Святы́ня ‘святое, асвечанае месца, храм’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стан.), ст.-бел. свѧтынѧ ‘тс’. Кніжнае запазычанне з рус. святыня ‘тс’ (< ц.-слав. свѧтыни ‘тс’) або з польск. świątynia ‘тс’, што лічыцца запазычаннем з ст.-чэш. svatyně, svatina ‘тс’ у сувязі з агульным кірункам запазычвання хрысціянскай тэрміналогіі (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 383).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сорт ‘гатунак’, ‘від, род’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ). Паводле Крамко (Гіст. мовы, 2, 238), запазычанне пачатку XX ст. з рус. сорт ‘тс’. У рускай мове, пачынаючы з пач. XVIII ст., з франц. sorte ‘тс’ < лац. sors, Р. скл. sortis ‘жэрабя; доля; лёс’ (гл. Праабражэнскі 2, 359; Фасмер, 3, 725).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сро́дак ‘прыём, спосаб дзеяння, захады’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Ст.-бел. сродокъ, сродекъ ‘сярэдзіна; сродак’, запазычанне з ст.-польск. środek ‘сярэдзіна; сродак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Сучаснае бел. слова, ведаць, працягвае ст.-бел.; гл. яшчэ Карскі, Белорусы, 149; Кюнэ, Poln., 99. Далей да прасл. *serda ‘сярэдзіна’, *sьrdь‑ ‘сэрца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́га ’верхняе мужчынскае адзенне, доўгі плашч без рукавоў у суддзяў, старажытных рымлян і інш.’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Культурнае запазычанне праз рус. то́га, польск. toga з лац. toga ’тс’ < tego, tegere ’закрываць, прыкрываць’, роднаснага грэч. στέγω ’пакрываю, закрываю’, ст.-інд. sthágati, sthagayati ’захутвае; пакрывае’ (ЕСУМ, 5, 590; Голуб-Ліер, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэрмометр ‘прыбор для вымярэння тэмпературы’ (ТСБМ), тэрмо́мэтр ‘тс’ (Ласт.), тэрмо́мэтар ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычанне з франц. thermometer ‘тс’, штучнага ўтварэння пачатку XVII ст. на аснове грэч. τέρμη ‘цяпло’ і μέτρον ‘мера’ (ЕСУМ, 5, 555; Арол, 4, 63); апошняя форма запазычана праз ням. Thermometer ‘тс’ або дапасавана да народнага вымаўлення.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́рны корань ’Acorus calamus L.’ (Кіс.). Рус. и́рный ко́рень, дыял. ир ’расліна Acorus calamus L.’, ирь ’расліна Acorus verus L.’, укр. дыял. ір ’аер’. У рускай пісьменнасці иръ, ирово корение ’аер’ зафіксавана з XVII ст. Форма ир — скарачэнне ад аир, запазычанне з тур. ágir < грэч. ἄκορος (Мяркулава. Очерки, 55). Гл. аер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бры́зы. Відавочна, тое ж самае, што і брыжы́1 ’карункі і да т. п.’ (гл.): «Oj zahrájcie, muzýki, U minié brýzy wielíki! Bo mnie tátko kupíu̯, Kab dwarák palubíu̯» (Федар. VI). Запазычанне з польск. bryzy, bryz (а гэта паралельная форма да bryże ’карункі і г. д.’ < ням., гл. Варш. сл., 1, 216).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэ́ндзал ’ручнік з доўгімі махрамі, якім выціраюць посуд’ (Жд.), брэ́ндзлі ’ніткі і шмаццё ў падоле адзежыны’ (КЭС, лаг.), брынзялі́ ’лахманы, ніткі’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. frędzel, frenzel і г. д. ’кайма з нітак, шнуркоў і да т. п.’ (а гэта з ням. Franse, Fransei; Варш. сл., 1, 775; некалькі іначай Брукнер, 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біндзю́га ’край зямлі непасрэдна над возерам ці над рэчкай’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Здаецца (параўн. і геаграфію слова), запазычанне з польск. binduga ’месца каля ракі, дзе кладуць лес на сплаў’ (а гэта, як мяркуе Брукнер, 27, можа быць звязана з рус. бендюга, биндюга, бендюжник). Параўн. ст.-бел. бендюга ’месца сплаву лесу’ (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́та ’вата’ (БРС); ’баваўняная пража дамашняга прадзення’ (Влад., 198). Рус. ва́та, укр. ва́та ’вата’, польск. wata і г. д. Запазычанне з ням. Watte ’вата’ або франц. ouatte (першакрыніцай ням. слова праз пасрэдніцтва раманскіх моў з’яўляецца с.-лац. vadda) (Праабражэнскі, 1, 67; Фасмер, 1, 278; Клюге, 843; гл. таксама Шанскі, 1, В, 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)