Даклярава́ць ’абяцаць’ (БРС), дэкляро́ўка ’абяцаная рэч’ (Нас.). Ужо ў ст.-бел. мове декляровати ’аб’яўляць, абяцаць’ (гл. Булыка, Запазыч., 90). Запазычанне з польск.deklarować ’тс’ (а гэта з лац.declarare; так Булыка, там жа). Кюнэ (Poln., 50) крыніцай польск. слова лічыць ням.deklarieren (< лац.). Параўн. дакляра́цыя, дэкларава́ць. У рус. мове XVII ст. існавала лексема декляровать, якая таксама з’яўляецца запазычаннем з польск. мовы. Пытанне, аднак, досыць складанае (аб магчымых трактоўках гісторыі гэтай групы слоў гл. падрабязна ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 56).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Катастро́фа ’катастрофа’ (ТСБМ, БРС). Рус.катастро́фа, укр.катастро́фа. Запазычанне, магчыма праз пасрэдніцтва зах.-еўрап. моў з грэч. мовы. Параўн. рус.катастро́фа, якое, паводле Фасмера, 2, 209, узята непасрэдна з ням. мовы (Katastrophe < грэч.καταστροφή ’паварот, паваротны момант справы’). Але Шанскі (2, К, 93) лічыць рус. слова непасрэдным запазычаннем з франц. мовы ў першай палавіне XIX ст. (< франц.catastrophe < лац.catastropha < грэч.). Такія тлумачэнні, якія досыць істотна адрозніваюцца адно ад другога, сведчаць аб недастатковасці адных толькі этымалагічных меркаванняў і нераспрацаванасці гісторыі лексікі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Настая́шча ’досыць многа’: Грыбоў настаяшча наадбіралі (мядз., Шар. словатв.), ’многа, як належыць’ (брасл., Сл. ПЗБ; шчуч., Сцяшк. Сл.), ’як мае быць’ (Сцяц.), ’даволі’, ’добра’, ’поўнасцю’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2), сюды ж настаяшчы, настояшчы ’сапраўдны, праўдзівы’: Сягодня настаяшчая пагода (Некр., Сцяц., Сл. ПЗБ, ТС), ’даволі значны’ (ТС). Запазычана праз рус.настоящий ’сапраўдны’ са ст.-слав.настомыііть ’тс’, параўн. хлібь настоьынтааго дьне, ад настоит и ’павінен быць; быць прысутным’ (гл. стаяць, стаць), сінонім насжштьнъ (ад *sętь ’ёсць’, параўн. сутнасць, прысутнасць і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кашлат́ы ’пакрыты доўгай поўсцю; калматы’, ’з густымі ўскудлачанымі валасамі’; ’разгалісты, з густым веццем, шырокімі лапкамі’ (ТСБМ); ’марны, паніклы’ — аб садзе (гл. Сл. паўн.-зах., 2); ’касалапы, нязграбны’ (Касп.). Слова з досыць няяснай гісторыяй. Параўн. укр.ко́шлати ’кудлаціць, лахмаціць’, кошла́тий ’кашлаты’. Гэты ўкр. дзеяслоў Слаўскі (2, 557) параўноўвае з польск.koślać się ’кульгаць, спатыкацца’, чэш.дыял.*košľať se ’ісці хістаючыся’, укр.ко́шлати ’кудлаціць, лахмаціць’ і выстаўляе праформу прасл. (дыял.) *kosljati. Гэты дзеяслоў звязаны з прасл.*kosъ ’косы і г. д.’ (вельмі разгалінаванае сямейства слоў); суф. тут *‑ljati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сасло́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саслоўя (у 1 знач.). З расчыненых за памостам дзвярэй паказаўся гурт суддзяў і саслоўных прадстаўнікоў.Колас.// Абумоўлены прыналежнасцю да якога‑н. саслоўя. Саслоўныя прывілеі, Саслоўныя інтарэсы.
2. Заснаваны на падзеле грамадства на саслоўі; уласцівы грамадству, падзеленаму на саслоўі. Саслоўная сістэма выбараў. Саслоўны антаганізм.
3. Уласцівы прывілеяваным саслоўям; каставы. Саслоўны дух. □ У беларускай літаратуры тэма выкрыцця саслоўных забабонаў займае досыць значнае месца.Ярош.
•••
Саслоўная манархіягл. манархія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Катафа́лк ’катафалк’ (ТСБМ, БРС). Рус.катафа́лк, укр.катафа́лк. Запазычанне з еўрапейскіх моў (але дэталі гісторыі слова досыць спрэчныя). Фасмер (2, 210) мяркуе, што рус. слова запазычана, магчыма, непасрэдна з франц.catafalque або італ.catafalco, але ne выключаецца і пасрэдніцтва ням.Katafalk (з XVIII ст.). Шанскі (2, К, 94) зыходзіць з магчымасці непасрэднага запазычання ў рус. мове з франц. або ням.Слаўскі (2, 99) лічыць, што крыніцай запазычання ў слав. мовах з’яўляецца італ.catafalco (аб магчымых мовах-пасрэдніках ён не згадвае, хоць аб прамым запазычанні з італ. ва ўсіх выпадках наўрад ці можна думаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Качага́р ’рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус.кочега́р, укр.кочега́р ’тс’. Паводле Шанскага, 2, К, 363, з’яўляецца ўласна рускім словам, якое ўпершыню адзначаецца ў слоўніку рус. мовы ў 1847 г. Мяркуюць, што ў рус. мове ўзнікла фармацыя ад слова кочерга пры дапамозе суфікса ‑ар — *кочергар. Гэта ўтварэнне не захавалася і хутка (дысіміляцыяй) трансфармавалася ў кочегар. Гл. Фасмер, 2, 357; Гараеў, Доп. I, 21. Але дзіўна, што «стадыя» кочергар так хутка знікла, не пакінуўшы рэальных слядоў. Трэба дапусціць досыць доўгае існаванне слова ў вуснай форме.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
genúg
adv го́дзе, даво́лі, до́сыць
gut ~ — даво́лі до́бра
mehr als ~ — больш чым даво́лі
ich hábe ~ (davón) — з мяне́ гэ́тага хапа́е; мне гэ́та надаку́чыла
~ des Gúten! — до́брага пакрысе́!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Наззываць, запрасіць у вялікай колькасці. Наклікаць гасцей на вяселле.
2.перан. Выклікаць якім‑н. учынкам, словам і пад. што‑н. непрыемнае, непажаданае; напрарочыць. Лёнька маўчаў. Ён разумеў толькі адно, што бацька сваім прызнаннем наклікаў нейкую страшэнную непрыемнасць на іх сям’ю.Васілевіч.[Маці] нават баіцца моцна радавацца — а што, калі гэтым наклічаш якую бяду, — і заўсёды сунімае [членаў сям’і]: «Ну, хопіць, насмяяліся ўжо, і досыць».Карпаў.
накліка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да наклі́каць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гандля́р, ‑а, м.
1. Той, хто займаецца прыватным гандлем; крамнік. Навокал рыначнай плошчы стаяць драўляныя і нават цагляныя дамы, у якіх жывуць прыезджыя паны .. і гандляры-яўрэі.Брыль.Сымон прыехаў у Старочын рана. Гандляры толькі паадчынялі свае крамы.Чарнышэвіч.
2. Купец, перакупшчык. Самуіл Плаўнік працаваў на біржы досыць багатага гандляра лесам.Мікуліч.
3.перан.Пагард. Беспрынцыповы чалавек, які гандлюе сваім сумленнем, талентам, перакананнямі і пад. [Ярохін:] — Я не гандляр, містэр лорд! І на маёй радзіме сумленне не прадаюць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)