Гне́сці ’давіць, ціснуць’. Слова прасл. характару; адносіцца да вялікага сямейства слоў, якія маюць значэнне ’ціснуць, душыць, мясіць і да т. п.’ Параўн. рус. гнести́, укр. гне́сти, чэш. hnísti, польск. gnieść, балг. гнетя́, макед. гнете, серб.-харв. гњѐсти, славен. gnésti, ст.-слав. гнести. Прасл. *gnesti. Роднасныя формы выключна ў герм. мовах. Параўн. ст.-в.-ням. knetan, с.-н.-ням. kneden ’мясіць, мяць’, ст.-англ. cnedan, англ. to knead. Гл. Фасмер, 1, 421; Траўтман, 93; Бернекер, 1, 311–312; Трубачоў, Эт. сл., 6, 165–166.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́рыць ’перыць, біць пранікам (бялізну, палатно)’ (Варл., Сл. ПЗБ; докш., маладз., Янк. Мат.; ЛА, 3), ’біць, лупцаваць’ (докш., Янк. Мат.; паст., Сл. ПЗБ), ’мяць, драць’: мядзьвѣдзь давай пярыць чорта (барыс., Шн. 2), пя́ръць ’працаваць празмерна многа, цяжка’ (міёр., Нар. лекс.), сюды ж пя́раны ’мыты, памыты (пра бялізну)’ (астрав., Сл. ПЗБ). Гл. пе́рыць; паўночна-заходняя арыентацыя варыянта з пя‑ сведчыць аб магчымым балтыйскім фанетычным уплыве (т. зв. гіпер’яканні), параўн. Левін, American Contrib. to the 13th Intern. Congr. of Slavists, 2003, 142–143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гумно́ ’гумно’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Шатал.). Гл. яшчэ Яшкін, дзе прыводзяцца і іншыя значэнні. Слова, вядомае ва ўсіх слав. мовах. Параўн. рус. гумно, укр. гумно, польск. gumno, чэш. humno, балг. гумно, серб.-харв. гумно, ст.-слав. гоумьно. Прасл. *gumьno. Найбольш верагоднай лічыцца этымалогія Пагодзіна: *gumьno з’яўляецца старым складаным словам: *gu‑ (звязана этымалагічна з *govędo) і *mьn‑ (апошняе, напр., у дзеяслове *mętiмяць’). Першапачатковае значэнне ’месца, дзе жывёла топча хлеб’. Гл. Фасмер, 1, 474; Бернекер, 1, 362; Трубачоў, Эт. сл., 7, 173–175.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́ла, мя́ло, мʼя́ло, стол., іван. мня́ло, мне́ло ’драўляны таўкач для бульбы або каб церці мак’; мя́ла (а таксама мялава́ты, мя́лаваты) ’няспрытны, непаваротлівы, нязграбны чалавек’ (ТСБМ, Янк. БП, Федар. 2, Растарг., Шат., Мат. Гом., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), мя́ла, мя́лка, мя́лачка ’мялка для льну ці канапель’ (Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), мя́ла ’лупцоўка’ (Ян.), ’пашча, зяпа, рот’ (Касп., Бяльк.). Укр. мʼя́ло, мня́ло, рус. мя́ло. Усх.-слав. Узыходзіць да прасл. mẹdlo (Трубачоў, Этимология–1963, 17, 18 і 20). Да мяць (гл.). Параўн. таксама мя́ліца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каве́рыць ’скажаць гучанне слова, няясна вымаўляць, хлусіць’ (Жакава. Совещание по ОЛА, 198–199). Як магчымыя паралелі можна прывесці рус. кастрам. коверить ’ламаць, згібаць, мяць што-н.’ і, як вельмі ненадзейнае, рус. паўн.-дзвін. каверить ’хварэць, нядужаць; кашляць’ (адносна развіцця значэння параўн. рус. дыял. вертёж ’галавакружэнне; заразная хвароба, эпідэмія’). Утворана прэфармантам ко‑ ад верыць, роднаснага рус. дыял. верать ’плесці (лапці, кашолкі, сеткі і да т. п.)’, верать ’хлусіць, расказваць байкі’, якія ад verti ’плесці і інш.’ Развіццё значэння аналагічнае вярзці ’несці лухту’ < вярзці ’плесці (лапці і інш.)’. Да словаўтварэння параўн. кавярзаць, укр. ковертати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суля́ць ’соваць, соўгаць’, сулену́цъ ’сунуць’ (ТС), укр. дыял. суля́ти ’моцна штурхаць’, рус. дыял. суля́ть ’соваць, штурхаць, соўгаць’, суля́ться ’штурхацца’, польск. sulaćмяць, мясіць, сціскаць’, серб.-харв. су́љати ’бухаць, шугаць (пра полымя, дым)’, ’корпаць (кіём)’. Патабня (РФВ, 7, 66) набліжаў да сунуць, соваць (гл.) з не зусім ясным па паходжанні ‑л‑. Відавочна, звязана з сула, вуліца, гл. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 473. Варбат (Этим. иссл., 1981, 88) мяркуе пра запазычанне рускага дзеяслова з польскай мовы, дзе дзеяслоў выводзіцца ад sulka ’шарык з цеста’ (< с.-н.-ням. schulle, сучаснае scholle ’камяк, глыба’), што няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́хі ў рыфмаваным выразе тры́хі да мні́хі ‘пра дарэмную трату часу’ (брагін., З нар. сл.). Параўн. укр. три́хи ‘трэнне; мітусня, клопат’, рус. три́ха, тры́ха ‘працёртая рэдзька’, ‘бульба, якая засталася на зіму ў зямлі’, што схіляе да думкі пра вытворчасць ад церці (аналагічна ЕСУМ, 5, 558). Другая частка выразу мае тыповы для рыфмовак пачатак з губным м і, відаць, блізкая па семантыцы да першай, магчыма, ад мяць, мну, як церці, тру (гл.), і ў такім выпадку толькі фармальна набліжаецца да мні́хі (< польск. mnich ‘манах’). Семантыка выразу дэманструе іранічныя адносіны да падобных заняткаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ка ’фізічная або маральная пакута’, ’здзек, катаванне’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Бяльк., ТС). Укр., рус. му́ка, польск. męka, чэш., славац. muka, славен. múka, mǫ́ka, moηka, manka, серб.-харв. му̏ка, макед. мака, балг. мъ́ка, ст.-слав. мѫка. Прасл. mǫka, роднаснае ад асновы męk‑ (> мягкі) і mǫka ’мука’ (гл.). (Бернекер, 2, 42; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 7; Махэк₂, 382; Бязлай, 3, 7).

Мука́ ’прадукт размолу збожжа’ (ТСБМ, Бес., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), мукоўня ’мучная каша’ (стол., Вешт.), муке́нны ’мучны’ (лід., Сл. ПЗБ), мука́ннае ’ежа з кіслага малака і грэцкай мукі’ (шальч., там жа). Укр., рус. мука, польск. mąka, н.-, в.-луж. muka, чэш. mouka, славац. múka, славен. móka, серб.-харв. му́ка, макед. дыял., балг. мука, ст.-слав. мѫка. Прасл. mǫka звязана чаргаваннем галосных з męk‑ъkъ ’мяккі’, mętiмяць’. Роднасныя і.-е. паралелі: літ. mìnkytiмяць, мясіць’, mìnkle ’цеста’, mánkyti ’ціснуць, мучыць’, mankštyti ’размякчаць’, лат. mîcît ’ціснуць’, mĩceklis ’цеста’, ст.-в.-ням. mengen ’мяшаць’, ст.-грэч. μάσσω ’мну, мяшу’, ст.-інд. mácate ’раздрабляе’ (Бернекер, 2, 42; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 6; Бязлай, 2, 192). З двух дзеясловаў (men‑ і melʼ‑) men‑ згубіў значэнне ’малоць, раздрабняць’. Такім чынам, прасл. mǫka азначае не ’мятае зерне’, а ’размолатае, раздробненае зерне’ (Аткупшчыкоў, Из истории, 178). Аб семантычным размеркаванні лексем mǫka і boršьno ’мука’ гл. Мартынаў (Балто-слав.-итал. изоглоссы, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мікуліць ’быць нясмелым, баяцца; баючыся, не ведаць, як паступіць’ (мін., КЭС), укр. микуля́ти ’глядзець, адводзячы вочы, адчуваючы сябе няёмка’, валын. мику́лити ’хітрыць’, ’віляць’, паўд. мику́литисямяць’, ’хітрыць’, рус. пск. мику́лить ’пры паляванні прапускаць, не заўважаць, зяваць’, серб.-харв. mikuliti se ’корчыцца, скурчвацца, сціскацца, зморшчвацца’. Генетычна роднасныя з в.-луж. mikać ’маргаць’, mikotać ’варушыць; міргаць’, зах.-мар. mikati se ’спрытна, жвава рухацца’, паўд.-мар. ’мільгаць’, ’вагацца’, серб.-харв. ми̏гољити ’круціцца, ёрзаць’, ’павольна цягнуцца’, изми́гољити се ’вырвацца, выслізнуць’. Усх.-слав. лексемы паходзяць з асновы mik‑(/mig‑), пашыранай дэмінутыўным суфіксам ‑ul‑/‑ol‑. Да міг (гл.). Паводле ЕСУМ (3, 460), ад Микола.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

crush

[krʌʃ]

1.

v.t.

1) лама́ць; крышы́ць; разьбіва́ць

2) ко́мчыць, каме́чыць; мяць

to crush together — скаме́чыць, ско́мчыць

3) таўчы; драбі́ць; расьціра́ць

4)

а) душы́ць (супраці́ў)

б) заняво́льваць

5) выціска́ць

2.

v.i.

лама́цца; крышы́цца

3.

n.

1) разду́шваньне, расьціска́ньне n., разгро́м -у m.

2) ціскані́на, штурхані́на, таўкатня́ f.

3)

а) захапле́ньне n., глыбо́кая сымпа́тыя

have a crush on someone — быць мо́цна закаха́ным у не́кага, чуць сымпа́тыю да не́кага

б) аб’е́кт сымпа́тыі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)