potrącać

незак.

1. кранаць; дакранацца; чапляць; штурхаць;

2. перан. кранацца; закранаць; згадваць;

3. адлічваць, вылічваць; утрымліваць;

potrącać z pensji jeden procent — вылічваць (утрымліваць) з зарплаты адзін працэнт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

push

[pʊʃ]

1.

v.t.

1) пха́ць, папіха́ць

Push the door; don’t pull it — Папіхні́ дзьве́ры, не цягні́ да сябе́

2) націска́ць; шту́рхаць

to push each other — шту́рхаць адзі́н аднаго́

3) праціска́ць, прасо́ўваць, намага́цца

to push one’s claims — насто́йваць на сваі́х дамага́ньнях

to push one’s way — праціска́цца (праз нато́ўп); прабіва́ць, праклада́ць сабе́ даро́гу

4) пуска́ць карані́ (дрэ́ва)

5) informal прапі́хваць (тава́р, непатрэ́бныя рэ́чы)

2.

n.

1) штуршо́к -ка́ m.; на́ціск, напо́р -у m. (зза́ду)

2) намага́ньне n., напо́рыстасьць f.

- push around

- push away

- push forward

- push off

- push on

- push through

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bump

[bʌmp]

1.

v.t.

удара́ць, штурха́ць

That truck bumped our car — Грузаві́к уда́рыў на́шае а́ўта

2.

v.i.

уда́рыцца, вы́цяцца

3.

n.

1) глухі́ ўда́р

2) апу́хласьць, пухлі́на ад уда́ру

3) гуз -а m.; калдо́біна (на даро́зе)

4) паве́траная я́ма

- bump into

- bump off

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вургу́ль ’цвёрды нарост пад скурай’ (мсцісл., З нар. сл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад варгу́ль ’нарост на дрэве’ (палес., Цыхун, вусн. паведамлю; як і паралельнае да яго балг. радоп. вьргу́л’ ’камяк зямлі ці невялікі моцны камень’, варгу́лʼка ’тс’ з’яўляецца хутчэй за ўсё самастойным аддзеяслоўным утварэннем, параўн. бурду́ль ’пухір’ і бурдзе́ць ’закісаць’, незафіксаваны дзеяслоў павінен быў бы мець форму *вурга́ць (гл. вурганіць) ’кідаць, штурхаць’ з характэрнай для назоўнікаў з такім значэннем суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

poke2 [pəʊk] v. со́ваць, шту́рхаць, ты́каць;

poke the fire мяша́ць, варушы́ць вуго́лле;

He poked his head out of the window. Ён высунуў галаву ў акно.

poke fun at smb./smth. высме́йваць каго́-н./што-н.; жартава́ць, насміха́цца з каго́-н./чаго́-н.;

poke one’s nose into smth./smb.’s affairs infml со́ваць свой нос у чужы́я спра́вы, уме́швацца ў што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hustle

[ˈhʌsəl]

1.

v.i.

1) сьпяша́цца, мітусі́цца сьпяша́ючыся

2) працава́ць энэргі́чна й ху́тка; прабіра́цца, прабіва́цца (праз нато́ўп, жыцьцё)

3) здабыва́ць гро́шы нелега́льна

2.

v.t.

піха́ць, шту́рхаць, выштурхо́ўваць, выкіда́ць

3.

n.

1) пасьпе́х -у m., таўкатня́ f.

2) штурхані́на f., піха́ньне n.

3) informal энэргі́чная дзе́йнасьць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

poke

[poʊk]

1.

v.

1) шту́рха́ць; то́ркаць

2) су́нуцца

to poke one’s nose into — су́нуцца са сваі́м но́сам, ле́зьці не ў сваю́ спра́ву

3) варушы́ць (вуго́льле) качарго́ю

4) сно́ўдацца, гульта́іць

2.

n.

1) штуршо́к -ка́ m.

2) уда́р кулако́м

3) гульта́й -я́, абібо́к -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Абкляпа́ць ’запырскаць граззю’ (Бяльк.), абкляпацца (Бяльк.). Не мае нічога агульнага з прасл. klepati (ст.-слав. клепатиштурхаць’, серб.-харв. клѐпати ’біць’ і г. д.). Больш верагодным уяўляецца балтыйскае паходжанне гэтага слова (*apklimpoti). Параўн. літ. klim̃pti, klampóti ’пэцкаць у гразі’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 73). Запазычанне адбылося яшчэ да падзення дыфтонгаў і распаўсюдзілася на невялікім славянскім арэале. Параўн. балг. радоп. оклепя са, клепя ў тым жа значэнні (Цыхун, БЛ, 1974, 5, 49). Аб магчымасці балгарскіх балтызмаў гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 339–340.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тасава́ць1 ’перамешваць (ігральныя карты)’ (ТСБМ, Янк. 1), та́соваць ’тасаваць (карты)’ (ТС), тасова́ті ’тс’ (Вруб.), тусува́ць ’мяшаць карты’ (Бяльк.), сюды ж тасо́ваны ’перамешаны, пераблытаны’ (ТС). Праз польск. tasować ’перамешваць карты’, ’расстаўляць, распінаць, ставіць’ з франц. tasser ’збіраць у кучу’, звязанае з tas ’куча’ (Фасмер, 4, 26; Брукнер, 566; ЕСУМ, 5, 526).

Тасава́ць2штурхаць, штыляць’ (Янк. 1), ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.), ’рыхліць, ускопваць’ (Сцяшк. Сл.; карэліц., Шатал.), сюды ж тасыну́ты ’штурхануць, піхануць’ (Клім., Сл. Брэс.). Відаць, роднаснае чэш. tasiti ’сячы; вымаць з похвы’, якое Махэк₂ (637) лічыць ітэратывам ад tesati (гл. цясаць) і параўноўвае з лат. test, якое акрамя ’абчосваць’ мае значэнне ’біць’. Сюды ж, магчыма, ст.-бел. тасоване ’?’: ковалю за тасоване прутов осми и два новых… заплатили (1686 г., КГС). Параўн. таскаць, ташчыць, гл.

Тасава́ць3 ’зносіць, цягаць, кідаць’ (рагач., Сл. ПЗБ). Няясна. Нагадвае чэш. tasiti ’цягнуць, валачы’, якое Махэк₂ (637) параўноўвае з рус. таска́ть ’цягаць, валачы’ (параўн. таскаць, гл.), роднасным літ. tąsýti ’торгаць, цягаць, валачы’; паводле аўтараў Сл. ПЗБ (5, 92), апошняе магло быць крыніцай слова, што не мае падстаў. Махэк₂ (там жа) лічыць чэшскае слова ізаляваным у славянскіх мовах, паколькі адсутнічае зыходны дзеяслоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

церабі́цца, цераблюся, цярэбішся, цярэбіцца; незак.

1. Рабіць дробныя, частыя рухі рукамі і нагамі (пра чалавека), канечнасцямі (пра жывёлу), вызваляючыся ад каго‑, чаго‑н., з чаго‑н. Мухі старанна ўвіхаюцца каля яго і рады, што Петрык не вельмі цярэбіцца. Крапіва. Царкоўны стараста.. стаяў і спакойна пазіраў, як Мадэст церабіўся ў гразі і не мог вывалачы з балота ног. Колас. Недзе з алешыны, з камля, падала на ваду і бездапаможна церабілася чорная малюсенькая мурашка. Адамчык.

2. Чысціцца дзюбай (пра птушак). [За канавай] сядзела і церабілася чародка белых качак. Ракітны.

3. Абл. З цяжкасцю, намаганнямі ісці, рухацца. [Партызаны] сталі асцярожна церабіцца да азярка. Навуменка. Неяк раз, толькі пачынала днець, Мірон церабіўся дамоў — паспець звесці вочы, пакуль маці пачне штурхаць пад бок. Кудравец.

4. Зал. да церабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)