ЦЭРА́СКІ Вітольд Карлавіч (9.5.1849, г. Слуцк Мінскай вобл. — 29.5.1925),
расійскі астраном; пачынальнік даследаванняў і заснавальнік навук. школы па астрафотаметрыі ў Расіі. Чл.-кар.Пецярб.АН (1914). Скончыў Маскоўскі ун-т (1871), дзе выкладаў з 1882 (з 1889 праф.); з 1878 у астр. абсерваторыі ун-та (у 1891—1916 дырэктар). Навук. працы па астрафотаметрыі. Распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў, удасканаліў (1887) фатометр Цольнера (фатометр Цольнера—Ц.). Вызначыў бляск больш як 500 зорак, адзін з першых вызначыў зорную велічыню Сонца (1903) і ніжнюю мяжу яго т-ры (1895). Адкрыў існаванне т.зв. серабрыстых воблакаў (1885), 2 пераменныя зоркі (1892, 1901). Даследаваў метэоры, стварыў шэраг астр. інструментаў. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Тв.:
Избранные работы по астрономии. М., 1953.
Літ.:
Перель Ю.Г. Выдающиеся русские астрономы. М.; Л., 1951.