Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
распакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Вызваліць ад упакоўкі. — Ці не лепш было б усё ж распакаваць .. [прыёмнік] загадзя і .. пусціць у эксплуатацыю на вечары?Якімовіч.// Расклаўшы, выняўшы што‑н. спакаванае, апаражніць (чамадан, сумку і пад.); вызваліць ад упакоўкі. Пакуль Іра сядзела на дзяжы, я распакаваў чамадан і пачаў раздаваць падарункі.Сабаленка.[Вадзім Іванавіч] распакаваў свой рукзак і на здзіўленне ўсім дастаў адтуль не турысцкую амуніцыю, а паходную радыёстанцыю.Шыловіч.Урэшце [зямляк] устаў, распакаваў свой пак, дастаў раманаўскі кажух, зімовую шапку — ды на сябе.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзю́бнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Стукнуцца, ударыцца (звычайна тварам). Стары дзюбнуўся тварам у зямлю і застыў.Ставер.[Дыверсант] паспеў саскочыць са слупа, нагнуўся, каб вызваліць ногі ад кошак, ды так і дзюбнуўся галавой у зямлю.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навыпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
1. Выпусціць, вызваліць многіх.
2. Вырабіць, выпрацаваць вялікую колькасць чаго‑н. // Выдаць, надрукаваць многа чаго‑н. Павыпускаць кніг. Навыпускаць лістовак.// Пусціць у абарачэнне ў вялікай колькасці. Навыпускаць марак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zluzować
зак.
1. змяніць (вартавога і да т.п.);
2.вызваліць; паслабіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КРА́ЙНЯЯ НЕАБХО́ДНАСЦЬ (юрыд.),
становішча, пры якім асоба шляхам учынення грамадска небяспечных дзеянняў прадухіляе небяспеку, што пагражае інтарэсам дзяржавы, грамадства, грамадзянам або непасрэдна дадзенай асобе і яе правам. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь не лічыцца злачынствам і выключае крымін. адказнасць пры ўмове, што небяспека не магла быць прадухілена інш. сродкамі, а нанесеная пры К.н. шкода менш значная, чым тая, якая была прадухілена. Аднак шкода, нанесеная пры К.н., падлягае кампенсацыі асобай, якая яе нанесла. Прымаючы пад увагу абставіны, пры якіх была нанесена шкода, суд можа ўскласці абавязак яе кампенсацыі на трэцюю асобу, у інтарэсах якой дзейнічаў той, хто яе нанёс, або вызваліць іх ад кампенсацыі шкоды поўнасцю ці часткова.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Вызваліць ад таго, што абхінае, пакрывае каго‑, што‑н. [Уладзімір:] Мне хочацца папрасіць, каб .. [Гінка] расхутала Мэрачку і пусціла яе пабегаць.Корбан.Сані спыніліся. Лёкай Пятро расхутаў паноў, павесіў футры ля ляжанкі.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)