ачы́сціць, ачышчу, ачысціш, ачысціць; зак., што ад чаго.
1. Зрабіць чыстым, выдаліўшы бруд, смецце і пад. Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду. Брыль. Верабей ачысціў гняздо ад бруду, смецця, нанасіў свежага пуху. Пальчэўскі. // Зрабіць чыстым па саставу, вызваліць ад чужародных прымесей. Ачысціць спірт. Ачысціць паветра. // перан. Вызваліць, пазбавіць ад чаго‑н. пабочнага, непатрэбнага, шкоднага. // перан. Зрабіць чыстым у маральных адносінах. Ачысціць сумленне.
2. Зняць, абскрэбці, аблупіць. Наглядаючы за ўдалымі рухамі Маіных рук, Сцяпан прыйшоў да думкі: каб ёй падаваць рыбу на стол, то яна ачысціла б за добрых двесяцярых. Дуброўскі.
3. Прыбраць, вынесці адкуль‑н. усё лішняе, непатрэбнае. [Стафанковіч:] — Млын закідан рыштункам і плашкамі на дровы. Трэба ачысціць. Чорны.
4. Вызваліць ад прысутнасці каго‑, чаго‑н. варожага, непажаданага. Зону зноў ачысцілі ад акупантаў, у вёсках устанавілі партызанскія гарнізоны і камендатуры. Няхай. // Пакінуць што‑н., вызваліць ад сваёй прысутнасці. Пляцінскі на хвіліну прыпыніўся, спыніў за рукаў Зынгу і грозна заявіў: — Заўтра ж ачысці мне кватэру. Чорны.
5. Разм. груб. З’еўшы ўсё, дачыста, зрабіць пустым, чыстым (пасудзіну і пад.). Ачысціць талерку баршчу.
6. Разм. Абакрасці. Ачысціць кішэні. □ Патруцілі [зладзеі] сабак і ачысцілі камору і свіран. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)