ЛАЎРЫНЕ́НКАЎ Уладзімір Дзмітрыевіч (17.5.1919, в. Птахіна Пачынкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 14.1.1988),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1944), ген.-палк. авіяцыі (1971). Скончыў Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча (1941), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948) і Генштаба (1954). З ліп. 1942 на Зах., Варонежскім, Сталінградскім, Паўд., 3-м і 1-м Бел. франтах, удзельнік баявых вылетаў з авіяпалком «Нармандыя—Нёман»: камандзір звяна, эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Зрабіў 448 баявых вылетаў, збіў 46 самалётаў ворага. Чл.ЦККПБ (1966—71), Дэп. Вярх. СаветаБССР (1967—71). Аўтар кн. «Вяртанне ў неба» (1974), «Сокал-1» (1976), «Без вайны» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОРДКІПАНІ́ДЗЕ Ніко (Мікалай Мерабавіч; 29.9.1880, с. Чунешы, Грузія — 25.5.1944),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Горную акадэмію ў Леобене (Аўстрыя; 1907). У творчасці імкнуўся асэнсаваць праблемы гісторыі і сучаснасці. Яго апавяданні і аповесці вылучаюцца майстэрствам стварэння вобразаў, перадачай духу эпохі: «Рыцары», «Грозны валадар» (абедзве 1912), «Ліхалецце» (1914—19) і інш. Гісторыка-рэв. аповесць «З сцежак на рэйкі» (1928) пра барацьбу груз. народа ў 1905—07. Аповесці «Непакорныя» (1943) і «Вяртанне былога палоннага» (1944) пра Вял.Айч. вайну. Аўтар цыкла навел «Разбураныя гнёзды» (1916), аповесці «Скульптар» (1936) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — С тропинок на рельсы: Повести и рассказы. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́ДЗІН Павел Паўлавіч (28.2.1916, в. Дамашняя Лыскаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 13.2.1983),
бел. мастак. Скончыў Горкаўскае маст. вучылішча (1940). Працаваў пераважна ў станковым жывапісе ў рэаліст. манеры, а таксама ў графіцы і плакаце. Аўтар карцін «А.П.Чэхаў на Сахаліне» (1950), «Южна-Сахалінск» (1952), «Зімовы пейзаж», «Вадавоз» (абедзве 1953), «Перадсвяточны вечар», «Вяртанне да мірнай працы» (абедзве 1960), «Выратаванне сцяга» (1961), «Зжатае поле», «Мінск увечары» (абедзве 1962), «Хлеб-соль» (1972), партрэта П.І.Клімука (1978), трыпціха «Брэсцкая крэпасць» (1966—71), графічнай серыі «Брэсцкая крэпасць» (1966—71), плаката «Слава героям космасу!» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́ВІЧ Уладзімір Антонавіч (н. 25.3.1935, в. Дварэц Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік і перакладчык. Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1958), выкладаў у ім. З 1966 у Віцебску; настаўнічаў, з 1982 у Віцебскім ун-це. Друкуецца з 1962. У зб-ках вершаў «На досвітку» (1978), «Зерне» (1982), «Самы кароткі дзень» (1988) паэтызацыя роднага краю, успаміны пра вайну, адказнасць перад часам і чалавекам. Аўтар апавяданняў і гумарэсак. Пераклаў на бел. мову зб-кі вершаў Ё.Бехера «Вяртанне да сябе», Р.Крафта «Востраў без маяка», кн. паэзіі ням. рамантызму «Закаханы вандроўнік», паасобныя творы Б.Брэхта, Г.Лесінга, Г.Веерта і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМЕ́СНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА,
прадпрыемства, у рабоце якога ўдзельнічаюць фірмы або фізічныя асобы іншых краін, арганізацыйна аформленае як адзінае. Ствараюцца для аб’яднання намаганняў у больш эфектыўнай вытв-сці і збыце прадукцыі, прыцягнення ў эканоміку замежнага капіталу, абмену вопытам арганізацыі працы і вытв-сці, асваення рыначных адносін і знешняга рынку. Статутны фонд С.п. ствараецца за кошт укладаў партнёраў, можа папаўняцца з прыбыткаў ад гасп. дзейнасці, або пазыковых сродкаў. Кіраўніком С.п. можа быць і грамадзянін дзяржавы-заснавальніцы, і замежны. Пытанні найму, звальнення, аплаты працы вырашаюцца С.п. Пры ліквідацыі С.п. або выхадзе з яго замежны ўдзельнік мае права пасля пагашэння наяўных абавязацельстваў на вяртанне свайго ўкладу ў грашовай або таварнай форме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГА́РАЎ Барыс Сяргеевіч (6.2.1922, С.-Пецярбург — 1991),
расійскі мастак Нар.маст.СССР (1982). Правадз.чл.АМСССР (1978). Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1951), з 1964 выкладаў у ім (з 1971 праф., з 1979 рэктар). З 1983 прэзідэнт АМСССР. Творы вылучаюцца эмацыянальнасцю вобразнага ладу, шырокай манерай пісьма, суровым пафасам: «Пачатак вясны» (1952) «Ленінградка. 1941 год» (1965), «За зямлю, за волю» (1970), «Ліпень 1941 года» (1975), «Адраджэнне» (1980), «Вяртанне», «А.С.Пушкін» (абодва 1985). Аўтар серый малюнкаў «Пскоў» (1960), «Ленінград» (1969). Дзярж. прэмія Расіі імя Рэпіна 1976. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ЛАТ (Fałat) Юльян (30.7.1853—9.7.1929),
польскі жывапісец. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Кракаве (1870—71), у Мюнхенскай акадэміі (1878—80). Наведаў многія краіны Зах. Еўропы. Працаваў пры двары Вільгельма II у Берліне, дзе з В.Косакам (гл. ў арт.Косакі) выканаў панараму «Пераход цераз Бярэзіну» (1895—96). У 1895—1910 дырэктар Школы прыгожых мастацтваў у Кракаве. Шмат разоў бываў у Беларусі, у т. л. ў Нясвіжы і на Палессі, адкуль чэрпаў тэмы для вял. колькасці сваіх работ. Працаваў пераважна ў тэхніцы акварэлі. Творам уласцівы рысы імпрэсіянізму: «Паляванне ў Нясвіжы» (1881), «Вяртанне з мядзведзем» (1892) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́рат ’дзірка ў мяху, праз якую насыпаюць што-небудзь’ (Нас.); ’каўнер’ (Бяльк., Грыг., КЭС, віц.); ’каўнер, прарэх’ (Шатал.). Рус., укр.во́рот ’каўнер’, ст.-рус.воротъ ’шыя’, ст.-слав.вратъ, балг.врат, серб.-харв.вра̑т, славен.vrȃt ’шыя’, польск.wrot ’вяртанне’, в.-луж.wrót ’паварот’. Звязана чаргаваннем з вярцець (Фасмер, 1, 354). Прасл.vortъ — аддзеяслоўнае ўтварэнне ад vortiti (гл. варочаць), першапачаткова Nomen actionis ’паварот, тое, што варочаецца’ (Брукнер, 632; Скок, 3, 618 і наст., Шанскі, 1, В, 167 і наст.). У бел. мове значэнне ’каўнер’, калі меркаваць па лакалізацыі, магчыма, пад рус. уплывам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прываро́т ’прычароўванне, варажба; чароўная сіла варажбы’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг.), ’тое, што можа прывабіць, выклікаць любоў да каго-небудзь’ (Нар. Гом.). Сюды ж пры́воротынь ’піжма звычайная’ (Сіг.), прывараті́ть ’прываражыць’ (Растарг.), прываро́тны ’ў забабонных уяўленнях — які можа прывабіць, выклікаць любоў да каго-небудзь’ (ТСБМ), прыва́ратны карэнь ’корань для чаравання, любчык, любіста’ (Др.-Падб.), нарэшце, прываротны́й ’добразычлівы, прыхільны’ (Клім.) са стратай базавай семантыкі. Да прывараці́ць ’прычараваць’ < вараці́ць (гл. варо́чаць) з семантыкай (і практыкай) рытуальнага дзеяння, накіраванага на вяртанне аб’екту магічнага ўздзеяння, параўн. ст.-бел.приворотити ’аднавіць, вярнуць’, приворотитися ’апамятацца, апрытомнець’.