1. Твар; рысы, выраз твару. Пазнаць па абліччы. Суровае аблічча. □ З галавы ні на хвіліну не выходзіла аблічча маладой дзяўчыны.Колас.Штурхаючыся, збіваючы людзей з ног, Толя бегаў.. ўзад і ўперад, выглядаючы знаёмае аблічча.Якімовіч.// Вонкавы выгляд каго‑н. Вонкавае аблічча. Дзіўна, наколькі яго [зубра] аблічча гарманіравала з навакольным лясным пейзажам.В. Вольскі.Усё.. аблічча [дзяўчыны] выдавала яе ўсходняе паходжанне.Васілевіч.
2. Агульны вонкавы выгляд, сукупнасць адметных рыс, характэрных чаму‑н. Суровае ваеннае аблічча сталіцы. Пераўтварыць аблічча зямлі. □ Камуністы аблічча краіны змяняюць, Упрыгожваюць гарадамі, садамі, Небывалыя ў полі расцяць ураджаі, Азараюць зямлю залатымі агнямі.Танк.Сціраецца аблічча старой вёскі.Дуброўскі.
3.перан. Індывідуальнасць, унутраны змест каго‑, чаго‑н.; духоўны склад, характар. Маральнае аблічча савецкага чалавека. Творчае аблічча пісьменніка. Нацыянальнае аблічча літаратуры. □ Замаскіраваны вораг умеў схаваць сваё аблічча за гучным словам, за бездакорнымі паводзінамі ў побыце.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гліказі́ды
(ад гр. glykys = салодкі + eidos = выгляд)
арганічныя рэчывы, малекулы якіх складаюцца з вугляводу і невугляводнага кампанента (аглікону); змяшчаюцца ў жывёльных і раслінных арганізмах, адыгрываючы важную ролю ў працэсах абмену рэчываў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
акра́са, ‑ы, ж.
1. Аздоба, якая ўпрыгожвае што‑н. звонку, надае прыемны выгляд; упрыгожанне. І рабіне зноў радасна стала, Што жыццё і акрасу прыдбала.Журба.Мне здаецца, што гэта была яшчэ адна.. характэрнасць [К. Чорнага]: слухаць, як з чужога голасу гучыць слова, гэтая найпершая акраса любога твора.Скрыган.
2. Скорам, тлушч, якімі запраўляюць страву; закраса. Калі ў яе [Магрэты] часамі страва Выходзіла няўдала, Тады заўсёды яна справу Акрасай папраўляла.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ліцца, ‑льецца; зак.
1. Выцечы з чаго‑н. Малако вылілася з бутэлькі.//Разм. Разліцца, выйсці з берагоў (пра рэкі). Спынілася работа на полі, выліліся рэчкі з берагоў, паплылі пракосы, копы.Колас.
2. Праявіцца, выказацца (пра пачуцці, думкі і пад.). Радасць вылілася ў песні.
3.перан.; ушто. Прыняць якую‑н. канчатковую форму, выгляд; ператварыцца. Адкрыццё помніка вылілася ў значную надзею ў жыцці моладзі раёна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Абмеркаваць, асэнсаваць, сабрацца з думкамі. Віктар не хадзіў самотна па вуліцы пасля таго, як балюча пакрыўдзіў бацьку і жонку, не шукаў такога прытулку, дзе можна было б спакойна абдумацца, заглянуць самому сабе ў душу.Кулакоўскі.
2. Перадумаць, прыйсці да іншага рашэння. Дзядок перш здзіўлена вылупіў вочы, потым хацеў усміхнуцца, але абдумаўся і замест гэтага напусціў на сябе дзелавы выгляд.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
істу́жкавыісту́жкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да істужкі (у 1 знач.). Істужкавая фабрыка.// Прызначаны для вырабу істужак. Істужкавыя машыны.// Зроблены з істужкі. Істужкавыя банцікі.
2. Які мае выгляд, форму істужкі, вузкі і доўгі. Істужкавыя чэрві. Істужкавыя расліны. Істужкавыя рыбы.
3. З рухомым палатном, лентай, пасам (пра розныя прыстасаванне механізмы). Істужкавы транспарцёр. □ У цэху — самы разгар работы. Ужо безупынна стракацяць стужкавыя пілы.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца маладзейшым, прымаць больш малады выгляд. Нам лёгка жыць і тварыць, бо мы маладзеем разам з усёй нашай краінай.Купала.Сядзіш на нарадзе побач з лепшымі людзьмі раёна і проста маладзееш.Скрыпка.Ад сонечных сполахаў ціхага рання Душа маладзее, стрымацца не можа.Хведаровіч.Пасля .. [дажджоў] усё ў прыродзе маладзела, усміхалася, расло.Пестрак.//перан. Павялічваць у сваім складзе працэнт маладых. Насельніцтва маладзее.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)