clean

[kli:n]

1.

adj.

1) чы́сты, незапэ́цканы

2) няві́нны

3) аха́йны

4) ро́ўны; гла́дкі; я́сны, выра́зны

a clean copy — выра́зная ко́пія

5) чы́сты

а) без прыме́шкі

б) без памы́лак

2.

adv.

1) чы́ста

2) зусі́м, ца́лкам

3.

v.t.

чы́сьціць, прыбіра́ць

- clean living

- clean out

- clean up

- come clean

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

малява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., каго-што і без дап.

1. Рысаваць фарбамі. Маляваць партрэт. □ Кожны дзень у час вячэрні Малявалі дзве рукі: Бацька пэндзлем у майстэрні, Сын алоўкам. Мастакі! Галіноўская. Андрэй расчыніў эцюднік, пачаў маляваць. Кандрусевіч.

2. Тое, што і рысаваць. Максім сядзеў нахіліўшыся і задумліва маляваў галінкай на пяску нейкія адмысловыя фігуры. Шамякін. Мама пачала прыбіраць у пакоі, а я маляваў каляровымі алоўкамі самалёт і нашага лётчыка з залатой зорачкай і ордэнамі на грудзях. Бяганская.

3. Разм. Фарбаваць. Маляваць плот. Маляваць падлогу. // Фарбаваць, падводзіць фарбамі твар (губы, бровы, вейкі). Авяліна, паставіўшы перад сабой люстэрка, малявала бровы. Бажко.

4. перан. Расказваць пра што‑н., апісваць што‑н.; уяўляць. [Багушэвіч] не проста малюе карціны сялянскага жыцця, а выбірае якраз тыя, дзе можна найлепей выявіць трагізм існавання сялянскага класа. Навуменка. Помніце мінулую восень? Як толькі не малявалі яе ў вершах?. І багатая. І залатая. І шчаслівая. І радасная. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

usuwać

незак.

1. ліквідаваць;

usuwać kurz — выціраць пыл;

usuwać śnieg — прыбіраць снег;

usuwać plamy — выводзіць плямы;

2. выдаляць; выключаць;

usuwać zęby — вырываць зубы;

usuwać ciążę — рабіць аборт;

3. звальняць; здымаць, адхіляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

По́рацца, по́рыцца ’працаваць у хаце, па гаспадарцы’ (нараўл., Арх. ГУ; Сл. Брэс., Ян., ТС; брагін., Нар. словатв.), ’корпацца’ (Мат. Гом.), по́ранне ’работа на гаспадарцы’ (Ян.). Прасл. *porati sę ’знаходзіцца ў руху’, параўн. укр. по́ратися ’працаваць, гаспадарыць, прыбіраць’, польск. porać się ’клапаціцца, круціцца ў працы, рабіць старанна і доўга’, чэш. párati se ’рабіць чорную, брудную работу’, чэш. дыял. párat se ’капашыцца, працаваць павольна’. Казлова (Регионализмы, 11) выводзіць з прасл. дыял. *porati ’дзейнічаць, рабіць’, рэканструяванага на базе н.-луж. poraś ’прывесці ў рух’ (Трубачоў, Серболуж. сб., 168); параўноўваюць з рус. отпо́р ’адпор, супраціў’, порно́й ’моцны, здаровы’, што ўзыходзіць да *perti (гл. перці), гл. Шустар-Шэўц, 2, 1134. Куркіна (Этимология–1994–1996, 53) выводзіць з *porati, ітэратыў да *porti ’пароць’ з далейшым развіццём ’нешта рабіць, займацца, корпацца’, што падаецца больш верагодным. Банькоўскі (2, 703–704) польск. porać się ’працаваць па дому’ лічыць запазычаннем з усх.-слав. Гл. таксама поркацца, поркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bead

[bi:d]

1.

n.

1) па́церка f.

2) кро́пля, кро́пелька f.

beads of sweat — кро́плі по́ту

3) Milit. му́шка f.

to draw a bead on — прыцэ́ліцца, узя́ць на му́шку

4)

а) бу́рбалкі ў шыпу́чых ві́нах

б) пе́на на пі́ве

2.

v.t.

1) адзява́ць па́церкі, прыбіра́ць па́церкамі

2) нані́зваць як па́церкі

3.

v.i.

бурбо́ліць (пра ва́дкасьць)

- beads

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Стро́іць ‘рабіць, майстраваць’, ‘намячаць, накідваць (планы, здагадкі і інш.)’, ‘ставіць у строй’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ‘рыхтаваць, ладкаваць’ (ТС, Ян.; ваўк., Сл. ПЗБ), ‘будаваць’ (Бяльк., Ян., Мат. Гом.; в.-дзв., паст., брасл., пруж., Сл. ПЗБ), ‘рамантаваць’ (астрав., Сл. ПЗБ; Ян.), ‘спраўляць (свята, вяселле)’ (брасл., віл., Сл. ПЗБ), ‘ставіць (пра спектаклі)’ (паст., Сл. ПЗБ), стро́іцца ‘збірацца, імкнуцца што-небудзь рабіць’ (ТСБМ), ‘упраўляцца па гаспадарцы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр. стро́їтипрыбіраць; ладзіць’, рус. стро́ить ‘будаваць, састаўляць, рабіць’, стараж.-рус. строити, польск. strojić ‘прыгожа апранаць; рыхтаваць, ладзіць’, в.-луж. trojić, н.-луж. tšojś ‘рыхтаваць; будаваць’, чэш. strojiti ‘рыхтаваць; гатаваць; прыгожа апранаць’, серб.-харв. стро̀јити ‘кастрыраваць; дубіць’, славен. strojíti ‘апрацоўваць (дубіць) сырую скуру’, балг. строя́ ‘будаваць’, макед. строи ‘будаваць; настройваць’, ст.-слав. строити ‘рыхтаваць, ладзіць’. Прасл. *strojiti — дэрыват ад *strojь (гл. строй1), гл. Фасмер, 3, 780; Сной₁, 615; Борысь, 580. Сюды ж стро́йка ‘будоўля’ (Сцяшк.), страе́нне ‘будынкі; хата з прыбудовамі’ (Янк. 1, Жд. 3), якія, відаць, уяўляюць сучасныя запазычанні з рус. стро́йка і строе́ние ‘тс’, як і само значэнне ‘будаваць’ у дзеяслова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

flower

[ˈflaʊr]

1.

n.

1) кра́ска, кра́сачка f., dim.; кве́тка, кве́тачка f., dim.; кве́ткавая расьлі́на

2) краса́ f., цьвет -у m. (найле́пшая ча́стка)

3) ро́сквіт -у m.

in the flower of life — у ро́сквіце жыцьця́

2.

v.i.

1) цьвісьці́, красава́ць; квітне́ць

2) быць у ро́сквіце (у найле́пшым ста́не)

3.

v.t.

прыбіра́ць, аздабля́ць кве́ткамі

4.

adj.

кве́ткавы

flower seeds — кве́ткавае насе́ньне

- flower bed

- in flower

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

räumen vt

1.

1) прыбіра́ць

2) ачышча́ць, вызваля́ць ме́сца;

etw. beisite ~ адсу́нуць што-н. убо́к

3) эвакуі́раваць, пакіда́ць, вызваля́ць;

aus dem Wege ~ прыбра́ць з даро́гі;

das Schlchtfeld ~ пайсці́ з по́ля бі́твы, адступі́ць

4) марск. тра́ліць

2. vi капа́цца;

in [nter] Paperen ~ капа́цца ў папе́рах

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пуц1 ’сякера з доўгім тапарышчам; калун’ (ЛА, 2; ТС; Сл. Брэс.; Янк. 1; петрык., Шатал.; слуц., Нар. словатв.; ПСл; Нар. Гом., Сл. ПЗБ), пуцо ’тс’ (Сл. ПЗБ), пуц ’сякера з малым тапарышчам’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з ням. Putz ’тс’, параўн. putzen ’чысціць, прыбіраць’ і тлумачэнне Янкоўскага: “цяслярская прылада, цяжкая сякера, якой ачэсваюць тоўстыя бярвенні” (Янк. 1).

Пуц2 ’тугадум’ (клец., Нар. лекс.), ’глупства (са зладзейскага жаргону)’ (Полымя, 2001, 6, 204). Метафара да пуці, параўн. ’тупая сякера’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ) і перан. калун ’тупы чалавек’.

Пуц3 ’ногаць’ (карэліц., Шат.). Няясна.

Пуц4 — выклічнік для імітацыі лёгкага падзення (Нас.), прысядання: я лаўлю курыцу, а яна пуц — і села (ЭШ), раптоўнага спынення: пуц — ды стаў конь (Шат.), сюды ж пу́цнуць ’упасці’: пуцнуло яблоко (Нас.), ’упасці ад стомы, зваліцца’ (слонім., Жыв. НС). Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 168), адзін з варыянтаў “навейшага гукапераймання” для імітацыі раптоўнага дзеяння, параўн. укр. пац, пэц, пуц, пуць, польск. puc, pęc, pac: puc go na ziemię, а таксама выклічнік для нацкоўвання сабакі: puc go!, тое ж і серб.-харв. puc (адносна апошняга Скок, 3, 65; Путанец, там жа, параўноўвае са ст.-слав. устити ’incitare’, серб.-харв. usta і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ufräumen

1. vt

1) прыбіра́ць; рабі́ць пара́дак

2) устараня́ць, знішча́ць, распрада́ць тава́р, ліквідава́ць

2. vi (mit D)

1) пако́нчыць (з чым-н., з кім-н.), пакла́сці кане́ц (чаму-н.)

2) спусташа́ць; лютава́ць

3) расхо́даваць (запасы)

4) (in D, unter D) право́дзіць чы́стку (апарата і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)