армянская феад. дзяржава (860—1045) са сталіцай у г. Ані (зараз Турцыя). Узнікла ў выніку аб’яднання Арменіі Багратыдамі і вызвалення ад улады Арабскага халіфата. Найбуйнейшае сярод феад. дзяржаў сярэдневяковай Арменіі, аб’ядноўвала яе большую частку. Высокага ўзроўню развіцця дасягнулі ў Анійскім царстве рамёствы і гандаль, навука, архітэктура, л-ра і мастацтва. Узмацненне феад. эксплуатацыі выклікала антыфеад. нар. рух тандракійцаў. У 10 ст. ў выніку феад. раздробленасці ў Анійскім царстве ўтварылася некалькі царстваў — васалаў Багратыдаў. У 1045 заваявана Візантыяй.
кангрэс прадстаўнікоў інтэлігенцыі Польшчы, Зах. Украіны і Зах. Беларусі. Скліканы 16—17.5.1936 з мэтай умацавання адзінага антыфаш. фронту. У ім удзельнічалі вядомыя дзеячы л-ры, мастацтва, навукі. У сваёй рэзалюцыі кангрэс выказаў пратэст супраць нац. прыгнёту, паліт. бяспраўя працоўных супраць праследаванняў дзеячаў культуры, ліквідацыі рабоча-сял. друку, распальвання міжнац. варожасці, заклікаў інтэлігенцыю змагацца за развіццё навукі і культуры народаў, прыгнечаных Польшчай, актывізаваць барацьбу супраць наступлення фашызму, падрыхтоўкі новай сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАНТЭ́ ((Volonté) Джан Марыя) (н. 9.4.1933, г. Мілан, Італія),
італьянскі акцёр. Скончыў Нац. акадэмію тэатр.мастацтва (1957). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1951. З 1960 у кіно. Здымаецца ў вострасацыяльных («Чалавек, якога трэба знішчыць», «Тэрарыст»), прыгодніцкіх («За некалькі лішніх долараў», «Хто ведае?» — у сав. пракаце «Залатая куля»), палітычных («Кожнаму сваё», «Бандыты ў Мілане», «Следства па справе грамадзяніна па-за ўсякімі падазрэннямі» — у сав. пракаце «Справа грамадзяніна па-за ўсякімі падазрэннямі», «Сака і Ванцэці», «Джардана Бруна») і інш. фільмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАШЫ́НСКІ (Аркадзь Яўгенавіч) (29.7.1920, г. Мелітопаль, Украіна),
украінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1971). Скончыў Ін-ттэатр.мастацтва ў Маскве (1945). У 1945—48 ва Укр.драм. т-ры, з 1948 ва Укр.драм. т-ры імя І.Франко (абодва ў Кіеве). Сярод роляў: Лаўрын Запарожац («Незабыўнае» паводле твораў А.Даўжэнкі), Граза («Старонка дзённіка» А.Карнейчука), Мастакоў («Стары» М.Горкага), Дэрвіш («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Крэонт («Антыгона» Сафокла), Макбет, Глостэр («Макбет», «Кароль Лір» У.Шэкспіра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШАКО́Ў (Ігар Валер’евіч) (н. 29.12.1953, Мінск),
бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Сын В.І.Глушакова. Скончыў Бел. кансерваторыю (1978). З 1978 рэдактар муз. перадач Бел. тэлебачання, з 1981 супрацоўнік ІМЭФАН Беларусі, з 1989 выкладае ў Бел.пед. ун-це (з 1991 заг. кафедры). Аўтар манаграфіі «Класічная драма на беларускай опернай сцэне» (1990), рэцэнзій, артыкулаў пра нац. опернае мастацтва, творчых партрэтаў дзеячаў бел.муз. культуры, адзін з аўтараў кн. «Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СТАВА (Ларыса Мікалаеўна) (н. 29.1.1947, г. Каўнас, Літва),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). Працуе ў тэхніцы габелену. Аформіла інтэр’еры выканкома ў г. Глыбокае — нацюрморты «Вясновы» і «Восеньскі» (1985), санаторыя «Нарач» — трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (1987). Сярод твораў: серыя «Кветкі» (1985—95), «Ружовая птушка» (1986), «Пошук» (1989), «Дрэва ў квецені» (1990), «Снегіры» (1995), «Касачы» (1996) і інш. Работы адметныя эмацыянальнай выразнасцю, актыўнасцю колеру, у іх — святочнасць, захапленне прыродай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРУ́ГА (Аляксандр Анісімавіч) (23.8.1901, Мінск — 9.5.1979),
бел. дзеяч самадз.мастацтва. Засл. дз. культ. Беларусі (1961). Скончыў бел. настаўніцкія курсы ў Вільні (1922). Арганізатар і кіраўнік (1948—79) Смаргонскага нар. цымбальнага аркестра, які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства. Аўтар шэрагу апрацовак для цымбальнага аркестра, у т. л.нар. песень бел. «Лянок» і польск. «Трамблянка», арыг. твораў. Зрабіў шмат запісаў бел. песеннага і інстр. фальклору («У Марцінавым саду», «Залескія прыпеўкі», «Смаргонская полька» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЙСКІ ПАРК,
помнік сядзібна-паркавага мастацтва. Закладзены ў пач. 19 ст. ў г.п. Друя Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Парк рэгулярнага тыпу. Пл. каля 4 га. Цэнтр кампазіцыі — мураваны 1-павярховы палац на левым беразе Зах. Дзвіны (будынак неаднаразова перабудоўваўся і страціў пачатковы выгляд). Парк выцягнуты з У на З, у паўд.ч. зберагліся алеі, у заходняй — старыя ліпы. Растуць мясц. пароды дрэў, у т. л. конскі каштан звычайны, вяз шурпаты ніцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́МЫ,
ліра-эпічны жанр украінскай нар.паэт. творчасці 15—17 ст. Узніклі ў перыяд разгортвання барацьбы ўкр. народа супраць іншаземных захопнікаў і адыгралі значную ролю ў развіцці яго культуры і л-ры, вуснай творчасці і муз.мастацтва. Ім уласцівы ўстойлівая кампазіцыя, разгорнуты сюжэт, імправізацыйнасць, адсутнасць строф. Выконваліся пераважна прафес.нар. спевакамі — кабзарамі ці бандурыстамі меладычнай дэкламацыяй-рэчытатывам, пад акампанемент кобзы, бандуры. Тэмы, ідэі, вобразы, некат. асаблівасці паэтыкі Д. выкарыстоўвалі К.Рылееў, Т.Шаўчэнка, І.Франко, П.Тычына і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМЯНЁЎ (Іван Аляксеевіч) (1746 — пасля 1797),
рускі графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярб.АМ (1761—67) і Каралеўскай акадэміі ў Парыжы (каля 1775—88). З пач. 1790-х г. жыў у С.-Пецярбургу. Аўтар шэрагу нетыповых для рус.мастацтва 2-й пал. 18 ст. жанравых сцэн з сял. жыцця (найчасцей сляпых жабракоў), імкнуўся да дакладнай перадачы ўбачаных эпізодаў ці падзей: акварэлі «Жабракі», «Сялянскі абед», «Сляпыя спяваюць» (усе 1770-я г.).