І́рны корань ’Acorus calamus L.’ (Кіс.). Рус. и́рный ко́рень, дыял. ир ’расліна Acorus calamus L.’, ирь ’расліна Acorus verus L.’, укр. дыял. ір ’аер’. У рускай пісьменнасці иръ, ирово корение ’аер’ зафіксавана з XVII ст. Форма ир — скарачэнне ад аир, запазычанне з тур. ágir < грэч. ἄκορος (Мяркулава. Очерки, 55). Гл. аер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)