Разм. Шкоднік, свавольнік. Ляжыць на падлозе збанок і суседскі кот-памаўза ласуецца малаком.Гурскі.— Памятаеце, быў такі [конь], «Памаўзой» звалі. І сапраўды ж памаўза. Як да канца баразны падыдзе, Дык і ўбок, на дарогу і да травы. І прыліпне, як смала.Дуброўскі.Стары сцішыў голас і паказаў [на дзяўчынку з завязаным вокам]: — Вунь яна. Улезла ўжо недзе, памаўза... Чаго добрага, можа, і вока выкалала.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раскабо́іна ’свавольнік, гарэза’ (Юрч.). Няясна. Магчыма звязана з прасл.*kobъ, *kobiti, *koběniti (sę) ’быць упартым, супрацівіцца’, параўн. рус.дыял.ко́бый ’чалавек з дрэнным характарам, наравісты’, ко́биться ’паводзіць сябе неспакойна’, ко́бень ’той, хто ўпарціцца, не слухаецца’, гл. ЭССЯ, 10, 88, 92, 101. Прыстаўка можа мець узмацняльнае значэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раско́л ’збойца, разбойнік’, ’гарэза, свавольнік’, ’вісус, шыбенік’ (Бяльк., Мат. Гом.; дзярж., Нар. сл.; Жд. 3, ТС, Янк. Мат.), ’злы, нялітасцівы чалавек’ (Сцяшк. Сл.), раско́ла ’хуліган’ (Сл. Брэс.), роско́л, роско́льнік ’шыбенік, свавольнік’ (ТС). Як здаецца, няма падстаў ідэнтыфікаваць з рус.роско́л, раско́льник, якія Фасмер (3, 444) выводзіць ад рас- і колоть у значэнні ’разбіваць, ламаць’; мяркуецца, што яны ўвайшлі ў мову пасля расколу ў праваслаўі пры патрыярху Нікане ў 1654 г., адсюль маглі набыць значэнне ’разбойнік’. Параўн. накольнік, гл.; развіццё семантыкі аналагічна да сэнсава блізкіх вісус, шыбенік (гл.), і, відавочна, азначала злачынцу, што павінен быў быць пасаджаны на кол (гл.), але змог застацца непакараным. Раско́л у значэнні ’сектант’ (Сержп. Казкі), відаць, запазычана з рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пракура́т ’прайдзісвет’ (ТСБМ, Нас.), пракура́та ’прайдзісвет (аб жанчыне)’ (Нас.). Рус.прокура́т ’свавольнік, гарэза’, прокурати́ть ’гарэзаваць’. З польск.prokurat ’адвакат, павераны ў справах’, якое паходзіць з лац.prōcūrātor ’апякун, кіраўнік, правіцель’ (Фасмер, 3, 374). Значэнне магло змяніцца пад уплывам пракуда, прайдоха (гл.) (параўн. Праабражэнскі, 2, 130; Зяленім, РФВ 54, 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Wíldlingm -s, -е
1) гарэ́за, сваво́льнік
2) дзіка́р дзіку́н
3) с.-г. дзі́чка, дзі́кае дрэ́ва; прышчэ́па
4) дзі́кая жывёла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лажбе́нь ’свавольнік, упарты хлопец’ (Некр.), ложбе́й, лажбе́нь ’гультай’ (уздз., Жд. 3), лажбе́ль ’непаваротлівы таўстун’ (Шат.). Рус.варонеж.ложбень ’вялікі, моцны, але гультаяваты чалавек’. Сюды ж лексема лазьбень ’аб падлетку — няўклюда, тупіца’ (кіраў., Нар. сл.) з менай ж//з. Метатэза адбылася пад уплывам дзеяслова ляжа́ць. Балтызм. Параўн. літ.labžà ’неахайны’, ’нявыхаваны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памаўза́ ’шкоднік, свавольнік’ (ТСБМ, Гарэц., Янк., Сл. ПЗБ), ’няспрытны, непаваротлівы чалавек’ (З нар. сл.), памаўзлі́вы ’зладзеяваты’ (Касп.), ’шкодны, праказлівы’ (Сцяшк.). Фармальна аддзеяслоўны дэрыват з ‑а асновай ад *памоўзаць; але ў гэтай форме дзеяслоў не зафіксаваны, хаця існуе палес.моўзаць ’кусаць без зубоў, дзяснамі (пра дзіця, сысуна)’. Далейшыя сувязі гл. галамоўза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
villain
[ˈvɪlən]
n.
1) няго́днік -а, пага́нец -ца m.; падлю́га -і, паску́днік -а m.
2) гарэ́за -ы m.& f.; сваво́льнік, раско́л, вісус -а m., задзі́ра -ы m.& f.
3) адмо́ўны пэрсана́ж
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ка́львін ’свавольнік, вісус’ (Касп.). Бліжэйшы адпаведнік польск. (гл. першакрыніцу ў Карловіча, 2, 296) kalwin ’недаверак, бязбожнік’, ад імя рэфарматара Кальвіна. Улічваючы, што ў любым выпадку слова з’яўляецца запазычаннем, нельга выключыць, што яно ўтворана ў польск. перыферыйным дыялекце. Спосаб утварэння (ад уласнага імя) даволі вядомы, параўн. лютар (з адмоўнай характарыстыкай) (Цыхун, вусн. паведамл.).