вы́рвацца, -рвуся, -рвешся, -рвецца; -рвіся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарвацца, аддзяліцца.

Вырваўся гузік у паліто.

2. Сілай вызваліцца, выйсці адкуль-н.

В. з палону.

Нарэшце мы вырваліся ў тэатр (перан.: знайшлі час).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці на паверхню адкуль-н. (пра што-н., што паказваецца, прарываецца адразу).

Полымя вырвалася з коміна.

Вырвалася прызнанне.

4. Аддзяліўшыся ад іншых, пераадольваючы перашкоды, выйсці куды-н.

Гоншчык вырваўся наперад.

|| незак. вырыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)