Па прамой лініі, самым кароткім шляхам. Мы пайшлі на Брагін не сялом, не па грэблі, а напрасткі, поплавам.Сабаленка.Па сцежачцы, што вілася напрасткі ад лесу і бегла праз поле, павольна пасоўваліся якраз сюды дзве чалавечыя фігуры.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Палегчы, улегчыся — пра ўсіх, многіх. Не запальваючы святла, [члены сям’і] павячэралі, а потым і спаць паклаліся.Сабаленка.Нагуляюцца [мужчыны] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры .. доўга стаяць у вачах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́йпінг
(англ. shaping)
1) наданне пэўнай формы, фасону;
2) трэніроўка на трэнажорах у аздараўленчых мэтах і для паляпшэння фігуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кату́рны, ‑аў; адз. катурн, ‑а, м.
Від абутку з высокай падэшвай, які надзяваўся трагічнымі акцёрамі старажытнага грэчаскага і рыжскага тэатраў для надання фігуры велічнасці. /уперан.ужыв.Па другі дзень пасля прэм’еры я ўжо хадзіў па калідорах гімназіі на катурнах славы.Рамановіч.
[Грэч. kóthornoi.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старыка́н, ‑а, м.
Разм. Стары чалавек, стары. [Тапаркоў:] — А як сям’я, бацька Гэлі? Сімпатычнейшы старыкан.Навуменка.Ніхто не разумее сабе дэпо без фігуры гэтага сівага, любага старыкана.Шынклер.Вастраносы гаспадар флягі ахвотна растлумачыў: — Бярозавік на хлебных скарынках. Учора ў мястэчку адзін старыкан удружыў.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хія́зм, ‑у, м.
1. У анатоміі — перакрыжаванне зрокавых нерваў на ніжняй паверхні прамежкавага мозга хрыбетных.
2. У лінгвістыцы — від сінтаксічнага паралелізму, пры якім у другой палавіне фразы члены сказа стаяць у адваротным парадку.
3. У выяўленчым мастацтве — крыжападобнае, сіметрычнае размяшчэнне дэталей фігуры.
[Грэч. chiasmos — размяшчэнне ў выглядзе літары «х».]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
animíerenvt (zu D)
1) натхня́ць (на што-н.), заахво́чваць (да чаго-н.)
2) рабі́ць рухо́мымі (фігуры ў мультфільме)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
э. ну́мар — эксцентри́ческий (эксцентри́чный) но́мер;
э. чалаве́к — эксцентри́ческий (эксцентри́чный) челове́к
эксцэнтры́чныIIмат. эксцентри́ческий;
~ныя фігу́ры — эксцентри́ческие фигу́ры
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГАРАДЗЕ́ЦКАЯ РАЗМАЛЁЎКА,
рускі нар. мастацкі промысел. Існуе ў раёне г. Гарадзец Ніжагародскай вобл. з сярэдзіны 19 ст., калі замяніла мясц.вытв-сць калаўротаў з інкрустацыяй і разьбой (існавала з 18 ст.). У 1936 засн. арцель, з 1960 ф-та «Гарадзецкая размалёўка», якая вырабляе сувеніры, цацкі. Гарадзецкая размалёўка (жанравыя сцэнкі, фігуры коней, пеўняў, кветкавыя ўзоры) яркая, лаканічная, выконваецца тэмперай, характэрны свабодны мазок з белай і чорнай графічнай абводкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ КАЙЧЖЫ́ (каля 344, г. Усі, Кітай — каля 406),
кітайскі жывапісец і тэарэтык мастацтва. Яго творчасць увасабляе канфуцыянскія ідэі маральнага ўдасканалення (гл.Канфуцыянства). Скруткі Гу Кайчжы, вядомыя па пазнейшых копіях, складаюцца з асобных дыдактычных паводле зместу жанравых сцэн (часам на фоне пейзажу); павольная рытміка ліній звязвае вытанчана акрэсленыя фігуры ў выразныя групы («Павучанне прыдворным дамам», 9 жанравых сцэн, копія 6 ст.; цыкл «Легенда пра фею ракі Ло», копіі 10—11 ст.).
Гу Кайчжы. Павучанне прыдворным дамам. Скрутак на шоўку. Фрагмент. Копія 6 ст.