ТАЛЬЯ́ЦІ (Togliatti) Пальміра (26.3.1893, г. Генуя, Італія —21.8.1964),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч італьян. і міжнар.камуніст. руху. Паводле адукацыі юрыст. Скончыў Турынскі ун-т (1915). Чл.Італьян.камуніст. партыі з моманту заснавання (1921), з 1926 яе ген. сакратар. Неаднаразова быў арыштаваны фаш. ўладамі Італіі. У 1926—44 у эміграцыі. З 1924 чл., з 1935 сакратар Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала. У 1937—39 упаўнаважаны Выканкома Камінтэрна па аказанні дапамогі рэсп. ўраду Іспаніі ў вайне супраць франкісцкіх мяцежнікаў і італа-герм. інтэрвентаў (гл.Іспанская рэвалюцыя 1931—39). Міністр без партфеля, міністр юстыцыі, нам. прэм’ер-міністра ў італьян. урадах 1944—46. Удзельнік распрацоўкі рэсп. канстытуцыі Італіі (1947). Дэп. парламента з 1948. Працы па тэорыі і практыцы рабочага руху і інш. У гонар Т. названы г.Тальяці ў Самарскай вобл. (да 1964 Стаўрапаль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМАШЭ́ВІЧ Уладзімір Антонавіч (22.2.1899, Мінск — 8.10.1983),
партыйны дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1953), праф. 1946). Бацька А.У.Тамашэвіча. Скончыў Камуністычны ун-т у Маскве (1924). У 1929—32 нам. рэктара Бел.камуніст. ун-та, потым выкладаў у Маскве. З 1944 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б, з 1946 рэктар БДУ. У 1949—50 сакратар ЦККП(б)Б. У 1944—65 па сумяшчальніцтве заг. кафедры палітэканоміі ў Мінскім пед. ін-це і БДУ. Навук. працы па эканам. гісторыі, праблемах індустрыялізацыі нар. гаспадаркі Беларусі.
Тв.:
О некоторых вопросах экономики Белоруссии в дореволюционный период // Уч. зап. БГУ. Кафедра политэкономии. Мн., 1957. Вып. 1;
Социалистическая индустриализация БССР в период первой пятилетки // Сб. статей по политэкономии. Мн., 1959;
Народное хозяйство БССР (1920—1927 гг.) // Сб. по экономическим вопросам. Мн., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́САЎ Уладзімір Іванавіч (н. 10.9.1948, в. Шчыткавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1989), праф. (1998). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1975). З 1978 у Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі (з 1986 заг. аддзела, з 1989 нам. дырэктара), з 1994 у Нац. банку Рэспублікі Беларусь (з 1995 кіраўнік групы дарадчыкаў пры праўленні), з 1996 у Бел.эканам. ун-це, з 1999 заг. кафедры БДУ. Навук. працы па праблемах грашова-крэдытнай палітыкі, банкаўскай справы і цэнаўтварэння.
Тв.:
Стоимость и цена машин в условиях интенсивного хозяйствования. Мн., 1985;
Теория цены на новую технику. Мн., 1989;
Денежно-кредитная политика Республики Беларусь: инструменты гос. регулирования. Мн., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ПЧЫЕЎ Аляксандр Васілевіч (9.8.1907, с. Міхайлаўка Валгаградскай вобл., Расія — 27.12.1962),
сав. хімік-арганік. Акад.АНСССР (1949), з 1958 яе віцэ-прэзідэнт. Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1930), дзе і працаваў. У 1938—41 праф. Маскоўскага тэхнал. ін-та харч. прам-сці. З 1940 у Маскоўскім нафтавым ін-це (у 1943—47 дырэктар), адначасова у 1947—49 нам. міністра вышэйшай адукацыі СССР і з 1958 дырэктар Ін-та нафтахім. сінтэзу АНСССР (цяпер Ін-т нафтахім. сінтэзу Рас.АН яго імя). Навук. працы па даследаванні нітравання, галагенавання, алкіліравання і полімерызацыі вуглевадародаў розных класаў, а таксама сінтэзе і даследаванні фіз.-хім. уласцівасцей крэмнійарган. злучэнняў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІМУ́К Андрэй Аляксеевіч (16.8.1911, в. Хветкавічы Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 1999),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953).
Герой Сац. Працы (1944). Скончыў Казанскі ун-т (1933). З 1953 ва Усесаюзным нафтагазавым НДІ (з 1955 дырэктар). З 1957 дырэктар Ін-та геалогіі і геафізікі Сіб.аддз.АНСССР, з 1958 нам. старшыні Сіб.аддз.АНСССР, з 1963 чл. прэзідыума АНСССР. З 1988 саветнік прэзідыума АНСССР. Навук. працы па тэктоніцы і нафтагазаноснасці Волга-Уральскага нафтагазаноснага басейна і нафтагазаноснасці Д. Усходу. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1994.
Тв.:
Нефтеносность палеозоя Башкирии М.; Л., 1950;
Миграция рассеянных битумоидов. Новосибирск, 1971 (разам з У.С.Вышамірскім, А.Э.Кантаровічам);
Геология нефти и газа Западаой Сибири. М., 1975 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРЦЫ́НА (італьян. terzina ад terza трэцяя),
від верша, напісанага трохрадкоўямі з ланцуговай кампазіцыяй: сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі наступнай (аба бвб вгв...). Заканчваецца радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Памер — пяцістопны ямб. Т. ўвёў у паэзію Дантэ. Звярталіся да яе А.Пушкін, А.Блок, І.Франко У бел. паэзію ўвёў М.Багдановіч:
Ёсць чары у забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць
І жыць мінулым —
гэткім мудрым, слаўным, —
Мы любім час далёкі ўспамянуць,
Мы сквапна цягнемся к старым паэтам,
Каб хоць душой у прошлым патануць.
Таму вярнуўся я к рандо, санетам,
І бліснуў ярка верш пануры мой:
Як месяц зіхаціць адбітым светам, —
Так вершы ззяюць даўняю красой!
(«Тэрцыны»)
У сучаснай бел. паэзіі сустракаецца ў Я.Сіпакова, А.Грачанікава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІРАЎ Мірон Канстанцінавіч (сапр.Шэнфінкель; 27.11.1879, г. Херсон, Украіна — 20.3.1925),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Палескага к-таРСДРП, сав.дзярж. дзеяч. Скончыў Херсонскае с.-г. вучылішча (1898). Вёў работу ў Гомелі па стварэнні і аб’яднанні с.-д. арг-цый Палескага р-на, потым у Екацярынаславе, Адэсе, Луганску і інш. З 1904 старшыня Палескага к-та, дэлегат ад яго на III з’ездзе РСДРП (1905). У рэвалюцыю 1905—07 у Гомелі, рэдактар легальнай с.-д.газ. «Труд». У 1906 сасланы ў Сібір, у маі 1908 уцёк за мяжу. У Кастр. рэвалюцыю 1917 узначальваў харч. ўправу Петраграда. У 1919 чл.РВС і старшыня асобай харч. камісіі Паўд. фронту. З 1921 на дзярж. пасадах у УССР і РСФСР, з ліст. 1924 нам. старшыні ВСНГСССР. У 1925 чл.ЦВКСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЛЬМАНІС, Улманіс (Ulmanis) Карліс (4.9.1877, Добельскі р-н, Латвія — 1942), латвійскі паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Лейпцыгскім с.-г. ін-це (Германія) і ун-це Небраскі (ЗША); аграном. У 1913 вярнуўся ў Латвію. У 1917 нам. камісара Часовага ўрада Ліфляндскай губерні. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў партыі Латв.сял. саюз (крас. 1917). У ліст. 1918 — чэрв. 1921 старшыня Часовага ўрада Латвіі. Прэм’ер-міністр (у 1925—26, 1931, сак. 1934 — чэрв. 1940) і міністр (у 1926, 1931, 1934—36) замежных спраў Латвіі. У маі 1934 ажыццявіў дзярж. пераварот і стаў дыктатарам, з крас. 1936 прэзідэнт Латвіі. Падазрона ставіўся да нац.-культ. жыцця беларусаў Латвіі. У ліп. 1940 ва ўмовах далучэння Латвіі да СССР адхілены ад улады, дэпарціраваны. Памёр у турме г. Краснаводск (цяпер Туркменбашы, Туркменістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ХАВА Людміла Іосіфаўна (н. 4.6.1925, станіца Ольгінская Прыморска-Ахтарскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
бел. хімік-арганік. Д-рхім.н. (1978), праф. (1991). Скончыла Ленінградскі ун-т (1948). З 1952 у Ін-це хіміі, з 1959 у Ін-це фізіка-арган. хіміі (заг. лабараторыі), у 1974—96 у Ін-це біяарган. хіміі АН Беларусі (у 1974—91 заг. лабараторыі, адначасова ў 1974—81 нам. дырэктара). Навук. працы па хіміі гетэрацыклічных злучэнняў. Сінтэзавала шэраг вытворных дэкагідрахіналінаў з выбіральнай н-халінаблакіруючай і проціарытмічнай актыўнасцю, прапанавала прэпарат для лячэння піраміднай спастычнасці.
Тв.:
Стереохимия синтеза 2,9-диметил- и 1. 2, 9-триметиддекагидрохинолонов-4 и некоторых их оксипроизводных (у сааўт.) // Химия гетероциклич. соединений. 1977. № 6;
Необычная гидратация стереоизомерных транс-1,2-диметил-4-винилэтинилдекагидрохинолонов-4 (у сааўт.) // Там жа. 1980. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМ ВАН ДОНГ (Pham Van Dông; 1.6.1906, прав. Куангнам, В’етнам — 29.4.2000),
дзяржаўны дзеяч В’етнама. Вучыўся ў Ханойскім ун-це. З 1925 чл.Т-варэв. моладзі В’етнама, з 1929 чл. яго ЦК. У 1929 арыштаваны франц. ўладамі, у 1930 у турме далучыўся да Камуніст. партыі Індакітая (КПІК, з 1951 — Партыя працоўных В’етнама, ППВ; з 1976 — Камуніст. партыя В’етнама, КПВ). У 1941—45 удзельнічаў ва ўзбр. антыяп. барацьбе. З 1945 міністр фінансаў Час. ўрада Дэмакр. Рэспублікі В’етнам (ДРВ), з 1946 надзвычайны прадстаўнік КПІК у Паўд. В’етнаме. З 1951 чл. Палітбюро ЦК ППВ—КПВ. У 1949—54 нам. прэм’ер-міністра, у 1955—61 міністр замежных спраў ДРВ. З 1956 прэм’ер-міністр ДРВ, пасля аб’яднання краіны (1976) — Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам. У 1986 падаў у адстаўку з усіх партыйных, у 1987 — дзярж. пасад.