до́сыць

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
до́сыць - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

до́сыць, прысл.

1. У дастатковай меры, даволі.

У доме ўсяго д.

2. (у спалучэнні з прым. або прысл.). Значна, у значнай ступені.

Задача д. складаная.

У пакоі д. утульна.

3. безас., у знач. вык. Выражае загад, патрабаванне.

Д. пустых размоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́сыць нареч.

1. (в достаточном количестве) доста́точно, дово́льно, вво́лю, вдо́воль;

2. (в знач. приказания, предложения) доста́точно, дово́льно, хва́тит, по́лно;

3. (в сочетании с прил. или нареч.) дово́льно;

д. по́зна — дово́льно по́здно;

д. до́ўгая ву́ліца — дово́льно дли́нная у́лица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́сыць, прысл.

1. Столькі, колькі патрэбна; дастаткова, даволі. Чаго жадаць яшчэ? Чаго хацець? Ёсць хлеба досыць. З. Астапенка. [Віктар] мае досыць цвёрдасці, каб выканаць самому ўскладзены на яго партыяй абавязак. Зарэцкі. / безас. у знач. вык. У нас усяго досыць. // безас. у знач. вык. Выражае загад, патрабаванне спыніць што‑н. Трэба растапіць абавязкова Мёртвы лёд халоднае вайны. Хай грыміць над светам наша слова: — Досыць трэсці бомбамі, паны! Смагаровіч. — Хлопцы, досыць спаць! Нікановіч.

2. (у спалучэнні з прым. або прысл.). Значна, у значнай ступені, даволі. Вёска была досыць вялікая, цягнулася ў адну лінію. Колас. Пасля жахлівага выбуху толавага зараду Антон Сафронавіч трохі недачуваў і з гэтай прычыны гаварыў досыць гучна. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

До́сыцьдосыць’ (БРС, Нас., Байк. і Некр.), таксама до́сіць, дос (Касп.). Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне, як і ўкр. до́сить, з польск. dosyć ’тс’. Вельмі няпэўна. Хутчэй за ўсё не запазычанне, а роднасныя формы. Гл. у Фасмера, 1, 532: рус. дыял. до́сыть, бел. до́сыць, польск. dosyć, чэш. dost, dosti, славац. dosti < *do syta. Так жа мяркуе (але без бел. форм) Слаўскі, 1, 157. Параўн. досць (гл.). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 86–87.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до², прысл. (разм.).

Досыць, дастаткова; хопіць.

Распісацца ўмее, і до.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небезда́рный до́сыць здо́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ніштава́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Досыць добры, нядрэнны.

Н. касцюм.

2. Значны, немалы (па велічыні, колькасці).

Н. акраец хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дово́льноI нареч.

1. (при прил. и нареч.) даво́лі, до́сыць;

дово́льно дли́нный даво́лі (до́сыць) до́ўгі;

дово́льно по́здно даво́лі (до́сыць) по́зна;

2. (в смысле «прекратить») го́дзе, до́сыць, хо́піць;

дово́льно спо́рить! го́дзе (до́сыць, хо́піць) спрача́цца!;

3. (в смысле «достаточно», «хватит») хо́піць, до́сыць, даво́лі;

э́того дово́льно гэ́тага хо́піць (до́сыць, даво́лі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дастатко́ва, прысл.

1. У патрэбнай меры, досыць.

Д. вялікі.

2. у знач. вык. Даволі, хопіць.

Сродкаў д.

Д. сказаць адно слова, каб ён паслухаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)