі рой пчол’. У выніку пераносу значэння (пад уплывам лексемы плоскі) з прасл. *ploskу ’плоскі, плыткі сасуд, міска’, якое было запазычана на Балканах з раманскіх дыялектаў, куды трапіла з герм. *flaskö, ці з ст.-в.-ням. fiaska са значэннем ’бутэлька’ (Трубачоў, Ремссл. терм., 293–294).
Плошка 3 ’раздвоеная частка [у выглядзе дошкі], рыльца, на якое набіваліся сашнікі’ (Смул.). Да плаха, (гл.). Карэннае ‑о‑ пад уплывам лексемы дошка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыры́гаць ‘трэсці (пра электрычнасць)’ (ТС). Шматкратны дзеяслоў ад то́ргаць (гл.), фанетычна суадносны з таргаць (гл.), мажліва, з дадатковым экспрэсіўным адценнем. Параўн. экспрэсіўнае чэш. мар. terygaťse ‘цягнуцца куды-небудзь, з цяжкасцю ісці’ ў Махэка (Sebr. sp., 2, 1587), славац. terigať ‘цягнуць; калаціць, трасці’, гл. турыгаць. Сюды ж магчыма аднесці і вядомае ў арго янаўскіх лабараў тры́га, тыры́га ‘зямля, поле’ (Бел. дыял. 1), метафарычнае ўтварэнне на базе значэння ‘тое, што патрабуе клопату, тузаніны’, аднак яго варыянты цыра, цырыга ў беларускіх сацыялектах схіляюць да запазычання з грэч. ξηρα ‘суша, зямля’ (Лукашанец, Сацыял., 72). Параўн. сыра, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)