1. Балець, пячы (ад апёкаў, раздражнення скуры, ран і пад.). Смылелі папечаныя пальцы, пахла дымам вопратка, аж блажыла; і глыбока-глыбока ныла ў сярэдзіне.Пташнікаў.Стаміўся я. Не слухаюцца ногі. Смыляць, гараць, нібы яны ў агні...Бялевіч.Дубянеюць ногі, смыляць паабдзіраныя аб калючы снег рукі.Грахоўскі.
2.перан. Трывожыць, мучыць (пра душэўны боль). [Ганна:] — Я не крыўдую на цябе, але сэрцу балюча. Смыліць яно, штодня смыліць.Лынькоў.[Гаварушка:] — Ужо і ў мяне душа пачынае смылець.Лобан.
3. Гарэць без полымя, слаба гарэць; тлець. Цьмяна смылеў на камінку гнілаваты корч.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Агнём ці чым‑н. гарачым, едкім, пякучым пашкодзіць скурнае покрыва; прычыніўшы боль, абпаліць. Сухія іголкі хвоі затрашчалі, шуганула полымя, і Цімох знячэўку апёк сабе руку.Колас.Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся.Ваданосаў.// Прычыніць пякучы боль, моцна ўдарыўшы чым‑н. Угары матнуўся пас высока І ў тую ж самую хвіліну Агнём апёк Алесю спіну.Колас.
2.перан. Раптоўна авалодаць кім‑н., выклікаўшы моцныя пачуцці; усхваляваць, уразіць. Самае праўдзівае з праўдзівых Слова [мір] людзям сэрца апякло.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Закруціць глыбей, тужэй. Падкруціць вінт. □ Няўклюдны цвік балюча мул[яе] пятку. Нрыцерці б цвік, абмотку падкруціць...Пысін.//Разм. Круцячы якое‑н. прыстасаванне, узмацніць або павялічыць што‑н. Я падышоў да стала і падкруціў кнот у лямпе.Бажко.
4.перан.Разм. Уздзейнічаць на каго‑н., прымусіць рабіць лепш, хутчэй. — А ты вось паспрабуй, падкруці яго, гэтага Бялькевіча.Савіцкі.
•••
Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) — павялічыць патрабаванні, зрабіць іх больш строгімі, суровымі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ува́жлівасць, ‑і, ж.
1. Праяўленне ўвагі (у 1 знач.). Аглядаючы гаспадарку, Пракоп забываў сваю самазваную ролю дэлегата і са ўсёй пільнасцю і ўважлівасцю знаёміўся з формамі калгаснай работы.Колас.З фотакарткі глядзела коратка падстрыжанае дзяўчо. У вачах, крыху прыжмураных, строгасць і ўважлівасць.Гаўрылкін.
2. Уважлівыя адносіны да каго‑н., прыхільнасць, добразычлівасць. Андрэй балюча перажываў здраду. Але здарэнне гэта дапамагло набыць самую дарагую якасць — уважлівасць да людзей.Шамякін.Сваёй уважлівасцю да людзей, мілай ветлівасцю .. [Зорык] адразу ж заваёўваў сімпатыі.Новікаў.Бацькі з падкрэсленай уважлівасцю глядзелі адно за адным, як асірацелыя дзеці.Асіпенка.
3. Уласцівасць уважлівага (у 3 знач.). Уважлівасць прычыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здушы́ць, здушу, здушыш, здушыць; зак., каго-што.
1. Абхапіўшы, з сілаю сціснуць. І не паспеў Сяргей зрабіць і аднаго руху, як на яго ззаду навалілася нейчае, як дуб, крэпкае цела, і жалезныя рукі, як абцугі, здушылі плечы.Колас.// Акружыўшы, абступіўшы з усіх бакоў, заціснуць. Здушылі ў натоўпе. □ Усё цела ў [Шуры] ныла. Мусіць, ад таго, што каля варот моцна здушылі.Арабей.//перан. Пазбавіць свабоды; заняволіць. О вы, што век цэлы адзеты і сыты, .. Вы рады б і песню здушыць, апляваць.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падступі́ць, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.
1. Падысці, наблізіцца. Грушка падступіў бліжэй да Веры Ігнатаўны, доўга глядзеў ёй у вочы.Пестрак.— Дык ты яшчэ крычыш? — бацька.. ушчыльную падступіў да сына.Навуменка.
2. Апынуцца ў непасрэднай блізкасці, падысці да чаго‑н. (пра лес, мора і пад.). Агні прыстанцыйных будынкаў падступілі да самай чыгункі.Савіцкі.Наша маленькая рачулачка, якую і завуць Раўчуком, разлілася аж да лесу, падступіла пад самыя агароды.Жычка.
3.перан. Нечакана з’явіцца, раптам ахапіць (пра адчуванні, пачуцці). Салёны клубок падступіў да горла, прыпыніў дыханне, вочы заслаліся туманам.Васілевіч.І ўсё ж раптам туга падступіла. Стала сэрцу балюча і горка.Танк.
•••
Ком падступіў да горлагл. ком.
Слёзы падступілі да горлагл. сляза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падча́с, прысл. і прыназ.
1.прысл. Часам, калі-нікалі, іншы раз. Спачатку былі толькі казкі, з вечна шчаслівым канцом, вечнай перамогай дабра, пасля пайшла суровая падчас, а падчас прыгажэйшая за казкі жыццёвая праўда.Брыль.Балюча, што падчас жывеш не ў поўную меру, разменьваешся на дробязі, быццам гэтых цудоўных і беззваротных дзён у тваім запасе безліч.Кандрусевіч.
2.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «падчас» выражае часавыя адносіны: ужываецца пры ўказанні на тэрмін, з’яву, надзею, у час якіх адбываецца ці існуе што‑н. Ніхто на вайне не ведаў, калі і дзе стрэне сваю кулю.. У разведцы ці ў баі падчас блакады.Шамякін.— Толькі я паступіла [у медінстытут] — няшчасце на нашу сям’ю звалілася: бацька загінуў падчас аўтамабільнай аварыі.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уце́ха, ‑і, ДМ уцесе, ж.
1. Радасць, забава. Уцехі лепшай не згадаць малому: Кусалі яблыкі на дзве шчакі, Тапталі залацістую салому, Гарохавыя лушчылі стручкі.Гаўрусёў.// Задавальненне. Абудзіўшыся ўранку ад штуршка, Васіль убачыў над сабою Яўхіма Карча, які, мусіць, вяртаўся з начной уцехі.Мележ.[Усцін Тарасавіч:] Не таіся, было, што ты балюча крыўдзіў жанчын, браў ад іх толькі кароткія ўцехі.Марціновіч.// Той, хто (або тое, што) з’яўляецца крыніцай, прадметам задавальнення, радасці. Гэта, у школу праводзячы сына, Ад глыбінь усяго пачуцця Шэпча маці ўцесе адзінай: — Мір табе, дарагое дзіця!Глебка.— Сад быў яго [Захарыя] уцехай, крыніцай ягоных радасцей, месцам адпачынку.Самуйлёнак.
2. Той, хто (або тое, што) прыносіць радасць, задавальненне. [Жанчына:] — Толькі ў працы і знаходзіш уцеху.Шамякін.Вышамірскаму асталася адна ўцеха — успаміны.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Паставіць у зневажальнае становішча. [Мікітава] рашучая хада і выраз твару ясна казалі, што ён надумаўся зрабіць нешта такое, што павінна стварыць моцнае ўражанне і прынізіць тых, хто быў не згодзен з ім.Колас.[Міхал Сцяпанавіч:] — Мне вельмі балюча было глядзець і слухаць тое, як .. [Генадзь] гатовы быў плявузгаць на цябе абы-што, каб толькі прынізіць цябе і хоць на вяршок узвысіцца самому.Сабаленка.[Зыбіну] здавалася, што такая, як ён баяўся ў думках, шкалярская цікаўнасць прынізіць яго перад рабочымі, і ён стараўся ўдаваць з сябе чалавека заклапочанага, хмурнага.Мележ.
2. Зменшыць, знізіць (значэнне, ролю каго‑, чаго‑н.). Цяжка яму, Алесю, будзе, калі Адам Лаўрэнавіч падумае, што ўсё гэта падладжана знарок, каб прынізіць яго, Пыльца, аўтарытэт.Шамякін.