1. Тое, чым валодаюць, што знаходзіцца ў поўным распараджэнні каго‑, чаго‑н.; маёмасць, якая належыць каму‑, чаму‑н. Сацыялістычная ўласнасць. Прыватная ўласнасць. □ — Гэта ваш сабака? — .. спытаў палкоўнік. [Гунава:] — Гэта ўласнасць князя.Самуйлёнак.Каб не разбураны вакзал ды яшчэ вінзавод — уласнасць аднаго ўвішнага панка з колішніх лоўкіх аконамаў, дык можна было б падумаць, што наогул на свеце не было ніякай вайны.Васілевіч.Славутая артыстка не можа нічога зрабіць, каб спыніць гандаль здымкамі — яны з’яўляюцца ўласнасцю кампаніі.Новікаў./уперан.ужыв.Сваё месца .. [дзень] аддаваў у поўную ўласнасць цёмнай ночы, якая неадступна крочыла за ім і ўсе прасторы напаўняла маўклівай цішынёй.Кавалёў.
2. Прыналежнасць каго‑, чаго‑н. каму‑, чаму‑н. з правам поўнага распараджэння. Пасля вайны з гітлераўскімі захопнікамі ў пушчы засталося ўсяго шаснаццаць зуброў. З’яўляліся яны ўласнасцю Польскай рэспублікі.Краўчанка.Збудаваная за панам халупіна на водшыбе .. засталася цяпер Агею ва ўласнасць, ніхто ў яго яе не забіраў.Крапіва.
•••
Кааператыўна-калгасная ўласнасць — адна з форм сацыялістычнай уласнасці: уласнасць асобных калгасаў і кааператыўных аб’яднанняў.
Сацыялістычная ўласнасць — грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці, аснова вытворчых адносін сацыялістычнага грамадства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
według
czego адпаведна чаму; у адпаведнасці з чым; згодна з чым;
każdemu według zasług — кожнаму па заслугах;
według prawa — па законе; паводле закона; у адпаведнасці з законам; згодна з законам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
1. Пазбавіць сувязі з кім‑, чым‑н.; аддзяліць, адасобіць ад каго‑, чаго‑н., ізаляваць. Трэба не мець сэрца, каб адлучыць дзяўчынку ад сям’і ў такі час.Пальчэўскі.[Агата:] — Ён [бык] раззлавана матаў галавой, не разумеючы, чаму яго адлучылі ад усяго статка.Броўка.// Адняць дзіця ад грудзей; адняць, адсадзіць цяля ад каровы. // Раздзяліць, стаць мяжой, граніцай паміж чым‑н. Пясчаны перашыек адлучыў ліманы ад возера.
•••
Адлучыць ад царквы — прызнаць чужым царкве, якому‑н. веравызнанню; выключыць з рэлігійнай абшчыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпі́ска, ‑і, ДМ прыпісцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. прыпісаць (у 1, 2 знач.) і прыпісацца.
2.Рмн.‑сак. Тое, што прыпісана да чаго‑н., дададзена да чаго‑н., раней напісанага. У канцы апошняга ліста была Людзіна прыпіска: «Я прачытала. Я столькі перажыла, столькі зразумела...»Дуброўскі.Тады я здолею адправіць .. [пісьмо] назад, зрабіўшы адпаведную прыпіску наконт таго, чаму так здарылася, што яно распячатанае.Васілёнак.// Фальшывыя звесткі, прыпісаныя да афіцыйнага дакумента з карыслівай мэтай. Але рабочаму чалавеку нашы прыпіскі не патрэбныя.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рамантава́цца1, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1. Знаходзіцца ў рамонце. Прыбыткоўскаму штосьці не падабалася ў тым, што каля яго хаты бадай штодзень рамантуецца аўтобус.Чорны.//Разм. Займацца рамонтам свайго жылля, машыны, гаспадарчых прылад і пад. [Леаніда Пятроўна:] — А чаму б гэтае пытанне не абмеркаваць нам на агульным сходзе? Пагаварыць пра тое, што нашы трактарысты працуюць якіх шэсць-сем месяцаў, а ўвесь астатні час рамантуюцца альбо прастойваюць пад навесам?Паслядовіч.
2.Зал.да рамантаваць 1.
рамантава́цца2, ‑туецца; незак.
Зал.да рамантаваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпява́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
1. Той, хто спявае, падпяваючы каму‑, чаму‑н. Вольга Сцяпанаўна зацвіла, як ружа. Яна падышла да запявалы і падпявалы і пацалавалася з імі, астатнім нізка пакланілася.Колас.
2.перан.Разм. Той, хто падтрымлівае каго‑н. з карыслівых меркаванняў. — Ах ты, падпявала мамін! — сказаў Зыбін, беручы на руку сына.Мележ.— Слухай ты, кулацкая падпявала, на Салаўкі захацела, контра? — Вера гаварыла праз зубы, ціха, але пагрозліва.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павуча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які можа навучыць чаму‑н., можа быць выкарыстаны як прыклад. Павучальны ўрок гісторыі. Павучальныя вынікі. □ Шмат яшчэ цікавага і павучальнага расказаў .. [стары] у гэты вечар.Ляўданскі.Жыццё Леніна — павучальны прыклад для моладзі.«Полымя».
2. Які ўтрымлівае ў сабе павучанне, мае характар павучання. Павучальная гутарка. □ Я. Купала пісаў і павучальныя байкі, у якіх высмейваў паасобныя недахопы, уласцівыя людзям.Казека.// Які бывае звычайна пры павучанні. Спакойны павучальны лад гаворкі Шкробата распякаў Насціну ганарыстасць.Мележ.Іван усміхаўся, адчуўшы павучальны тон сваіх слоў.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
служы́цель, ‑я, м.
1. Тое, што і слуга (у 1 знач.). У час канцэрта між радоў ходзяць служыцелі з падносамі і частуюць гледачоў чаем з мятай.В. Вольскі.
2. Ніжэйшы служачы ў некаторых установах. Служыцель музея. □ А перад смерцю ёй [Данусі] ўдалося напісаць пісьмо, і адзін паляк — служыцель турмы — яго вынес на волю.Карпюк.
3. Чалавек, які служыць чаму‑н., працуе і прыносіць карысць сваёй працай у якой‑н. галіне (навукі, мастацтва і пад.). Служыцель навукі. Служыцель мастацтва.// Пра духоўных асоб. Служыцель культу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
посвяти́тьсов.
1.(кого, что во что) падзялі́цца (з кім, з чым, чым-небудзь); адкры́ць (каму, чаму, што); азнаёміць (каго, што, з чым); паінфармава́ць (каго, што, аб чым); расказа́ць (каму, чаму, пра што); уве́сці (каго, што, у што);
посвяти́ть в свои́ пла́ны падзялі́цца сваі́мі пла́намі, адкры́ць свае́ пла́ны, азнаёміць са сваі́мі пла́намі, паінфармава́ць аб сваі́х пла́нах, расказа́ць аб сваі́х пла́нах;
посвяти́ть в свои́ интере́сы расказа́ць пра свае́ інтарэ́сы, уве́сці ў свае́ інтарэ́сы;