«ШАРЛАТА́Н»,

бел. нар. танец. Муз. памер пераменны ​3/4 і ​2/4. Дзве асн. фігуры танца кантрастныя, выконваюцца паслядоўна ў павольным і хуткім тэмпе. Танцоры ў парах, злучыўшы накрыж рукі, рухаюцца па крузе, папераменна сыходзяцца да цэнтра і разыходзяцца, потым пары ныраюць адна адной пад паднятыя ўгору сплеценыя рукі («варотцы»). Існуе шмат варыянтаў мелодый і прыпевак да танца. Зафіксаваны ў 19 ст. ў Лідскім і Ваўкавыскім р-нах Гродзенскай вобл.

І.​М.​Хвораст.

т. 17, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)