1) Ц. сіметрыі геам. фігуры — пункт перасячэння восей сіметрыі (гл.Сіметрыя ў геаметрыі). Крывыя і паверхні, што маюць Ц. сіметрыі, наз. цэнтральнымі. Прыклады цэнтр. крывых — акружнасць, эліпс, гіпербала; цэнтр. паверхняў — сфера, эліпсоід, гіпербалоід.
2) Ц. падобнасці дзвюх падобных і падобна размешчаных фігур — пункт S, у якім перасякаюцца прамыя, што злучаюць парамі адпаведныя пункты фігур.
3) Адзін з відаў асаблівых пунктаў дыферэнцыяльнага ўраўнення.
Цэнтр S падобнасці фігур ABC і A′B′C′ (у матэматыцы).