◎ Пуц 1 ’сякера з доўгім тапарышчам; калун’ (ЛА, 2; ТС; Сл. Брэс.; Янк. 1; петрык., Шатал.; слуц., Нар. словатв.; ПСл; Нар. Гом., Сл. ПЗБ), пуцо ’тс’ (Сл. ПЗБ), пуц ’сякера з малым тапарышчам’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з ням. Putz ’тс’, параўн. putzen ’чысціць, прыбіраць’ і тлумачэнне Янкоўскага: “цяслярская прылада, цяжкая сякера, якой ачэсваюць тоўстыя бярвенні” (Янк. 1).
◎ Пуц 2 ’тугадум’ (клец., Нар. лекс.), ’глупства (са зладзейскага жаргону)’ (Полымя, 2001, 6, 204). Метафара да пуці, параўн. ’тупая сякера’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ) і перан. калун ’тупы чалавек’.
◎ Пуц 3 ’ногаць’ (карэліц., Шат.). Няясна.
Пуц 4 — выклічнік для імітацыі лёгкага падзення (Нас.), прысядання: я лаўлю курыцу, а яна пуц — і села (ЭШ), раптоўнага спынення: пуц — ды стаў конь (Шат.), сюды ж пу́цнуць ’упасці’: пуцнуло яблоко (Нас.), ’упасці ад стомы, зваліцца’ (слонім., Жыв. НС). Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 168), адзін з варыянтаў “навейшага гукапераймання” для імітацыі раптоўнага дзеяння, параўн. укр. пац, пэц, пуц, пуць, польск. puc, pęc, pac: puc go na ziemię, а таксама выклічнік для нацкоўвання сабакі: puc go!, тое ж і серб.-харв. puc (адносна апошняга Скок, 3, 65; Путанец, там жа, параўноўвае са ст.-слав. устити ’incitare’, серб.-харв. usta і пад.).