Тырые́ ‘пілавінне’ (драг., Жыв. НС). Зборны назоўнік з дыялектнай фанетыкай, суадносны з турыя́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наду́м ’мысленнае рашэнне’ (Бяльк.). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. надумацца ’задумаць, рашыць, одум ’разважанне, роздум’. Гл. думаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пёрх ’пазыў на кашаль’, ’перхата’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік, аснова якога — гукаперайманне, да пе́рхаць 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́пта ’той, хто многа есць’ (карэліц., ЖНС). Аддзеяслоўны назоўнік ад тапта́ць ’есці’ (гл. таптаць 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нудзьба́ ’нудота’ (зэльв., Жыв. сл.). Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.), параўн. хадзьба ад хадзіць і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́марач ’дурман, одум’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўны назоўнік ад намарочыць ’напусціць туману, затлуміць галаву’, гл. марочыць, морак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асцяро́б ’расчышчанае месца пасярод лесу’ (Касп.). Бязафіксны назоўнік ад *асцерабіць ’прачысціць лес’. Гл. церабіць у гэтым значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спаро́н ‘выкідыш, аборт’ (Ласт., Байк. і Некр.). Аддзеяслоўны назоўнік ад спараніць ‘скінуць’ (Ласт.), што да раня́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асе́ліна ’сядзіба, двор, хата’ (Бяльк.). Назоўнік з суфіксам ‑іна, які ўжываецца для ўтварэння назваў месц ад назоўнікавых ці прыметнікавых асноў: яміна, цаліна або слоў са значэннем выніку дзеяння: выбоіна. У першым выпадку трэба дапусціць незафіксаванае прамежкавае *аселя (укр. оселя), ад якога аселіна; у другім — магчыма назоўнік разглядаць як аддзеяслоўны, ад дзеяслова асяліць, асяліцца. Гл. сяло.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карчо́ўе ’месца, дзе багата пнёў і карэнняў’ (Яшк.). Зборны назоўнік, вытворны ад корч (гл.), з тыповым суфіксам ‑ovьje.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)