ЦЫНКЕРНА́ГЕЛЬ (Zinkernagel) Рольф (н. 6.1.1944, г. Базель, Швейцарыя),
швейцарскі вучоны ў галіне імуналогіі. Замежны чл.Амер.нац.АН (1996), Аўстрал.АН (1996), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1998), Лонданскага каралеўскага т-ва (1998). Скончыў Базельскі ун-т (1968), дзе і працаваў. З 1971 у Лазанскім ун-це. З 1973 у Аўстрал. ун-це (Канбера). З 1975 у клініцы мед. даследаванняў г. Ла-Джола (ЗША). З 1979 у Цюрыхскім ун-це, з 1992 дырэктар Ін-та эксперым. імуналогіі ў Цюрыху. Навук. працы па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці, распазнавання клеткамі імуннай сістэмы мікробаў і малекул уласнага арганізма. Вызначыў ролю лімфацытаў (кілераў) у абароне ад вірусаў, антыцел у клетачным імунным адказе пры аўтаімунных рэакцыях у запаленчых працэсах. Нобелеўская прэмія 1996 (з П.Дохерці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРА́СКІ Вітольд Карлавіч (9.5.1849, г. Слуцк Мінскай вобл. — 29.5.1925),
расійскі астраном; пачынальнік даследаванняў і заснавальнік навук. школы па астрафотаметрыі ў Расіі. Чл.-кар.Пецярб.АН (1914). Скончыў Маскоўскі ун-т (1871), дзе выкладаў з 1882 (з 1889 праф.); з 1878 у астр. абсерваторыі ун-та (у 1891—1916 дырэктар). Навук. працы па астрафотаметрыі. Распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў, удасканаліў (1887) фатометр Цольнера (фатометр Цольнера—Ц.). Вызначыў бляск больш як 500 зорак, адзін з першых вызначыў зорную велічыню Сонца (1903) і ніжнюю мяжу яго т-ры (1895). Адкрыў існаванне т.зв. серабрыстых воблакаў (1885), 2 пераменныя зоркі (1892, 1901). Даследаваў метэоры, стварыў шэраг астр. інструментаў. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Тв.:
Избранные работы по астрономии. М., 1953.
Літ.:
Перель Ю.Г. Выдающиеся русские астрономы. М.; Л., 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАБАТАРО́Ў Раман Сямёнавіч (15.10.1905, в. Старынка Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 20.5.1981),
бел. вучоны ў галіне паразіталогіі. Акад.АН Беларусі (1961), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959), д-рвет.н., праф. (1944). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1929). З 1935 у ВНУ Кіева, Свярдлоўска, Львова. У 1959—68 дырэктарБел.н.-д.вет. ін-та. Навук. працы па біялогіі ўзбуджальнікаў і пераносчыкаў паразітозаў, гісторыі мед. і вет. паразіталогіі. Распрацаваў методыку вывучэння паразіталагічнай сітуацыі, прапанаваў сістэму мерапрыемстваў па барацьбе з паразітамі с.-г. жывёл і чалавека.
Тв.:
Паразітарныя захворванні буйной і дробнай рагатай жывёлы. Мн., 1932;
Очерки по истории медицинской и ветеринарной паразитологии (с древнейших времен до конца XIX в.). Мн., 1965;
Справочник по ветеринарной и медицинской паразитологии. Мн., 1971;
Борьба с паразитозами сельскохозяйственных животных. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫШО́Ў Віктар Паўлавіч (н. 17.7.1919, г. Луганск, Украіна),
бел. архітэктар. Засл. будаўнік Беларусі (1965). Скончыў Харкаўскі ін-т інжынераў камунальнага буд-ва (1941). З 1946 гал. архітэктар г. Орша (Віцебская вобл.), з 1948 — Гомеля, у 1967—70 — Мінска. З 1956 нач. Віцебскага абл. філіяла, з 1966 гал. архітэктар ін-та «Белдзяржпраект», з 1970 дырэктар Мінскага філіяла Цэнтр.н.-д. і праектнага ін-та горадабудаўніцтва, з 1975 нам. дырэктара БелНДІдзіпрасельбуда, у 1989—96 у Дзярж. пазаведамаснай экспертызе праектаў і каштарысаў Мінгарвыканкома. Асн. работы: праекты забудовы кварталаў па вуліцах Савецкай, Сялянскай, Першамайскай у Гомелі (1949—50), вул. Фрунзе ў Віцебску (1957), планіроўка пл. Леніна ў Оршы (1962), генпланы Віцебска (1966), Наваполацка Віцебскай вобл. (1960, 1973, усе ў аўтарскім калектыве). Прадстаўляў Беларусь у еўрап. Камісіі ААН (1963—73, Жэнева). Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́РЫКАЎ Аляксей Ільіч (1703 — ліст. 1748),
расійскі мараплавец. Капітан-камандор (1746). Скончыў Марскую акадэмію ў С.-Пецярбургу (1721). У 1722—24 выкладчык, з 1746 дырэктар гэтай акадэміі. У 1725—30 і ў 1733—43 памочнік В.Берынга ў 1-й і 2-й Камчацкіх экспедыцыях. У 1741 на судне «Св. Павел» здзейсніў плаванне да паўн.-зах. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, адкрыў шэраг астравоў з групы Алеуцкіх. У 1742 плаваў на пошукі судна «Св. Пётр», якім камандаваў Берынг, удакладніў месцазнаходжанне в-ва Ату. Удзельнічаў у складанні карты рас. адкрыццяў у Ціхім ак., дзе абагульнены вынікі дзейнасці экспедыцый (1746). Імем Ч. названы востраў і падводная гара ў зал. Аляска, мысы на а-вах Кюсю, Ату і інш.
Літ.:
Дивин В.А. Русские мореплаватели на Тихом океане в XVIII в. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ДВІК (Chadwick) Джэймс (20.10.1891, г. Болінгтан, Вялікабрытанія — 24.7.1974),
англійскі фізік-эксперыментатар. Чл.
Лонданскага каралеўскага т-ва (1927). Скончыў Манчэстэрскі і Кембрыджскі ун-ты. З 1923 нам. дырэктара Кавендышскай лабараторыі, з 1935 праф. Ліверпульскага ун-та, з 1948 дырэктар каледжа Кембрыджскага ун-та. Навук. працы па фізіцы атамнага ядра і радыеактыўнасці. Адкрыў нейтрон пры апрамяненні альфа-часціцамі берыліевай мішэні (1932). Разам з інш. выявіў ядз. фотаэфект — дысацыяцыю дэйтрона на пратон і нейтрон пад уздзеяннем гамаквантаў (1934—35), прадказаў бета-распад нейтрона. Адзін з першых вызначыў крытычную масу урану-235. У 1943—45 узначальваў групу англ. вучоных, якія ўдзельнічалі ў стварэнні амер. атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1935.
Літ.:
Старосельская-Никитина О.А. История радиоактивности и возникновения ядерной физики. М., 1963;
Нейтрон: Предыстория, открытие, последствия. М., 1975.
дацкі фізік. Чл. і неадменны сакратар Дацкага каралеўскага т-ва (1815), ганаровы замежны чл. С.-Пецярбургскай АН (1830). Скончыў Капенгагенскі ун-т (1797), з 1806 праф. гэтага ун-та і адначасова (з 1829) дырэктар Капенгагенскай політэхн. школы. Навук. працы па электрычнасці, акустыцы, малекулярнай фізіцы і хіміі. У доследах па адхіленні магн. стрэлкі пад дзеяннем эл. току (1820) устанавіў сувязь паміж эл. і магн. з’явамі, што прывяло да стварэння электрадынамікі і электратэхнікі. Вывучаў сціскальнасць вадкасцей, адкрыў чысты алюміній (1825). Яго імем наз. адзінка напружанасці магн. поля ў СГС сістэме адзінак — эрстэд.
Х.К.Эрстэд.
Літ.:
Каменецкий М.О. Ганс Христиан Эрстед // Наука и техника. 1937. №18;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 248—254.
дзяржаўны дзеяч Мексікі. Скончыў Нац.аўт.ун-т Мексікі (1945). Чл. (з 1946), ген. сакратар Выканкома (1957) правячай Інстытуцыйна-рэв. партыі. З 1952 у мін-вах марскога флоту, асветы. З 1958 нам. міністра, з 1964 міністр унутр. спраў. У 1970—76 прэзідэнт Мексікі. Урад Э.А. прыняў закон аб агр. рэформе (1971), новы выбарчы закон (1972), закон аб заахвочванні мекс. і рэгуляванні замежных капіталаўкладанняў (1973); стварыў фонд жыллёвага буд-ва для рабочых, увёў 5-дзённы рабочы тыдзень для служачых; у знешнепаліт. дзейнасці імкнуўся аслабіць гандл.-эканам. залежнасць Мексікі ад ЗША, пашырыць рознабаковыя сувязі з краінамі Еўропы, Японіяй і СССР, у 1972 устанавіў дыпламат. адносіны з Кіт.Нар. Рэспублікай. У 1976—86 ген.дырэктар Цэнтра вывучэння эканомікі і грамадства краін трэцяга свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 2.12.1923, в. Каралёва Яраслаўскай вобл., Расія),
расійскі паліт. дзеяч, палітолаг. Акад.Рас.АН (1990, чл.-кар. з 1984), д-ргіст.н. Скончыў Яраслаўскі пед.ін-т (1946) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1960). З 1946 на парт. і журналісцкай рабоце. З 1953 у апараце ЦККПСС. У 1973—83 пасол СССР у Канадзе. З 1983 дырэктар Ін-та сусв. эканомікі і міжнар. адносін АНСССР. У 1985—86 заг. Аддзела прапаганды, у 1986—90 сакратар ЦК, у 1987—90 чл. Палітбюро ЦККПСС. Кіраўнік Федэральнай службы Расіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1993—95). У 1991 Я. выйшаў з КПСС, парваў з марксізмам-ленінізмам. Аўтар прац «Прадмова. Абвал. Пасляслоўе» (1992), «Горкая чаша. Бальшавізм і рэфармацыя Расіі» (1994) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НДАР Аляксандр Іванавіч (н. 10.3.1945, г. Краматорск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1994), праф. (1993). Засл. трэнер Беларусі. Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (1996). Скончыў Бел.ін-т фізічнай культуры (1996). З 1966 у Магілёўскім пед. ін-це. З 1968 у Бел. акадэміі фіз. выхавання і спорту (з 1982 дэкан трэнерскага ф-та; у 1995—2000 рэктар). З 2000 дырэктарНДІфіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь. З 2003 у Бел. акадэміі фіз. культуры. Навук. працы ў галіне тэорыі і методыкі спарт. гульняў.
Тв.:
Баскетбол в школе. Мн., 1982 (разам з Г.Л.Астроўскім);
Учись играть в баскетбол. Мн., 1985;
Спортивные игры. Мн., 1993 (у сааўт.);
Спортивные игры (общий курс). Мн., 1996 (разам з Э.К.Ахмеравым).